Юзэф Францішак Сапега
Юзэф Францішак Сапега (1679 — 11 красавіка 1744) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Падскарбі надворны літоўскі (з 1713).
Юзэф Францішак Сапега. Невядомы мастак, XVIII ст. | |
Герб «Ліс» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1679 |
Памёр | 11 красавіка 1744 |
Пахаваны | |
Род | Сапегі |
Бацькі | Францішак Стэфан Сапега Ганна Крыстына зь Любамірскіх |
Жонка | Крыстына з Браніцкіх |
Дзеці | Тадэвуш, Тэрэза |
Біяграфія
рэдагавацьЗ чарэйска-ружанскай лініі магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Францішка Стэфана і Ганны Крыстыны зь Любамірскіх. Меў братоў Яна Казімера і Юрыя Фэліцыяна.
Быў паслом зь берасьцейскага сойміку на элекцыйны сойм 1697. Потым навучаўся ва ўнівэрсытэце места Грац (Аўстрыя), наведаў Баварыю, Францыю, Галяндыю, Гішпанію, Турэччыну.
У пачатку Вялікай Паўночнай вайны (1700—1721) прытрымліваўся нэўтралітэту, але ў 1706 канчаткова падтрымаў Станіслава Ляшчынскага. Пазьней перайшоў на бок Аўгуста Моцнага, які ў 1713 надаў яму ўрад надворнага падскарбія. Беспасьпяхова імкнуўся вярнуць пад уладу падскарбія надворнага эканоміі.
Быў адным з актыўных дзеячоў Віленскай канфэдэрацыі (1716). У 1720 — пач. 1730-х знаходзіўся ў шэрагах антыкаралеўскай апазыцыі ў Літве.
У часе бескаралеўя выказаўся за кандыдатуру Станіслава Ляшчынскага і беспасьпяхова прэтэндаваў на пасаду рэгімэнтара. У 1735 удзельнічаў у акцыях аддзелу Генэральнай канфэдэрацыі на Падольлі, быў пасярэднікам у перапісцы С. Ляшчынскага з крымскім ханам Каплан-Гірэем. Пазьней вызнаў каралём і вялікім князем Аўгуста Саса, імкнуўся атрымаць сэнатарскую пасаду. У канцы жыцьця зблізіўся з Радзівіламі, выступаў за прымірэньне зь імі іншых Сапегаў[2].
Пабраўся шлюбам з Крыстынай Браніцкай (у 1709), зь якой меў сына Тадэвуш і дачку Тэрэзу. Пахавалі Ю. Ф. Сапегу ў фундаваным ім касьцёле рэфарматаў у Боцьках на Падляшшы[3].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі (белар.) — Мінск: Віктар Хурсік, 2017. — С. 67. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
- ^ Андрэй Мацук. Сапега Юзаф Францішак // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 544.
- ^ Sapieha E., Saeed-Kałamajska M. Dom Sapieżyński. cz. 2. — Warszawa: Wydawn. Nauk. PWN, 2008. S. 84.
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8