Асошнікі

вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі

Асо́шнікі[3]вёска ў Беларусі, на правым беразе ракі Шчыбы. Уваходзяць у склад Зеляневіцкага сельсавету Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2012 год — 292 чалавекі. Знаходзяцца за 60 км на паўночны ўсход ад Пружанаў, 27 км ад чыгуначнай станцыі Ваўкавыск (лінія БаранавічыСьвіслач), на аўтамабільнай дарозе Н521 РужаныЛыскаўДабучын[4].

Асошнікі
лац. Asošniki
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Пружанскі
Сельсавет: Зеляневіцкі
Насельніцтва
колькасьць: 292 чал. (2012)[1]
колькасьць двароў: 129
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1632
Паштовы індэкс: 225157[2]
СААТА: 1256825061
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°51′54″ пн. ш. 24°40′2″ у. д. / 52.865° пн. ш. 24.66722° у. д. / 52.865; 24.66722Каардынаты: 52°51′54″ пн. ш. 24°40′2″ у. д. / 52.865° пн. ш. 24.66722° у. д. / 52.865; 24.66722
Асошнікі на мапе Беларусі ±
Асошнікі
Асошнікі
Асошнікі
Асошнікі
Асошнікі
Асошнікі

Паводле пружанскай гісторыка і краязнаўцы Веры Церахавай, назва вёскі паходзіць ад слова «асочнік», бо паселішча было населенае адмысловай вартай для аховы Белавескай пушчы[5].

Гісторыя

рэдагаваць

У XIX стагодзьдзі Асошнікі ўваходзілі ў склад Лыскаўскай воласьці Ваўкавыскага павету Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі, 775 дзесяцін[6].

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Асошнікі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[7]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Асошнікі апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у гміне Лыскаў Ваўкавыскага павету Беластоцкага ваяводзтва[8].

У 1939 годзе Асошнікі ўвайшлі ў склад БССР, з 15 студзеня 1940 у Ружанскім, з 25 сьнежня 1962 у Пружанскім раёнах Берасьцейскай вобласьці (з 8 студзеня да 19 чэрвеня 1954 — Гарадзенскай вобласьці).

На 2003 год у Асошніках было 162 двары, на 2005 год — 158 двароў, на 2012 год — 129 двароў

Насельніцтва

рэдагаваць
  • XX стагодзьдзе: каля 1901 году — 350 чал.; 1959 год — 452 чал. (перапіс); 1970 год — 652 чал.; 1999 год — 358 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2003 год — 370 чал.; 2005 год — 327 чал.[9]; 2010 год — 265 чал.; 2012 год — 292 чал.[1]

Славутасьці

рэдагаваць
  • Мэмарыяльная калёна (XVIII—XIX стагодзьдзі)
  • Курганны могільнік пэрыяду раньняга сярэднявечча (XI стагодзьдзе)
  1. ^ а б Інфармацыя пра выкананьне нарматываў сацыяльных стандартаў у галіне транспартнага абслугоўваньня на 01.07.2012 г. Аўтобусны парк №11 г. Пружаны
  2. ^ Алфавитный список улиц по Осошники (рас.) Пружанский район. БелпоштаПраверана 13 лютага 2012 г.
  3. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 246.
  4. ^ Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области» (рас.) Спэцпраект «Зона». Валер ЛеванеўскіПраверана 17 сакавіка 2013 г.
  5. ^ Вера Церахава. Паселішчы роднага краю // Раённыя будні. — 6 сакавіка 2013. — № 18 (9563). — С. 4.
  6. ^ Ososzniki (1) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 2: Januszpol — Wola Justowska. — Warszawa, 1902. — S. 419
  7. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  8. ^ Асошнікі, вёска. Radzima.net. Праверана 17 сакавіка 2013 г.
  9. ^ Асошнікі // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. — С. 490.
  10. ^ Сьвятлана Яскевіч.. Слова на разьвітаньне // Звязда Праверана 17 сакавіка 2013 г.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць