Асманская імпэрыя

колішняя дзяржава на Блізкім Усходзе
(Перанакіравана з «Асманская дзяржава»)

Асманская імпэрыя ці Атаманская імпэрыя (па-асманску: دَوْلَتِ عَلِيّهٔ عُثمَانِیّه Дэвлэці Аліеі Османіе) — адна з найбуйнейшых і наймацнейшых дзяржаваў у Міжземнамор’і, якая існавала з 1299 да 1923 году і займала тэрыторыю Малай Азіі, Балканаў, чарнаморскага басэйну, Блізкага і Сярэдняга Ўсходу, а таксама Паўночнай Афрыкі. З XVI стагодзьдзя Асманская імпэрыя стаецца выключна ісламскай дзяржавай.

Імпэрыя
Асманская імпэрыя
па-асманску: دولت عالیه عثمانیه
Сьцяг Герб
Дэвіз دولت ابد مدت
Гімн Імпэрскія гімны Асманскай імпэрыі[d]
29 ліпеня 1299 і каля 1300 — 17 лістапада 1922
Сталіца Канстантынопаль
Афіцыйная мова асманская мова
Афіцыйная рэлігія суніты
Этнахаронім oszmán, otomano, otomana, otomà, otomana, Ottoman, Османлија, osman, عُثماني, عُثمانيَّة, Otomanano, Osmanlı, otomano, Osman, Osmanka і Otamánach[1]
Супольныя граніцы Баўгарскае царства[d], Аўстра-Вугоршчына, Аўстрыйская імпэрыя і Каралеўства Вугоршчына
Форма ўраду абсалютная манархія, дуалістычная манархія[d], абсалютная манархія, дуалістычная манархія[d], аднапартыйная сыстэма[d], вайсковая дыктатура і манархія
Заканадаўчы орган General Assembly of the Ottoman Empire[d]
Валюта Akçe[d], куруш[d], Асманская ліра[d] і sultani[d]
Кіраўніцтва дзяржавы
Гісторыя
Удзел у канфліктах бітва на Косавым полі[d], асманскія войны ў Эўропе[d], аблога Родасу[d], Battle of Vezekény[d], Бітва на Хлебным полі, падзеньне Канстантынопалю, Hundred Years' Croatian–Ottoman War[d], Battle of Nikopol[d], Серба-чарнагорска-турэцкая вайна[d], Siege of Tbilisi[d], аблога Сэкешфэхервару[d] і Siege of Baghdad[d]

Гісторыя

рэдагаваць

Асманская імпэрыя была першапачаткова часткай уладаньняў сэльджукаў. У 1299, Асман I абвяшчае незалежнасьць Атаманскага прынцыпіята, яго праўнук Мурад I быў першым, хто абвясьціў тытул валадара Асманскай дзяржавы — султанам. Пасьля заваяваньня Канстантынопаля ў 1453 г., дзяржава стала магутнай імпэрыяй.

Краіна дасягнула свайго піка пад кіраўніцтвам Сулеймана І ў 16-м ст, калі межы яе раскінуліся ад Пэрсыдзкае затокі да ўсходняй частцы Вугоршчыны на паўночным-захадзе і ад Эгіпту на поўдні да Каўказа на поўначы.

Дзякуючы сваёй магутнасьці аказвала ўплыў на краіны розных частак сьвету, напрыклад: Асманская імпэрыя вяла падтрымку мусульманскіх кіраўнікоў у Кеніі, а таксама дапамагла галяндзкай пратэстанцкай уладзе ў змаганьні з каталіцкай Гішпаніяй.

У XVII стагодзьдзі, пад уплывам зьнешніх і нутраных ворагаў, дарагіх войнаў, асабліва супраць Пэрсіі, Расеі і Аўстра-Вугоршчыны, пачынаецца палітычны і эканамічны спад. Нягледзечы на цяжкія абставіны імпэрыі і дагэтуль атрымоўваецца заставацца адной з найболей важных палітычных сілаў у Эўропе і Заходняй Азіі. У Першай сусьветнай вайне, далучылася да цэнтральных сілаў, якія ў выніку трывалі паразу ў вайне. Пасьля турэцкай вайны за незалежнасьць (1918—1923), на астатках былой імпэрыі 29 кастрычніка 1923 ўтварылася новая краіна — Рэспубліка Турцыя.

Эканоміка

рэдагаваць

Асманскі ўрад наўмысна вёў палітыку разьвіцьця такіх гарадоў як Бурса, Эдырнэ (Адрыянопаль) і Канстантынопаль, пасьлядоўныя атаманскія сталіцы, у далейшым галоўныя камэрцыйныя і прамысловыя цэнтры краіны, вакол якіх фармавалася нутраная эканоміка краіны.

Асманская імпэрыя, якой эканамічнае меркаваньне было цесна зьвязаная з фундамэнтальнымі паняткамі грамадзтва на Блізкім Ўсходзе, у якім абсалютнай мэтай была кансалідацыя і пашырэньне магутнасьці кіраўніка, імкнулася дасягнуць гэтага праз павелічэньне прыбытку ў дзяржаўную казну, ствараючы прадукцыйныя заможныя клясы. Абсалютная мэта складалася ў тым, каб павялічыць дзяржаўныя прыбыткі ў максымальна магчымай ступені, не парушаючы традыцыйную арганізацыю грамадзтва. Скарбнiца і канцылярыі былі нашмат больш разьвітыя, чым у любой іншай ісламскай краіне, да XVII стагодзьдзя, яны былі вядучымі арганізацыямі сярод усіх дзяржаўных установаў.

Эканамічная структура імпэрыі таксама вызначалася ейнай геапалітычнай структурай. Асманская імпэрыя стаяла паміж Захадам і Ўсходам, такім чынам кантралюючы маршрут ва ўсходнім кірунку, што вымусіла гішпанскіх і партугальскіх мараплаўцаў шукаць новыя маршруты на Ўсход. Перад адкрыцьцём новых марскіх шляхоў, Асманская імпэрыя была ў зэніце эканамічнага разьвіцьця, сваёй тэрыторыяй яна ахапіла тры кантынэнты. Пасьля настаў эканамічны спад, выкліканы зьніжэньнем колькасьці маршрутаў ва ўсходнім кірунку праз Блізкі Ўсход і Міжземнамор’е, паколькі Заходняя Эўропа адчыняла новыя акіянскія маршруты.

Грамадзтва

рэдагаваць
Насельніцтва імпэрыі

1520 11,692,480[2]
1566 15,000,000[3]
1683 30,000,000[4]
1831 7,230,660[2]
1856 35,350,000[2]
1881 17,388,604[2]
1906 20,884,000[2]
1914 18,520,000
1919 14,629,000

Адным з посьпехаў сацыяльнай структуры Асманскай імпэрыі было адзінства, якое існавала сярод шматнацыянальнасьці насельніцтва, праз арганізацыю названую, як мілет. Мілеты ўяўлялі сабой рэгілійныя групы, якім дазвалялі ўстаёлўваць уласныя адміністрацыйныя ўстановы, паводле Асманскага кіраваньня. Таксама дазвалялася захоўваць уласныя рэлігійныя законы, традыцыі і мову, пад агульнай абаронай султана. Такім чынам мілеты паслужылі ключом да даўгавечнасьці імпэрыі. Ужо ў часы панаваньня Мэхмэда II, шырокія правы атрымалі фанарыёты і габрэі. У выніку, адносна высокая ступень недапушчэня этнічных розьніц, была адной зь яе самых вялікіх сілаў у аб’яднаньні новых вобласьцей, але гэтая неасымілюючая палітыка стала слабасьцю, пасьля павышэньня нацыяналізму ў народаў, якія апынуліся ў складзе Асманскай імпэрыі.

Унікальная асаблівасьць грамадзкага жыцьця заключалася ў суіснаваньні шматлікіх культураў, з традыцыйным мусульманскім вобразам жыцьця і запазычаньнем заходняга ладу жыцьця. Сталіца Асманскай імпэрыі — Канстантынопаль таксама мела ўнікальную культуру, галоўным чынам таму што да асманаў горад зьяўляўся сталіцай рымскай і бізантыйскай культураў. Асманскі суд ў шматлікіх аспэктах сабраў старажытныя традыцыі пэрсыдзкіх шахаў, але меў шмат грэцкіх і эўрапейскіх уплываў.

Адной з галоўных частак грамадзтва ў Асманскай імпэрыі было рабства, якое мела рэгілійныя і сацыяльныя падтрымкі. Яшчэ ў 1908 у імпэрыі прадаваліся рабы. На працягу XIX стагодзьдзя імпэрыя пад ціскам заходнеэўрапейскіх краінаў, абвесьціла рабства па-за законам, але на практыкі гандаль рабамі працягваўся.

Культура

рэдагаваць

Глыбокі сацыяльна-эканамічны крызіс у XVIII—XIX стагодзьдзях пагубна адлюстравалася на разьвіцьці нацыянальнай культуры Асманскай імпэрыі. Навука, літаратура, мастацтва прыйшлі ў заняпад. Яшчэ больш стала непераадольнай прорва паміж чуждай народу культурай клясаў, якія кіруюць, і працоўнымі масамі. З-за адыходу ад асноўных каштоўнасьцяў Іслама пры султанскім двары, у палацах фэўдалаў назіралася перайманьне заходнеэўрапейскіх каралеўскіх двароў. Першыя турэцкія тыпаграфіі, створаныя ў XVIII стагодзьдзі, друкавалі галоўным чынам багаслоўскія трактаты. У кнігах і афіцыйных дакумэнтах ужывалася мова, якая складалася амаль цалкам з арабскіх і пэрсыдзкіх словаў. Асьветніцтва і школа знаходзілася ў руках духавенства. Пісьменных людзей было вельмі мала. У гэтым цяжкіх умовах народныя масы захоўвалі і разьвівалі сваю нацыянальную культуру пераважна ў форме фальклёру і іншых відаў народнай творчасьці.

  1. ^ База зьвестак нацыянальнай тэрміналёгіі ірляндзкай мовы (ірл.) — 2006.
  2. ^ а б в г д M. Kabadayı, Inventory for the Ottoman Empire / Turkish Republic 1500—2000
  3. ^ L. Kinross, The Ottoman Centuries: The Rise and Fall of the Turkish Empire, 206
  4. ^ L. Kinross, The Ottoman Centuries: The Rise and Fall of the Turkish Empire, 281

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць