Сярэ́дні Ўсход (з пункту гледжаньня эўрапейскіх калянізатараў)[1] — геаграфічны рэгіён, які ўключае ў сябе Заходнюю Азію і Паўночную Афрыку. У пэўных кантэкстах, у прыватнасьці ў Злучаных Штатах Амэрыкі, выкарыстаньне панятку было пашыранае, і часам у Сярэдні Ўсход таксама ўключаюць Аўганістан, Пакістан, Каўказ, Цэнтральную Азію і Паўночную Афрыку. Сярэдні Ўсход часта выкарыстоўваецца як сынонім Блізкага Ўсходу, як супрацьлегласьць Далёкаму Ўсходу.

     Традыцыйнае вызначэньне Сярэдняга Ўсходу

     Шырэйшы Сярэдні Ўсход у вызначэньні «вялікай васьмёркі»

     Цэнтральная Азія (часам асацыюецца з Шырэйшым Сярэднім Усходам)

Большасць краін Сярэдняга Ўсходу зьяўляюцца часткай гэтак званага арабскага сьвету. Гісторыя гэтага рэгіёну ўзыходзіць да старажытных часоў, прычым геапалітычнае значэньне рэгіёну прызнавалася тысячагодзьдзямі[2][3]. Некалькі асноўных рэлігіяў паходзяць зь Сярэдняга Ўсходу, у тым ліку юдаізм, хрысьціянства і іслам. Арабы складаюць большасьць з усіх этнічных групаў у рэгіёне, затым ідуць туркі, пэрсы, курды, копты, габрэі, асырыйцы, ірацкія туркмэны і кіпрскія грэкі.

На Сярэднім Усходзе звычайна гарачы і засушлівы клімат. Некалькі асноўных рэкаў забясьпечваюць арашэньне для падтрымкі сельскай гаспадаркі ў абмежаваных раёнах, як то дэльта Нілу ў Эгіпце, водападзелы Тыгра і Эўфрата Мэсапатаміі ў Іраку, Кувэйце і ўсходняе Сырыі. Самай густанаселенымі краінамі рэгіёну зьяўляюцца Эгіпет, Іран і Турэчынна, у той час як Саудаўская Арабія ёсьць самай вялікай краінай рэгіёну паводле плошчы. Большасьць краінаў, якія маюць выхад да Пэрсыдзкае затокі, маюць велізарныя запасы сырой нафты, у прыватнасьці манархі Арабійскага паўвостраву атрымліваюць значную эканамічную карысьць ад экспарту нафты.

Вызначэньне

рэдагаваць

Наступныя краіны традыцыйна прылічваюцца да дзяржаваў Сярэдняга Ўсходу, які амаль адпавядае Заходняй Азіі за выключэньнем краінаў Каўказу:

  1. ^ 8: Names and Terms: Chapter Contents «Names of Places» Parts of the World. The Chicago Manual of Style. 2009.
  2. ^ Cairo, Michael F. (2012). «The Gulf: The Bush Presidencies and the Middle East». University Press of Kentucky. — С. 11. — ISBN 978-0-8131-3672-1.
  3. ^ Kahana, Ephraim. Suwaed, Muhammad (2009). «Historical Dictionary of Middle Eastern Intelligence». Scarecrow Press. — С. 31. — ISBN 978-0-8108-6302-6.
  4. ^ The World Factbook. CIA.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць