Бітва на Хлебным полі
Бітва на Хлебным полі (па-вугорску: Kenyérmezei csata, па-румынску: Bătălia de la Câmpul Pâinii) — бітва паміж вугорскімі і турэцкімі войскамі, якая адбылася 13 кастрычніка 1479 году ў Трансыльваніі, на Хлебным полі на беразе ракі Мурэш паміж гарадамі Орашціе і Сэбэш.
Бітва на Хлебным полі | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Бітва на Хлебным полі | |||||||||
| |||||||||
Супернікі | |||||||||
Каралеўства Вугоршчына, Сэрбская дэспатыя, добраахвотнікі | Асманская імпэрыя, Валахія | ||||||||
Камандуючыя | |||||||||
Пал Кініжы, Іштван Баторыя, Вук Бранкавіч Басараб III Стары | Алі Кодша бей Басараба Цепелюш | ||||||||
Колькасьць | |||||||||
12—15 тысяч | 15—20 тысяч туркаў, 2 тысячы валахаў | ||||||||
Страты | |||||||||
3 тысячы | некалькі тысяч туркаў, тысяча валахаў | ||||||||
На чале вугорскага войска стаялі Пал Кініжы, Іштван Баторыя, Вук Бранкавіч і Басараб III Стары. Турэцкімі войскамі камандавалі Алі Кодша і Басараба Цепелюш.
9 кастрычніка турэцкая армія ўвайшла на тэрыторыю Трансыльваніі ля мястэчка Кальнік разрабавала некалькі вёсак і мястэчак і ўзяла ў палон шмат мясцовых жыхароў.
13 кастрычніка 1479 году на Хлебным поле пачалася асноўная бітва. Турэцкія войскі налічвалі больш за 20 тысячаў чалавек. Вугорскае войска складалася з 12—15 тысячаў чалавек.
Вынікам бітвы стала перамога вугорцаў, якія разграмілі турэцкую армію. Рэшткі турак беглі ў горы, дзе большасьць зь іх былі забітыя мясцовым насельніцтвам. Страты вугорскага войскі склалі каля 3000 чалавек.
Глядзіце таксама
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Csorba Csaba — Estók János — Salamon Konrád: Magyarország Képes Története, Magyar Könyvklub, Budapest, 1998. ISBN 963-548-961-7
- Markó László: A Magyar Állam Főméltóságai Szent Istvántól napjainkig életrajzi lexikon, Magyar Könyvklub, Budapest, 2000. ISBN 963-547-085-1
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьБітва на Хлебным полі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў