Дваранства

сацыяльны стан

Дваране, дваранін, дваранства (па-расейску: дворяне, па-польску: dworzanie) — асобы, якія належаць да дваранства; дваранства — прывілеяванае саслоўе, якое ўзьнікла ў фэадальным грамадзтве. Зьяўляецца ва ўжытку ў 2-й палове XVII стагодзьдзя ў значэньні «чалядзіна князя». Паняцьце часткова зьяўляецца ў буржуазным грамадзтве. Захавалі спадчынныя прывілеі пры капіталізьме. У шырокім сэнсе дваранства мяняе эўрапейскую фэадальную арыстакратыю наогул. У гэтым сэнсе можна казаць пра «францускае шляхецтва», «нямецкае шляхецтва» і да т. п. Гістарычна высокі сацыяльны пласт, грамадзкае становішча, статус, што ўспадкоўваецца. Сёньня да гэтага часу існуе ў некаторых краінах — пераважна ў краінах, якія былі манархіямі.

Спадчынны статус атрымлівала для чальцоў сям’і за службу на пасадзе, часам гэта зьвязвалася з правам насіць спадчынны прэфікс, зьвязаны зь месцазнаходжаньнем сямейнага маёнтка (напрыклад «de», «don» або «von» у Эўропе). Прадстаўнікі шляхты, напрыклад у дарэвалюцыйнай Францыі, мелі фінансавыя й іншыя прывілеі. Сёньня ў большасьці краінаў «высакародны статус» ці ганаровы тытул не дае ніякіх законных прывілеяў. Некаторыя выключэньні з гэтага правіла існуюць да гэтага часу ў Вялікабрытаніі, дзе пэўныя прадстаўнікі шляхты яшчэ маюць асобныя прывілеі (месца ў верхняй палаце Брытанскага парлямэнту, які завецца Палата лордаў). Шляхецтва зьяўляецца гістарычным, сацыяльным і часам законным паняцьцем, якое ня тоеснае сацыяльна-эканамічнаму статусу, які існаваў раней. Багацьце ці палітычны ўплыў не азначаюць аўтаматычнага атрыманьня статусу шляхты. Некаторыя краіны ня маюць высакародных тытулаў зусім, таму што яны былі адмененыя заканадаўча (Кітай, Італія, краіны былога сацыялістычнага лягеру й інш.).

  • Тытуляванае дваранства — князі, графы, бароны і да т. п.
  • Нетытуляванае дваранства — дваране, якія ня маюць радавых тытулаў. Нетытуляваных дваран было больш, чым тытуляваных. Складалася нетытуляванае дваранства з патомных нетытуляваных фэадалаў і дараваных дваран, апошнія ня мелі зямельных надзелаў.
  • Дараванае дваранства — дваранства, атрыманае Ўказам за выдатныя заслугі або па выніках працяглай беззаганнай службы. Дараваньне дваранства можа быць спадчыннае або пажыцьцёвае. Спадчыннае перадаецца дзецям двараніна, а пажыцьцёвае — даецца асабіста і не пераходзіць дзецям. Дараванае пажыцьцёвае дваранства шырока распаўсюджанае ў Вялікабрытаніі як прызнаньне асаблівых заслуг аднаго чалавека. Прысвойваецца па ўказе каралевы шляхам пасьвячэньня ў рыцары Брытанскай кароны (напрыклад Ісак Ньютан, Пол Макартні, Элтан Джон і інш.).
  • Родавае дваранства было атрыманае ў спадчыну ад продкаў разам з радавым маёнткам. У фармаваньні эліты нацыі Беларусі (сацыялягічная стратыфікацыя) важныя пэрыяды Кіеўскай Русі, Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. Так як вядомы гісторыі генацыд (фізычнае зьнішчэньне дзясяткаў тысячаў лепшых прадстаўнікоў беларусаў з тагачаснай назвай літвінаў) Маскоўскім Княствам у сярэднявеччы, і пасьля 1772 году — жорсткі кантроль Расейскай імпэрыі прызнаньня беларускай шляхты ў расейскім дваранстве ў губэрнях Беларусі. Што выявілася ў падтрымцы паўстаньня 1794 г., паўстаньняў 1830—1831 і 1863—1864 рокаў. Асаблівую зайздрасьць Расейскай імпэрыі выклікала вялікая частка беларускай шляхты, у якой радаводы былі даказаны на працягу больш 400—500 гадоў, чым перавышалі расейскія.

Дзяржаўны пераварот 1917 году адмяніў прывілеі дваранства, і быў арганізаваны тэрор бальшавікоў (рэпрэсіі). Большая частка шляхты імігравала. Іншыя прадстаўнікі шляхты цяжка спрабавалі прыстасавацца да новай рэчаіснасьці ў дзяржаве, супрацоўнічалі з Савецкай уладай, рабілі кар’еру (напрыклад Фэлікс Дзяржынскі, Радзівон Маліноўскі, Рыгор Катоўскі, Надзея Крупская і інш.). Камуністычная прапаганда абясцэньвае дваран ў афіцыйнай гісторыі, у кіно і літаратуры. Пасьля распаду Савецкага Саюзу пачалося адраджэньне традыцый арыстакратычнай шляхты, вывучэньне генэалёгіі грамадзтвам. Існуе нават мода на высакароднае паходжаньне, што спрыяе камэрцыйнай дзейнасьці і зьяўленьню прэтэндэнтаў на пасад. Так узьнікае і ў Беларусі афіцыйна Згуртаваньне беларускай шляхты.

Літаратура рэдагаваць

  • «Современный толковый словарь русского языка», Ридерз Дайджест, Москва, 2004 г. ISBN 5-89355-108-7, с. 150;
  • «История дворянского сословия в России», Яблочков М., СПб, 1876 г.
  • «Родословный сборник русских дворянских фамилий», Руммель Витольд Владиславович, изд. А. С. Суворина, СПб, 1886 г. — 627 с.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Дваранствасховішча мультымэдыйных матэрыялаў