Парлямэнт Вялікабрытаніі

Парлямэнт Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірляндыі (па-ангельску: Parliament of the United Kingdom of Great Britain and Northern Ireland) — найвышэйшы заканадаўчы орган у Злучаным Каралеўстве і Каралеўскіх заморскіх тэрыторыях. Яго ўзначальвае Брытанскі манарх. Парлямэнт дзьвюхпалатны, уключае ў сябе верхнюю палату, званую Палату лордаў, і ніжнюю палату, званую Палату грамадаў. Палата лордаў не выбіраецца, яна ўключае ў сябе лордаў духоўных (вышэйшае духавенства англіканскай царквы) і лордаў сьвецкіх (членаў пэрства). Палата грамадаў, наадварот, дэмакратычна абіраемая палата. Палата лордаў і Палата грамадаў зьбіраюцца ў розных памяшканьнях Ўэстмінстэрскага палаца ў Лёндане. Па звычаі, усе міністры, уключаючы прэм’ер-міністра, выбіраюцца выключна з складу парлямэнту.

Парлямэнт Вялікабрытаніі
Выява лягатыпу
Заснаваная 1801[1]
Краіна
Разьмяшчэньне Будынак Парлямэнту (Ўэстмінстэрскі палац)
Даччыныя кампаніі Court of Referees[d]

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Парлямэнт Вялікабрытаніісховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ English Wikipedia community Wikipedia (анг.) — 2001.