Перадзельск
Перадзе́льск[2] — вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Велікасельскага сельсавету. Знаходзіцца за 13 км на захад ад Пружанаў, 25 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы на лініі Баранавічы — Берасьце.
Перадзельск | |
трансьліт. Pieradzieĺsk | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Пружанскі |
Сельсавет: | Велікасельскі |
Вышыня: | 180 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 126 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1632 |
Паштовы індэкс: | 225177[1] |
СААТА: | 1256860026 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°35′33″ пн. ш. 24°18′26″ у. д. / 52.5925° пн. ш. 24.30722° у. д.Каардынаты: 52°35′33″ пн. ш. 24°18′26″ у. д. / 52.5925° пн. ш. 24.30722° у. д. |
± Перадзельск |
Мінуўшчына
рэдагавацьЗа расейскім часам — у Міхайлаўскай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні[3]. Маёнтак Пярдзельск (польск. Pierdzielsk)[4] ва ўласнасьці Быхаўцаў[5]. Пазьней, калі дочкі Зьдзіслава Быхаўца пасталелі, маёнтак быў перайменаваны ў Перадзельск, а пасьля ў Яалін (польск. Joalin)[4]. З пасагам аднае з дачок маёнтак перайшоў да Развадоўскіх. Паводле перапісу 1897 року 487 жыхароў, 64 двары.
За польскім часам — у гміне Шарашоў Пружанскага павету Палескага ваяводзтва[6]. У 1939 — 528 жыхароў.
Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР. Паводле перапісу 1959 року ў вёсцы 461 жыхар, у 1970 — 510 жыхароў.
1 сьнежня 2009 году перададзеная зь ліквідаванага Старавольскага ў склад Велікасельскага сельсавету[7].
Насельніцтва
рэдагаваць- 1999 год — 200 жыхароў
- 2005 год — 175 жыхароў, 85 двароў[8]
- 2010 год — 126 жыхароў
Транспарт
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Алфавитный список улиц по Передельск (рас.) Почтовые коды РБ (индексы). Белпошта. Праверана 22 лютага 2012 г.
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 252
- ^ Przedzielsk // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 2: Januszpol — Wola Justowska. — Warszawa, 1902. — S. 522
- ^ а б Witold Karpyza. Adamków (пол.) Ziemia Wołkowyska. Всё о Пружанах. Праверана 15 жніўня 2012 г.
- ^ Ancestral File Search Results (анг.) FamilySearch. The Church of Jesus Christ of Latter-day Saints. Праверана 22 лютага 2012 г.
- ^ Przedzielsk, вёска. Radzima.net. Праверана 22 лютага 2012 г.
- ^ «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Пружанского района». Решение Брестского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 242(недаступная спасылка) (рас.)
- ^ Перадзельск // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. — С. 527
- ^ Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области» (рас.) Спэцпраект «Зона». Валер Леванеўскі. Праверана 22 лютага 2012 г.
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7.