Футбаліст году Беларусі

Найле́пшы футбалі́ст Белару́сі — узнагарода найлепшаму футбалісту Беларусі, якога вызначаюць штогод па скачэньні сэзону апытаньнем сярод футбольных гульцоў, спэцыялістаў і журналістаў. З 1991 году гэтае апытаньне ладзіць газэта «Прессбол». Найлепшымі футбалістамі Беларусі прызнаваўся 21 чалавек.

Найлепшыя футбалісты Беларусі

рэдагаваць

З 624 баламі першае месца заняў Аляксандар Глеб (166 першых месцаў, 50 другіх і 26 трэціх), стаўшы гульцом году ў шосты раз. Да гэтага Аляксандар быў названы лепшым у 2002, 2003, 2005—2007 гадах. Другое месца па выніках 18-га штогадовага галасаваньня заняў форвард беларускай зборнай і барысаўскага БАТЭ Віталь Радзівонаў, у якога 466 балаў. Трэцяе месца дасталася паўабаронцу нацыянальнай зборнай і расейскага «Растова» Аляксандру Кульчыю, які атрымаў 312 балаў.

У апытаньні прынялі ўдзел 354 рэспандэнты — футбольныя спэцыялісты, капітаны зборных камандаў краіны, клюбаў вышэйшай лігі і журналісты, што асьвятлялі футбольную тэматыку ў друку, тэле- і радыёэтэры.