Генгам (футбольны клюб)

францускі футбольны клюб

«Генгам» (па-француску: Guingamp) — францускі футбольны клюб з гораду Генгам. Заснаваны ў 1912 годзе. Двухразовы ўладальнік Кубка Францыі (2009, 2014). «Генгам» праводзіць свае хатнія матчы на стадыёне «Стад дзю Рудуру», які месьціцца ў межах гораду. Прафэсійны статус клюбу зьяўляецца даволі нетыповым для камуны, дзе пражываюць толькі 7280 жыхароў. Пры гэтым клюбны стадыён здольны зьмясьціць больш за 18 тысячаў гледачоў.

Генгам
En Avant de Guingamp.svg
Поўная назва En Avant de Guingamp Cotes d'Armor
Заснаваны 1912
Горад Генгам, Францыя
Стадыён Стад дзю Рудуру
Умяшчальнасьць: 18 126
Прэзыдэнт Бэртран Дэпля[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Ліга 2
 · 2021—2022 6 месца
Афіцыйны сайт

Цяпер «Генгам» праводзіць свой ​​8 сэзон у вышэйшым дывізіёне Францыі. Акрамя перамогі ў Кубку Францыі, клюб таксама вядомы тым, што стаў клюбам-«трамплінам» для такіх гульцоў як Дыд’е Драгба, Фляран Малюда, Фабрыс Абрыель і Вэнсан Кандэля.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Генгам (футбольны клюб)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў