Ігар Сергеенка
І́гар Пятро́віч Сергее́нка (нар. 14 студзеня 1963, вёска Сталіца, Шаркоўшчынскі раён, Віцебская вобласьць) — беларускі вайсковы й дзяржаўны дзяяч. Кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь (2019—2024), старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (з 2024). Фігурант санкцыйных сьпісаў ЭЗ, Канады, шэрагу іншых краінаў.
Ігар Сергяенка | |
Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
22 сакавіка 2024 — дасюль | |
Папярэднік: | Уладзімер Андрэйчанка |
Кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта РБ | |
5 сьнежня 2019 — 22 сакавіка 2024 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Сяргей Румас |
Папярэднік: | Натальля Качанава |
Наступнік: | Зьміцер Круты |
намесьнік кіраўніка КДБ | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
14 студзеня 1963 (61 год) |
Дзеці: | двое |
Адукацыя: |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьУ 1984 годзе скончыў гістарычны факультэт БДУ, у 2006-м — Акадэмію кіраваньня. Служыў у органах дзяржаўнай бясьпекі ад 1988 году. 23 лютага 2007 году ўказам Лукашэнкі яму было прысвоена званьне генэрал-маёра.
Ад студзеня 2010 году ўзначальваў управу КДБ па Магілеўскае вобласьці, ад красавіка 2013-га — першы намесьнік старшыні КДБ. Пазьней працаваў у Горадні, адкуль пайшоў на павышэньне. У 2013 годзе прызначаны першым намесьнікам старшыні КДБ па контравыведнай дзейнасьці.
У канцы жніўня 2013 году менавіта ён расказаў журналістам пра завяршэньне расьсьледаваньня справы аб так званым «плюшавым дэсанце». Аднак адмовіўся раскрываць падрабязнасьці. Пазьней стала вядома, што зь фігурантаў Антона Сурапіна і Сяргея Башарымава зьнятыя абмежаваньні волі.
Паводле «Нашай Нівы», у 2008 годзе «пад ягоным кантролем», праходзіў працэс прызнаньня экстрэмісцкімі кніг «Лісты зь лесу» Паўла Севярынца, «Выпадковы прэзыдэнт» Сьвятланы Калінкінай і Паўла Шарамета, а таксама газэты польскай меншасьці «Głos znad Niemna»[2].
У лютым 2017 году, як намесьнік кіраўніка КДБ Вакульчыка, браў удзел у круглым стале «Курапаты — мэмарыял памяці і смутку», які праводзіла газэта «Беларусь сегодня»[3]. Там ён выказваўся наконт «адкрытасьці» архіваў КДБ.
5 сьнежня 2019 году Аляксандар Лукашэнка прызначыў Сергяенку кіраўніком Адміністрацыі прэзыдэнта[4].
З 2024 году — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га скліканьня. 22 сакавіка 2024 году выбраны старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[5].
Асабістае жыцьцё
рэдагавацьЖанаты, мае двух дзяцей.
Міжнародныя санкцыі
рэдагаваць2 лютага 2011 году начальнік ўправы КДБ па Магілеўскае вобласьці Сергяенка быў унесены ў Чорны сьпіс Эўразьвязу як адказны за рэпрэсіўную працу КДБ супраць грамадзянскай супольнасьці й дэмакратычнай апазыцыі(be) на Магілёўшчыне[6][7].
31 жніўня 2020 году Сергяенка быў уключаны ў сьпіс асобаў, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію й забарона на ўезд у Летуву ў сувязі з тым, што «сваімі дзеяньнямі ён арганізаваў і падтрымаў фальсыфікацыю прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня й наступнае гвалтоўнае здушэньне мірнае пратэстаў»[8]. 29 верасьня Сергяенка трапіў пад санкцыі Вялікабрытаніі[9][10].
6 лістапада 2020 году Сергяенку дадалі ў Чорны сьпіс Эўразьвязу[11]. Пры абгрунтаваньні ўвядзеньня санкцыяў адзначалася, што ён як кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта, які цесна зьвязаны з Аляксандрам Лукашэнка й адказвае за забесьпячэньне рэалізацыі прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў у сфэры ўнутранае й зьнешняе палітыкі, падтрымлівае рэжым Лукашэнкі, у тым ліку ў кампаніі рэпрэсіяў і запалохваньня, якую праводзіць дзяржапарат пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году[12].
24 лістапада 2020 году да санкцыяў ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[13], а 11 сьнежня — й Швайцарыя[14]. Акрамя таго, 6 лістапада Сергяенка трапіў пад санкцыі Канады[15].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г http://president.gov.by/ru/administration_ru/
- ^ Першым намеснікам старшыні КДБ стаў чалавек, які шукаў экстрэмізм у кнігах Севярынца і газеце «Глос з-над Немна» Наша Ніва
- ^ История должна нас объединять, Беларусь сегодня
- ^ Адміністрацыю Лукашэнкі ўзначаліў генэрал-маёр КДБ Радыё Свабода
- ^ В Палате представителей выбрали нового председателя – вот кто им стал (рас.) Точка BY(be)
- ^ EUR-Lex - 32012D0642 - EN - EUR-Lex (анг.). EUR-Lex(en). Праверана 2020-12-25 г.
- ^ Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС (бел.) Наша Ніва Архіўная копія ад 2017-10-22 г.
- ^ Латвія, Літва і Эстонія ўключылі Лукашэнку і яшчэ 29 чыноўнікаў ў спіс пэрсон нон-грата. Поўны сьпіс Радыё Свабода Праверана 2021-09-08 г.
- ^ Политическая хроника дня: Тихановская поговорила с Макроном, белорусский МИД ответил, а позже Великобритания и Канада ввели санкции (рас.) Onliner.by Праверана 2021-09-09 г.
- ^ Consolidated List of Financial Sanctions Targets in the UK (анг.). Урад Вялікабрытаніі(sr). Праверана 2021-09-08 г.
- ^ Евросоюз ввел санкции против Лукашенко и ряда белорусских чиновников (рас.) Naviny.by Архіўная копія ад 2021-04-07 г.
- ^ Consolidated text: Council Decision 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus (анг.). EUR-Lex(pl).
- ^ Declaration by the High Representative on behalf of the EU on the alignment of certain countries concerning restrictive measures against Belarus (анг.). Рада Эўрапейскага Зьвязу(be) (2020-11-24). Праверана 2021-09-08 г.
- ^ Belarus: Federal Council extends scope of sanctions (анг.). Фэдэральная рада Швайцарыі(uk) (2020-12-11). Праверана 2021-09-06 г.
- ^ Belarus sanctions (анг.). Урад Канады(pl) (2020-11-06). Праверана 2021-09-08 г.