Валеры Вакульчык

беларускі дзяржаўны дзяяч

Вале́ры Па́ўлавіч Ваку́льчык (нар. 19 чэрвеня 1964 году, Берасьцейская вобласьць) — беларускі вайсковы й дзяржаўны дзяяч, сакратар Савету бясьпекі з 2020 году.

Валеры Вакульчык
Vakultchik.jpg
Дзяржаўны сакратар Савету бясьпекі
3 верасьня 2020 — цяперашні час
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Раман Галоўчанка
Папярэднік: Андрэй Раўкоў
Старшыня КДБ РБ
16 лістапада 2012 — 3 верасьня 2020
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Міхаіл Мясьніковіч
Папярэднік: Вадзім Зайцаў
Наступнік: Іван Тэртэль
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 19 чэрвеня 1964 (56 гадоў)
вёска Радастава, Дарагічынскі раён, Берасьцейская вобласьць, БССР
Бацька: Павал Вакульчык
Адукацыя: Харкаўская гвардзейская вышэйшая танкавая камандная вучэльня, Вышэйшыя курсы вайсковай контравыведкі КДБ СССР і Акадэмія кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Вакульчык (неадназначнасьць).

БіяграфіяРэдагаваць

Нарадзіўся ў вёсцы Радастава (Дарагічынскі раён, Берасьцейская вобласьць), дзе яго бацька Павал быў старшынёю калгасу[1].

Скончыў Харкаўскае гвардзейскае вышэйшае танкавае каманднае вучылішча, Вышэйшыя курсы ваеннай контрвыведкі КДБ СССР, Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь. У 1985—1991 гадах праходзіў вайсковую службу ва ўзброеных сілах, у 1991—2008 — у органах дзяржаўнай бясьпекі. З 2008 году быў начальнікам апэратыўна-аналітычнага цэнтру пры прэзыдэнце, з кастрычніка 2011 году — старшыня Сьледчага камітэту.

16 лістапада 2012 году прызначаны кіраўніком КДБ РБ[2]. 3 верасьня прызначаны дзяржаўным сакратаром Савету бясьпекі.

Крыніцы й заўвагіРэдагаваць