А1 (тэлекам-правайдэр)
Гэты артыкул патрабуе ўдакладненьня артаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, адрэдагаваўшы яго (дапамога). |
Унітарнае прадпрыемства «А1» (А1, да 2019 — velcom) — прыватны правайдэр тэлекамунікацыйных, ІКТ і кантэнт-паслуг у Беларусі[2], другі паводле колькасьці абанэнтаў апэратар сотавай сувязі ў Беларусі[3]. Прадастаўляе паслугі сувязі стандарту GSM 900/1800, UMTS (WCDMA/HSDPA/HSUPA/HSPA+) і 4G (празь сетку beCloud), паслугі доступу ў інтэрнэт па стандартах ADSL, Ethernet і GPON, паслугі лічбавага тэлебачаньня IPTV пад брэндам VOKA.
Тып | унітарнае прадпрыемства |
---|---|
Заснаваная | 30 ліпеня 1998 г. (камэрцыйная дзейнасьць — 16 красавіка 1999 г.) |
Заснавальнікі | «Самаві Бразэрз Тэлеком» (Кіпр) |
Краіна | |
Разьмяшчэньне | Менск, вул. Інтэрнацыянальная, 36-2 |
Ключавыя фігуры | Гэльмут Дуз (генеральны дырэктар) |
Галіна | сувязь |
Прадукцыя | Паслугі мабільнай і фіксаванай сувязі, анлайн-тэлебачаньне, выраб забаўляльнага кантэнту, паслугі ICT |
Абарачэньне | ▲ 419,6 млн € (2021)[1] |
Апэрацыйны прыбытак | ▲ 180,5 млн € (2021)[1] |
Лік супрацоўнікаў | ~3000 чал. (2021) |
Матчына кампанія | «A1 Telekom Austria Group(pl)» (Вена) |
Гісторыя
рэдагавацьУ ліпені 1998 году адбылося заснаваньне сумеснага беларуска-кіпрскага таварыства з абмежаванай адказнасьцю «Мабільная лічбавая сувязь», што атрымала дазвол на праектаваньне, будаўніцтва і выкарыстаньне агульнакраёвай сеткі сотавай сувязі стандарту GSM-900, а таксама на наданьне паслугаў сувязі стандарту GSM. Кампанія пачала ажыцьцяўляць камэрцыйную дзейнасьць па прадстаўленьні паслуг і тавараў мабільнай сувязі 16 красавіка 1999 году і стала першым сотавым апэратарам стандарту GSM у Беларусі (першы сотавы апэратар — NMT-апэратар «БелСел»).
Да старту камэрцыйнай эксплюатацыі былі запушчаныя 10 базавых станцыяў (9 у Менску, 1 — у Арэшніках па дарозе на Нацыянальны аэрапорт «Менск»). Да лета 2000 году да сеткі А1 былі падключаныя ўсе абласныя гарады Беларусі. Мабільная сувязь зьявілася на трасе Менск — Берасьце — Ворша і ў найбліжэйшых населеных пунктах. З 23 красавіка 2007 году мабільная сувязь А1 стала даступная ўсяму гарадзкому насельніцтву Беларусі. У красавіку 2019 апэратар запусьціў першую GSM-сетку на тэрыторыі Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалягічнага запаведніка[4].
З 15 сакавіка 2001 году абанэнты А1 атрымалі магчымасьць адпраўляць і прымаць SMS[5], у чэрвені 2005 году — MMS. 2 чэрвеня 2003 году апэратар запусьціў паслугу GPRS. У сьнежні 2005 году ў трох абласьцёх Беларусі стала даступная тэхналёгія EDGE.[6]
19 траўня 2004 году стаў першым сотавым апэратарам, што займеў беларускамоўную вэрсію сайту[7][8].
30 сакавіка 2006 году кампанія А1 першай у Беларусі распачала тэставую эксплюатацыю сувязі трэцяга пакаленьня. 3G-сетка была разгорнута за 27 дзён. Камэрцыйны запуск сеткі 3G у Менску і Гомлі адбыўся 17 сакавіка 2010 г[9]. У лютым 2016-га А1 першым у Беларусі запусьціў 3G-сетку ў дыяпазоне 900 МГц, а ў траўні 2019 палепшыў прапускную здольнасьць 3G-сеткі, першым аснасьціўшы базавыя станцыі чацьвертай апорнай радыёчастатой у дыяпазоне 2100 МГц.[10]
Зь лістапада 2007 году кампанія ўвайшла ў склад A1 Telekom Austria Group у выніку набыцьця спачатку 70% (лістапад 2007 г.), а потым астатніх 30% (кастрычнік 2010 году) акцыяў. Зь чэрвеня 2019 абанэнты A1 могуць карыстацца інтэрнэтам па дамашняй цане ў сетках апэратараў A1 Telekom Austria Group[11]. У траўні 2008 году кампанія правяла рэбрэндынг, зьмяніўшы лагатып і назву на УП «Вэлком»[12].
У траўні 2009 году кампанія падпісала эксклюзіўны дагавор з ТАА СП «БелСел» аб прадстаўленьні паслуг шырокапалоснага доступу ў інтэрнэт на аснове тэхналёгіі CDMA2000 (EV-DO Rev.A). Паслугі прадастаўляліся да траўня 2013 году[13]. За 2013 году выручка «Вэлкому» вырасла на 27 % да 4,399 трлн рублёў (462,5 млн даляраў)[14]. У 2014 годзе запушчанае лічбавае тэлебачаньне VOKA, распачатае будаўніцтва ўласнага дата-цэнтру кампаніі, адкрытая афіцыйная інтэрнэт-крама. У траўні 2020 году кампанія пашырыла каналы анлайн-продажаў і адчыніла першую віртуальную краму[15].
Да 2017 году А1 ператвараецца ў буйнога гульца на рынку фіксаванай сувязі Беларусі шляхам набыцьця шэрагу інтэрнэт-правайдэраў. У гэтым жа годзе кампанія А1 стала першым мабільным апэратарам у сьвеце, які запусьціў у камэрцыйную эксплюатацыю цалкам віртуальнае ядро мабільнай сеткі. У 2017 годзе А1 атрымаў дазвол на камэрцыйны запуск першай у Беларусі вузкапалоснай сеткі NB-IoT[16], прызначанай для «інтэрнэту рэчаў». На 2019 год гэта тэхналёгія запушчаная ў Менску і ва ўсіх абласных гарадах Беларусі.
У красавіку 2018 году абанэнтам А1 сталі даступныя званкі па Wi-Fi з выкарыстаньнем тэхналёгіі VoWiFi (Voice over Wi-Fi, альбо Wi-Fi Calling)[17]. У сьнежьні 2019 году А1 першым у краіне ўкараніў тэхналёгію VoLTE (Voice over LTE)[18]. Улетку 2018 года А1 у партнэрстве з ЗАТ «Банк Рашэньне» і міжнароднай плацежнай сыстэмай Visa запусьціў віртуальную картку з кэшбэкам A1 banking для аплаты шырокага спэктру паслуг. У лістападьзе 2020 года А1 і Visa падпісалі пагадьненьне аб стратэгічным партьнёрстьве з мэтай развіцьця лічбавых фінансавых сэрвісаў у краіне, а таксама пашырэньня фінансавых паслуг дастасунку А1 banking[19].
21 сакавіка 2019 году А1 пачаў прадастаўляць паслугі перадачы зьвестак па тэхналёгіі 4G[20]. Да канца 2019 году 4G-сетка стала даступна абанэнтам А1 ва ўсіх буйных гарадах у дыяпазоне радыёчастасьцяў 1800 МГц. У сьнежні 2019 году кампанія абьвясьціла аб стратэгічным партнэрстве з інфраструктурным апэратарам beCloud па разьвіцьці мабільнай сувязі стандарту 4G у Беларусі, якое разьлічана на 3 гады[21]. Каб 4G-сетка ў частотным дыяпазоне 800 МГц стала даступная ў сельскай мясцовасьці, у 2020 годзе А1 прадаставіла сваю інфраструктуру пад базавыя станцыі, а таксама тарнспартную сетку на аснове гібрыдных, радыёрэлейных і оптвалаконных ліній сувязі. Дьзякуючы гэтаму з жьніўня 2020 года па сакавік 2022 года зона пакрыцьця сетцы 4G: у Гомельскай вобласьці пашырылася да 96,4 %[22], у Магілёўскай вобласьці да 81 % [23], у Менскай вобласьці да 89 %[24], у Віцебскай вобласьці да 75 %[25], у Бярэсцкай вобласьці да 67%[26]. У лістападзе 2022 кампанія А1 пачала выкарыстоўваць новы частотны дыяпазон 2600 Мгц на каля 1,5 тыс. базавых станцый LTE інфраструктурнага апэратара beCloud[27].
8 красавіка 2019 году кампанія аб’явіла аб пачатку рэбрэндынгу. У пераходны пэрыяд да жніўня ў камунікацыях выкарыстоўваўся дуал-брэнд «velcom | A1». З 12 жніўня — адзіны брэнд А1.
У красавіку 2019 году A1 забясьпечыў бясплатны доступ у інтэрнэт па тэхналёгіі Wi-Fi у 18 электрацягніках Беларускай чыгункі[28]. У чэрвені 2019 году апэратар запусьціў 38 новых базавых станцый уздоўж чыгуначных шляхоў для паляпшэньня якасьці мабільнай сувязі ў цягніках.
З красавіка па травень 2019 году А1 забясьпечыў мабільнай сувязьзю ўсі тунэлі Маскоўскай і Аўтазаводзкай ліній Менскага мэтрапалітэну[29][30], у лістападьзе 2020 года сувязь стала даступная на Зеленалужскай лініі[31].
12 жніўня 2019 году кампанія першай у Беларусі запусьціла віртуальныя eSIM-карткі[32], а ў лістападзе 2019 дала магчымасьць перайсьці на eSIM он-лайн у асабістым кабінеце. У 2021 годзе з'явілася магчымасьць стаць абанэнтам кампаніі дыстанцыйны праз рэгістрацыю eSIM-карты ў мабільным дастасунку «Мой А1», у тым ліку праз перанос нумара з іншых сетак[33].
У жніўне А1 прадставіў першы смартфон пад уласнай гандлёвай маркай — А1 Альфа[34], у ліпені 2020 года стартавалі продажы «А1 Альфа 20+»[35].
12 лістапада 2019 пры ўдзеле А1 была падпісана сумесная беларуска-аўстрыйская дэклярацыя па ўмацаваньні супрацоўніцтва ў сфэры сувязі, інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій і разьвіцьця тэхналёгіі 5G[36]. Кампанія падала заяўку на выдзяленьне радыёчастотнага спэктру, які адказвае патрабаваньням міжнародных стандартаў, а таксама вядзе распрацоўку архітэктуры сэткі 5G. 22 траўня 2020 года А1 у тэставым рэжыме запусьціла ў эксплуатацыю першую ў Беларусі сэтку 5G SA (Standalone), створаную на аснове аўтаномнай архэтэктуры[37]. 25 траўня 2020 года ў гэтай сэткі быў здзейсьнены першы ў Беларусі і СНД званок па тэхналёгіі VoNR[38].
12 траўня 2021 году кампанія А1 другой у краіне пачала рэалізоўваць SIM-карты для самарэгэстрацыі ў крамах сэтак-партнераў[39].
Уладальнікі і кіраўніцтва
рэдагавацьДа студзеня 2005 году 69,9% акцыяў А1 належала кіпрскай кампаніі Samauwi Brothers Telecom (SB Telecom Ltd.), 30% — ЗАТ «Белтэхэкспарт», 0,1% — РУП «Белтэлекам». У студзені 2005 г. у лік трымальнікаў акцый кампаніі ўвайшла дзяржава: яна атрымала 30,9%, за SB Telecom засталося 49%, ЗАТ «Белтэхэкспарт» — 20%, «Белтэлекам» — 0,1%[40][41].
У жніўні 2007 году кіпрская кампанія SB Telecom выкупіла 100% акцыяў прадпрыемства за $556 млн[42].
У пачатку кастрычніка 2007 г. аўстрыйская кампанія A1 Telekom Austria Group падпісала дагавор аб куплі 70% акцыяў SB Telecom[43], а ў кастрычніку 2010 году — астатніх 30% акцыяў.
Генэральным дырэктарам кампаніі паводле стану на 2022 год зьяўляецца Гельмут Дуз.
Дзейнасьць
рэдагавацьМабільная сувязь
рэдагавацьКампанія А1 прадастаўляе паслугі сувязі стандартаў GSM 900/1800, UMTS (WCDMA/HSDPA/HSUPA/HSPA+), 4G на тэрыторыі Беларусі.
Абанэнтам апэратара даступныя базавыя паслугі (галасавая сувязь, перадача зьвестак, SMS, MMS, галасавая пошта й інш.), а таксама дадатковыя сэрвісы (роўмінг, паслугі для бізнэсу і забаўляльныя паслугі).
Нумары абанэнтаў
рэдагаваць- +375 29 1 xx xx xx, +375 29 3 xx xx xx, +375 29 6 xx xx xx, +375 29 9 xx xx xx
- +375 44 4 xx xx xx, +375 44 5 xx xx xx, +375 44 7 xx xx xx
У сувязі з уводам у Рэспубліцы Беларусь паслугі па міграцыі нумароў нумары абанэнтаў могуць прымаць значэньні: +375 25 xxx xx xx, +375 29 xxx xx xx, +375 33 xxx xx xx.
Фіксаваная сувязь
рэдагавацьКампанія пачала будаўніцтва ўласнай аптавалаконнай сеткі для кліентаў — юрыдычных асобаў у верасьні 2014 году[44].
У 2016—2018 гадах А1 правёў шэраг зьдзелак па набыцьці беларускіх інтэрнэт-правайдэраў — «Атлант Тэлекам» (Менск)[45], «Айчына плюс» (Менск)[46], «Белінфанэт» (Менск), «Гарант» (Гомель[47] і Віцебск[48]), «Ранак Мэдыя» (Сьветлагорск). А таксама большасьці прыватных і некаторых карпаратыўных абанэнтаў інтэрнэт-правайдэра «Дзелавая сетка» (Менск)[49].
У цяперашні час А1 прадастаўляе паслугі доступу ў інтэрнэт па стандартах GPON, Ethernet, ADSL ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі, а таксама ў Бабруйску, Жлобіне, Добрушы, Рэчыцы, Сьветлагорску, Наваполацаке.
На 30 верасня 2022 г. абанэнцкая база сеткі фіксаванай сувязі ад А1 складала каля 743 тыс. карыстальнікаў[50]. Большасьць інтэрнэт-тарыфаў апэратару зьяўляюцца комплекснымі, то бок маюць на ўвазе адначасовае атрыманьне і паслугі лічбавага тэлебачаньня пад брэндам VOKA[51].
Відэасэрвіс VOKA
рэдагавацьВідэасэрвіс ад А1 прадастаўляецца пад брэндам VOKA. Для кліентаў фіксаванага інтэрнэту А1 сэрвіс працуе па тэхналёгіі IPTV і прадастаўляе 142 каналаў (у тым ліку 60 у HD-якасьці)[52]. У сетках іншых апэратараў мабільнай і фіксаванай сувязі паслуга прадстаўляецца па тэхналёгіі OTT і ўключае ў сябе больш за 130 тэлеканалаў (у тым ліку 60 у HD-якасьці). VOKA падтрымлівае розныя інтэрактыўныя функцыі: паўза, перамотка і архіў тэлеперадач, а таксама магчымасьць працягнуць прагляд на іншай прыладзе. Для ўсіх карыстальнікаў сэрвісу даступныя фільмы, мультфільмы і сэрыялы он-лайн-кінатэатраў «Амедиатека», START, more.tv, Premier, viju, а таксама кантэнт студыі Disney, Warner, Marvel, Fox. Сэрвіс даступны для мабільных прыладаў на Android і iOS, для SmartTV на Tizen, WebOS, Android TV, праз прыстаўкі Redbox Mini, Xiaomi Mi Box 3, Apple TV (праз AirPlay). На кампутарах карыстацца відэасэрвісам можна праз праграму VOKA для Windows або праз вэб-версію.
У 2018 годьзе ў сэрвісу VOKA пачаў з’яўляцца эксклюзіўны кантэнт уласнай вытворчасьці: раздьзел VOKA local з аглядамі, дакумянтальнымі фільмамі, міні-рэаліці і ТВ-шоу; раздьзел “Спорт” з трансляцыямі матчаў з удзелам беларускіх клубаў і зборных; live-трансляцыі канцэртаў, музычных фэстываляў, кібэрспартыўных турніраў, канфэрэнцый і форумаў. Таксама для карыстальнікаў даступны раздзел “CINEVOKA”, у якім размяшчаюцца вядомыя фільмы, мультфільмы, сэрыялы ў прафісійнай агучцы на беларускай мове [53]. Некаторыя з іх былі эксклюзіўна перакладьзеныя і агучыныя па замове відэасэрвісу[54][55][56].
28 студзеня 2019 г. у відэасэрвісе VOKA зьявілася самая вялікая ў краіне бібліятэка кантэнту ў ультравысокай разьдзяляльнасьці Ultra High-Definition (4K) [57].
VOKA Smartfilm
рэдагавацьПачынаючы з 2010 года кампанія А1 пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь штогод праводьзіць фестываль мабільнага кіно. З 2016 года фестываль набыў міжнародны статус[58]. З кожным годам колькасьць работ і геаграфія ўдьзельнікаў павялічваецца. У 2020 годьзе прайшоў дьзевяты Міжнародны фэстываль мабільнага кіно VOKA Smartfilm, у конкурснай праграме якога было прадстаўлена 356 караткамэтражных фільмаў з 75 краін сьвету[59].
Кібэрспорт
рэдагавацьУ лютым 2020 году пры садьзейнічаньні кампаніі А1 было створана і зарэгістравана Рэспубліканскае грамадскае аб'яднаньне «Беларуская фэдэрацыя камп'ютэрнага спорту».[60]17 красавіка 2020 году зарэгістравана Беларуская асацыяцыя камп'ютэрнага спорту (БАКС) [61]. Членамі БАКС з'яўляюцца А1, відэасэрвіс VOKA і Беларуская фэдэрацыя камп'ютэрнага спорту. Асацыяцыя створана для развіцця і папулярызацыі камп'ютэрнага спорту ў Беларусі, развіцьця і падтрымькі прафесійных гульцоў, трэнераў і суддьзяў, правядьзеньня спаборьніцтваў і разьвіцьця міжнародных кантактаў.
4 траўня 2020 года ў тэставай сэткі 5G SA кампаніі А1 прайшоў першы кібэрспартыўны матч па мабільным анлайн-гульням. Падчас тэставаньня хуткасьць перадачы зьвестак склала 1,2 Гбіт / с, а ping - 10 мілісэкунд[62].
Дата-цэнтар і ІКТ-паслугі
рэдагавацьУ верасьні 2017 г. у Менску А1 запусьціў адзін з найбуйнейшых у Беларусі цэнтраў апрацоўкі зьвестак (ЦАЗ)[63]. Чатыры модулі ЦАЗ разьлічаныя на 800 сэрвэрных стоек і маюць уласнае аптычнае колца з прапускной здольнасьцю 1 Тбіт/сек. Па стане на чэрьвень 2018 году запушчаны ў эксплюатацыю 1-ы модуль на 200 сэрвэрных стоек[64].
Дата-цэнтар А1 мае міжнародны сэртыфікат Uptime Institute (UI) па ўзроўні адмоваўстойлівасьці Tier III у катэгорыях Design і Facility, таксама сэртыфікат PCI DSS, які пацьвярджае забесьпячэньне бясьпекі інфраструктуры кліентаў і абарону зьвестак аплатных карт[65].
У сакавіку 2019 года дата-цэнтр атрымаў атэстат адпавэднасьці нацыянальным патрабаваньням па абароне інфармацыі[66]. У жніўні 2019 года дата-цэнтр А1 падцьвердьзіў адпаведнасць стандарту ISO 27001[67], у траўні 2020 года — дьзяржаўнаму стандарту Рэспублікі Беларусь ISO / IEC 27001-2016[68]. У верасьні 2020 года кампанія атрымала ліцэнзію на выкананьне работ і аказаньне паслуг у галіне забеспячэньня інфармацыйнай бясьпекі крытычна важных аб'ектаў інфарматызацыі (КВАІ) [69]. У кастрычніку 2020 года кампанія A1 атрымала статус плацінавага партнёра «Лабараторыі Касперскага»[70].
У цяперашні час дата-цэнтр прадастаўляе наступныя паслугі: арэнда воблачных рашэньняў (IaaS, прыватныя воблакі, «Воблака-62»), размяшчэньне сэрвэрнага і сэткавага абсталяваньня (Colocation, HaaS), сэрвісы і рашэньне ІКТ (Baas, Veeam Cloud Connect, DraaS, комплексная тэхнічная падтрымка Oracle і інш.), IT-кансалтынг, аддалены офіс, а таксама карыстаньне праграмнымі прадуктамі Microsoft на ўмовах падпіські[71].
З 1 красавіка 2021 году Унітарнае прадпрыэмства «А1» перадало правы і абавязькі па шэрагу дамоваў аказаньня ІКТ-паслуг новай кампаніі «А1 ІКТ сэрвісы». ТАА «А1 ІКТ сэрвісы» працуе пад брэндам А1 і зарэгістравана ў якасьці рэзідэнта Парку высокіх тэхналогій[72].
Сонечная электрастанцыя
рэдагавацьУлетку 2016 году паблізу Брагіна (Гомельская вобласьць) А1 запусьціў сонечную электрастанцыю, якая складаецца з 85 тысячаў сонечных панэляў[73]. Станцыя пабудавана на тэрыторыі, якая пацярпела ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і таму мала прыдатная для вядзеньня сельскай гаспадаркі. Для злучэньня паміж сабой усіх сонечных модуляў кампанія А1 праклала каля 800 км кабэльных ліній.
У кастрычніку 2017 г. у Любанскім раёне Менскай вобласьці А1 запусьціў першую ў Беларусі базавую станцыю сувязі, якая працуе на сонечнай энэргіі[74].
Бяспека й крытыка
рэдагавацьАўстрыйскіх інвэстараў з 2007 году абвінавачвалі ў прыхільнасьці да «апошняга дыктатара Эўропы» дзеля пасьпяховага бізнэсу[75]. Масавыя акцыі пратэсту пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году, у прыватнасьці Плошча 2010, былі жорстка здушаны, але пазьней высьветлілася, што ўлады шпіёнілі за пратэстоўцамі, выкарыстоўваючы зьвесткі іх мабільных тэлефонаў[75]. «A1» заўсёды падкрэсьлівала, што не перадавала актыўна аніякія зьвесткі кліентаў: «У адрозьненьне ад большасьці іншых краінаў любы доступ да асабістых зьвестак і зьвестак выклікаў ажыцьцяўляецца без рашэньня суда й без удзелу апэратара мабільнай сеткі», – тлумачыў апэратар у той час[75].
У ліпені 2016 году праваабарончая арганізацыя «Міжнародная амністыя» абвінаваціла «A1 Беларусь» у датычнасьці да сачэньня за беларускімі грамадзянамі. Паводле справаздачы праваабаронцаў, кампанія прадастаўляе ўладам практычна неабмежаваны доступ да размоваў сваіх кліентаў і іх зьвестак. «A1 Telekom Austria Group» адрэагавала на абвінавачваньні, у сваім адказе спаслаўшыся на тое, што яна ўсяго толькі выконвае заканадаўства краіны[76].
Са слоў сына жонкі Мікалая Статкевіча, напярэдадні сьвяткаваньня 100-годзьдзя БНР у сакавіку 2017 году аператарам былі заблякаваныя смартфоны беларускага палітыка Мікалая Статкевіча й былі перададзены ягоныя паролі ад Facebook і Viber[77].
23 жніўня 2020 году падчас мітынгу ў Менску ва ўсіх апэратараў мабільнай сувязі ўзніклі праблемы з інтэрнэтам[78]. Паводле паведамленьня А1, гэта было зроблена згодна з патрабаваньнем дзяржаўных ворганаў для забеспячэньня нацыянальнай бясьпекі[79]. У гэты ж дзень прадастаўленьне паслугі перадачы зьвестак было адноўлена ў поўным аб’ёме. 26 жніўня кампанія загадзя папярэдзіла абанентаў аб падобных праблемах[79]. Веерныя адключэньні інтэрнэту працягваліся й у наступныя месяцы[80]. У справаздачы беларускай праваабарончай арганізацыі «Human Constanta» спыненьне працы было прыраўнена да парушэньня правоў чалавека, бо гэта фактычна «разгон мірнай дэманстрацыі, толькі анлайн»[81].
21 верасьня 2020 Асацыяцыя эўрапейскіх тэлекамунікацыйных апэратараў сувязі (ETNO) выступіла з заявай па сытуацыі з адключэньнем інтэрнэту ў Беларусі. У ім ёсьць і публічная пазыцыя A1 Telekom Austria Group: «А1 ў Беларусі ня можа прадастаўляць паслугі сувязі без доступу да манапалізаванага дзяржавай знешняга каналу - галасавая сувязь і перадача зьвестак як на нацыянальным, так і міжнародным узроўнях знаходзяцца пад кантролем ўпаўнаважаных дзяржаўных органаў»[82].
У кастрычніку 2020 Міжнародная кааліцыя #KeepItOn апублікавала адкрыты ліст з заклікам да беларускіх пастаўшчыкоў тэлэкам-паслуг процідзейнічаць адключэньню інтэрнэту. У адказе ад кампаніі А1 гаворыцца: «Абмежаваньне доступу да інтэрнэт-паслугаў не ляжыць ні ў плоскасьці інтэрэсаў кампаніі, ні яе кліентаў. Аднак, як і ў любой краіне, у якой працуе A1 Telekom Austria Group, кампанія абавязаная выконваць мясцовыя заканадаўчыя і нарматыўныя патрабаваньні. У выпадку невыкананьня такіх патрабаваньняў наступствы ад іх рэалізацыі могуць насіць значна больш маштабны характар»[83].
Вераніка Цапкала, якая шмат гадоў працавала ў «velcom» у аддзелах продажаў і карпаратыўных кліентаў, ў кастрычніку 2020 году сказала: «Я не лічу правільным, што кампанія з ЭЗ так відавочна падтрымлівае Лукашэнку й яго недэмакратычныя каштоўнасьці. Па-іншаму нельга назваць яе паводзіны, калі яна адключае мабільны Інтэрнэт кожную нядзелю. Што робіць А1, каб дыстанцыявацца ад гэтага крывавага рэжыму?»[75]
У чэрвені 2021 году прапагандыст Дзяніс Мельянцоў агучыў пагрозу нацыяналізаваць тэлекамунікацыйнага апэратара, які належыць аўстрыйскім інвэстарам, у адказ на ўвядзеньне Эўрапейскім Зьвязам санкцыяў[84].
Статыстыка
рэдагавацьНа 30 верасня 2022 году паслугамі мабільнай сувязі кампаніі карысталіся 4,912 млн абанэнтаў. Колькасьць карыстальнікаў, у якіх падключаны паслугі фіксаванага інтэрнэта і ТБ, склала 743 тыс. Доля кампаніі на рынку мабільнай сувязі склала 41,6%[50].
Мабільнай сувязьзю 2G ахоплена 97,7% тэрыторыі краіны, на якой пражывае 99,9% насельніцтва (100% гарадзкіх жыхароў). 3G даступна на 97,1% тэрыторыі краіны. Паводле стану на чэрвень 2010 году ў сетцы А1 працавала 3301 базавая станцыя і 28754 прыёмаперадатчыкі ў 1360 населеных пунктах краіны[85], а таксама 8 камутатараў: 3 у Менску і па аднаму ў кожным абласным цэнтры.
Кліенты кампаніі могуць карыстацца паслугай міжнароднага роўмінгу ў 191 краіне сьвету ў сетках 382 апэратараў[86]. Унітарнае прадпрыемства «А1» мае ўласную сэтку цэнтраў цыфравых паслуг, якая складаецца больш з 80 офісаў[87]. Дылерская сетка налічвае больш за 500 салёнаў па ўсёй краіне.
Дата | 1 сьнежня 2000 | 1 кастрычніка 2001 | 31 кастрычніка 2003 | 15 студзеня 2004 | 29 кастрычніка 2004 | 1 студзеня 2005 | 1 студзеня 2006 | 1 жніўня 2006 | 31 сьнежня 2007 | 31 сьнежня 2008 | 31 сьнежня 2009 |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Колькасьць (тыс.) і дзель сотавых абанэнтаў | 26[88] (60,5%) | 85 (80,9%[89]) | 580 (61,7%[90]) | 620 (56,8%[91]) | 1000 (48,1%[92]) | 1135 (46,6%[93]) | 1885 (46,1%[94]) | 2360 (45,8%[95]) | 3059 (43,4%[50]) | 3698 (44,8%[50]) | 4102 (42,7%[50]) |
Ахоп насельніцтва | 0,26%[96] | 0,85%[97] | 5,94%[98] | 6,35% | 10,31% | 11,7% | 19,57% | 24,64% | 38,89% | ||
Дата | 31 сьнежня 2010 | 31 сьнежня 2011 | 31 сьнежня 2012 | 31 сьнежня 2013 | 31 сьнежня 2014 | 31 сьнежня 2015 | 31 сьнежня 2016 | 31 сьнежня 2017 | 31 сьнежня 2018 | 31 сьнежня 2019 | 31 сьнежня 2020 |
Колькасьць (тыс.) і дзель сотавых абанэнтаў | 4354 (41,9%[50]) | 4620 (41,1%[50]) | 4800 (43,5%[50]) | 4947 (42,5%[50]) | 4950 (42,4%[50]) | 4956 (42,5%[50]) | 4945 (43,2%[50]) | 4864 (42,5%[50]) | 4873 (42%[50]) | 4890 (41,8%[50]) | 4916 (42,0%[50]) |
Ахоп насельніцтва | 48,81% | ||||||||||
Абанэнтаў фіксаванай сувязі (карыстальнікі паслуг інтэрнэта і ТБ), млн | - | - | - | - | - | - | 0,279 | 0,463 | 0,657 | 0,616 | 0,627 |
Дата | 1 сьнежня 2021 | ||||||||||
Колькасьць (тыс.) і дзель сотавых абанэнтаў | 4938 (42,2%[50]) | ||||||||||
Ахоп насельніцтва | |||||||||||
Абанэнтаў фіксаванай сувязі (карыстальнікі паслуг інтэрнэта і ТБ), млн | 0,651 |
Выручка кампаніі (паводле зьвестак міжнароднай фінансавай справаздачнасьці) па выніках за 3 квартал 2022 г. склала 122,7 млн эўра, паказчык EBITDA (прыбытак да выліку выдаткаў па працэнтах, выплаты падаткаў і амартызацыйных адлічэньняў) — 60,1 млн эўра.
За 2021 год сума выручкі склала 419,6 млн еўра, EBITDA — 180,5 млн еўра[50].
Год | Выручка, млн эўра | EBITDA, млн эўра | EBITDA Margin | Апэрацыйны даход, млн эўра | Capex |
---|---|---|---|---|---|
2011 | 260,9 | 106,6 | 40,9 % | -255,2 | 44,9 |
2012 | 301,2 | 124,4 | 41,3 % | 29,5 | 43,7 |
2013 | 331,7 | 155,9 | 47,0 % | 71,6 | 34,0 |
2014 | 355,0 | 172,4 | 48,6 % | 82,2 | 48,5 |
2015 | 332,2 | 163,7 | 49,3 % | 86,6 | 66,1 |
2016 | 321,0 | 151,5 | 47,2 % | 87,8 | 73,7 |
2017 | 390,5 | 181,3 | 46,4 % | 123,1 | 47,1 |
2018 | 390,9 | 177,7 | 45,5 % | 90,3 | 49,7 |
2019 | 426,1 | 190,9 | 44,8 % | 100,7 | 105,1 |
2020 | 402,6 | 172,8 | 42,9 % | 109,3 | 26,8 |
2021 | 419,6 | 180,5 | 43,02 % | 122,4 | 240,4 |
Карпаратыўная сацыяльная адказнасьць
рэдагавацьУ сьпісе прыярытэтных напрамкаў карпаратыўнай сацыяльнай адказнасьці кампаніі — дапамога дзецям, садзейнічаньне захаваньню нацыянальных каштоўнасьцей і экалёгія [99].
Дапамога дзецям
рэдагавацьПадтрымкай людзей з аўтызмам А1 займаецца з 2015 г. У 2016 г. па ініцыятыве МДГА «Дзеці. Аўтызм. Бацькі» і кампаніі А1 на базе Студыі Пушкаровай быў створаны Сямейны інклюзіў-тэатар «і», якому кампанія аказвае фінансавую і інфармацыйную падтрымку ў якасьці генэральнага партнэра. З 2016 г. А1 прымае ўдзел у штогадовай міжнароднай акцыі Light It Up Blue 2 красавіка, накіраванай на падтрымку людзей з аўтызмам[100].
У 2015-2019 гг. кампанія штогод ладьзіла дабрачынныя акцыі #velcombegom. Мэта праэкта — аказаньне дапамогі дьзіцячым медыцынскім установам, прасоўваньне здаровага ладу жыцьця і папулярызацыі бегу. За час правядьзеньня бенефіцыярам акцыі (розныя дьзіцячыя медыцынскія ўстановы) было пералічына больш за 700 000 беларускіх рублёў фінансавай дапамогі[101]. У 2018 г. акцыя «Бягучыя гарады» #velcombegom стала пераможцам Міжнароднага конкурсу камунікацыйных праэктаў Eventiada IPRA Golden World Awards 2018 у намінацыі «За лепшы праэкт у сферы здаровага ладу жыцьця»[102].
З 2016 па 2020 гады капманія А1 рэалізоўвала праект «Я бачу!» сумесна зь Беларускім дзіцячым фондам пры падтрымцы Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. Мэта праекту — дапамога ў своечасовай дыягностыцы і выяўленьне раньніх парушэньняў зроку ў дзяцей школьнага веку, якія пражываюць у сельскай мясцовасьці. За 4 гады 35 лекараў-афтальмолагаў наведалі 693 школы ў Магілёўскай, Гомельскай, Берасьцейская і Віцебскай вобласцях і правялі дыягностыку зроку ў 51 474 школьнікаў[103]. Да фіналу праекта пры ўдзеле прадстаўнікоў творчага аб'яднаньня «Сучасны комікс» быў падрыхтаваны і выпушчаны зборнік коміксаў «Я бачу!» [104].
У верасьні 2019 г. А1 стаў генэральным партнёрам футбольнай школы «Юніёр». Супрацоўніцтва складацца зь некалькіх напрамкаў па разьвіцьці дзіцяча-юнацкага спорту, уключаючы распрацоўку брэнду «А1 Юніёр» і закупку новай экіпіроўцы для гульцоў клюбу[105].
23 чэрвеня 2020 года кампанія А1 запусьціла дабрачынную спартыўную анлайн-акцыю «100 гадьзін з А1»[106]. Па выніках акцыі А1 аказала фінансавую падтрымку Рэспубліканскаму кьлінічнаму цэнтру паліятыўнай медыцынскай дапамогі дзецям. 1 чэрвеня 2021 года стартаваў другі сэзон «100 гадьзін з А1», зьвязаны з тэмай экалогіі. Па вынікам акцыі А1 перачысліла 50 000 рублеў Міжнароднай грамадскай арганізацыі «SOS-Дьзіцячыя вёскі». На выдьзеленыя сродкі ў SOS-Дьзіцячай вёсцы Магілёў усталявалі 300 сонечных панэляў і паветравую цеплавую помпу, на тэрыторыі SOS-Дьзіцячай вёскі Бараўляны высаджана алэя з імяннымі дрэвамі актыўных удьзельнікаў акцыі[107].
Падтрымка беларускай мовы і культуры
рэдагавацьА1 падтрымлівае ініцыятывы, накіраваныя на павышэньне цікавасьці да беларускай нацыянальнай спадчыны, традыцый, гісторыі, культуры і мастацтва.
У 2015 годзе кампанія А1 распачала сацыяльна арыентаваны і адукацыйны праэкт «Чытаем па-беларуску», а ў 2016 ініцыятыва ахапіла школы па ўсёй Беларусі. Перад вучнямі пачатковых клясаў выступалі Ўладзімер Ліпскі, Юры Жыгамонт, Раіса Баравікова, Тацяна Сівец, Андрусь Такінданг, Аліна Талай і іншыя. У 2017-2018 навучэнцам 7-8 класаў з усёй Беларусі прапанавалася запісаць відэа, на якім яны чытаюць адзін з твораў беларускай літаратуры. На прапанову арганізатараў праекту адгукнуліся таксама прадстаўнікі амбасадаў Швэцыі, Кыргыстану, Славаччыны, Чэхіі і Фінляндыі, яны прачыталі на відэа творы беларускіх аўтараў у падтрымку ўдзельнікаў конкурсу[108].
З 2016 па 2019 сумесна з «Кінаконг» кампанія праводзіла праект «Беларускія ўікэнды». За гэты час былі перакладзены і агучаны па-беларуску больш за 20 карцін. Фільмы праекта былі паказаны ў больш за 60 кінатэатрах краіны, а сеансы наведалі больш за 50 тысяч гледачоў[109].
У 2018-2019 гг. кампанія А1 правяла сацыяльна-адукацыйны праект velcom YOUTH для старшакляснікаў з камунікацыяй на беларускай мове. У праэкце прынялі ўдьзел больш за 800 старшакласнікаў з 230 навучальных устаноў па ўсёй краіне[110].
З 2019 года кампанія А1 праводьзіць праект «Першыя», у якім школьнікі з усёй Беларусі прэзентуюць ідэі на тэмы тэхналогій, культуры, экалогіі, інклюзіі, урбаністыкі[111]. Для ўдьзельнікаў таксама прадугледжана спэцыяльная адукацыйная праграма. Штогод фіналістам конкурсу даецца магчымасць падрыхтаваць свае ідэі для прэзэнтацыі шырокай аўдыторыі разам з ментарамі[112].
У 2019-2020 гадах А1 выступіў генэральным партнёрам 100-га сэзона Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы[113]. Дзякуючы партнёрству арганізавана бясплатная прамая трансляцыя знакавых спектакляў тэатра на відэасэрвісе VOKA, такіх як «Радзіва „Прудок“», «Дзве душы», «Людзі на балоце», «Паўлінка» і іншыя [114].
28 сьнежьня 2019 года А1 выступіў генэральным партьнёрам Венскага балю ў Палацы Незалежнасьці. Па выніках мерапрыемства кампанія аказала фінансавую дапамогу грамадскаму аб'яднаньню «SOS-Дзіцячыя вёські Беларусь»[115].
З кастрычьніка 2019 года кампанія А1 сумесна з Цэнтрам беларуска-яўрэйскай культурнай спадчыны і Музеем гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча рэалізуе праект #UNOVIS100[116] у гонар 100-годдьзя мастацкага аб'яднаньня УНОВІС. 15 лютага 2020 года ў Нацыянальным мастацкім музэі Беларусі адкрылася першая ў краіне выстава мастака-супрэматыста Лазара Хідэкеля «Нас зразумеюць праз 100 гадоў»[117].
21 лютага кампанія А1 прадставіла новы праект, у рамках якога ў некаторых гарадах страны з’явіліся наборы інтэрактыўныя арт-інсталяцыі[118]. З мая па снежань 2020 года скульптуры-літары, якія ўяўляюць сабой вулічную мэбля і разам утвараюць слова «мова», устаноўлены ў Гомелі, Брэсце, Магілёве, Віцебску і Гродне [119]. Праект рэалізаваны А1 сумесна з ініцыятывай «Веліч роднай мовы».
Экалёгія
рэдагавацьУ чэрвені-ліпені 2020 года прайшоў конкурс «Энергія сонца для Зялёных школ», экалягічны праект кампаніі А1 у партьнёрстьве з Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і Праграмай Развіцьця ААН у Беларусі [120]. Па яго выніках былі абраныя 7 «Зялёных школ» - па адной у кожнай вобласьці Беларусі і ў Мінску [121]. Да сьнежьня 2020 года кампанія завяршыла ўстаноўку сонечных панэляў у навучальных установах, якія перамаглі ў конкурсе [122].
У 2021 годзе А1 у адпаведнасці з прынцыпамі ўстойлівага экалёгічнага, сацыяльнага і карпаратыўнага кіравання (ESG) запусціла маштабную ініцыятыву для дасягнення вугляроднай нейтральнасці: укараніла тэхналогіі натуральнага ахаладжэння абсталявання базавых станцый і мадэрнізавала электрасілкавальныя ўстаноўкі на тэхналагічных аб'ектах[123].
16 красавіка 2021 года запушчаны праэкт «А1гарод», у рамках якога на даху галаўнога офіса А1 ў Менску з'явілася экалаёгічная прастора - агарод. Кампанія рэалізуе канцэпцыю «зялёнага офіса», мінімізуе выкарыстаньне паперы, укараняе электронны дакумэнтаабарот і вядьзе раздьзельны збор і сартаваньне смецця[124].
У 2022 годзе ва ўсіх крамах А1 арганізавана ўласная сістэма збору электроннага абсталяваньня для наступнай перадачы на бяспэчную ўтылізацыю, што дазваляе глабальна скарачаць узьдзеяньне на навакольнае асяродьдзе[125].
Лічбавая пісьменнасць
рэдагавацьУ кастрычніку 2020 года кампанія А1 запусьціла валаньцёрські праект #яонлайн. Мэта праекта - дапамагчы навучыць людьзей, якія хочуць стаць свабоднымі карыстальнікамі мабільнага інтэрнэту [126].
У 2021 годзе ў партнёрстве з ЮНФПА запусцілі адукацыйную праграму для павышэння лічбавай граматнасці людзей старэйшага ўзросту. У чэрвені 2021 года выпушчаны #яонлайн — анлайн-даведнік па мабільных тэхналогіях. З ліпеня па верасень ва ўсіх рэгіёнах Беларусі прайшло #яонлайн-навучанне для валанцёраў у афлайн і анлайн фармаце[127]. У 2022 годзе распрацавана і запушчана новая праграма з метадычнымі рэкамэндацыямі для навучаньня, у тым ліку і людьзей з інваліднасьцю[128].
Праца А1 у перыяд пандэміі COVID-19
рэдагавацьУ сакавіку 2020 года кампанія А1 запусьціла ініцыятыву #оставайсяонлайн з мэтай падтрымькі сваіх абанэнтаў і насельніцтва ва ўмовах распаўсюджваньня COVID-19[129] [130].
З пачатку пандэміі кампанія аказала фінансавую дапамогу некалькім бальніцам, таксама забясьпечыла мэдыкаў смартфонамі і бясплатнай рабочай мабільнай сувязьзю. Кампаніяй запушчаны USSD-нумар і кароткі нумар для дабрачынных ахьвяраваньняў на карысьць мэдыцынськіх работнікаў, зробьлены бясплатнымі званькі на гарачую лінію Міністэрства аховы здароўя па пытаньнях каранавіруснай інфекцыі[131].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Interim Results - A1 Telekom Austria Group (анг.)
- ^ velcom объявил о репозиционировании на рынке и сменит бренд на А1
- ^ BELNETMON — Net Monitor in Belarus — Колькасьць абанэнтаў у Беларусі(недаступная спасылка)
- ^ В зоне отчуждения в Чернобыле запустили мобильную связь (рас.). Onliner.by. Праверана 2019-04-23 г.
- ^ Девять БС и один человек в кол-центре. Как 20 лет назад начиналась GSM-связь в Беларуси (рас.). Onliner.by. Праверана 2019-04-10 г.
- ^ velcom: технология EDGE доступна в трех областях Беларуси (рас.). A1.by. Праверана 2019-08-16 г.
- ^ Velcom па-беларуску. Беларускае пакаленьне Y (19 траўня 2004). Праверана 3 лістапада 2012 г.
- ^ Севярын Квяткоўскі (20 кастрычніка 2004) Расейская кампанія МТС афіцыйна заявіла пра беларусізацыю сваіх паслугаў у Беларусі Эканоміка. Радыё «Свабода». Праверана 13 лістапада 2012 г.
- ^ Аляксей Арэшка (9 чэрвеня 2010) Апэратар сотавай сувязі velcom пачаў камэрцыйную эксплюатацыю сеткі 3G/3G+ у Пінску Эканоміка. БелаПАН. Праверана 13 лістапада 2012 г.
- ^ velcom A1 получил четвертую частоту для 3G (рас.). Onliner.by. Праверана 2019-05-04 г.
- ^ За границей как дома: velcom | A1 предложил 1 ГБ трафика в роуминге всего за Br5,9. interfax.by. Праверана 2019-06-03 г.
- ^ ИП «МЦС» изменило своё официальное название на ИП «Велком» и модернизировало бренд Архіўная копія ад 19 траўня 2008 г.
- ^ О приостановлении оказания услуги «Высокоскоростной мобильный интернет» в некоторых областных и районных центрах. A1.by. Праверана 2019-08-15 г.
- ^ Коратка // Зьвязда. — 28 лютага 2014. — № 38 (27648). — С. 1.
- ^ A1 запустил первый в Беларуси виртуальный магазин. interfax.by. Праверана 2020-05-8 г.
- ^ velcom запустил первую в стране сеть для «интернета вещей». A1.by. Праверана 2019-08-16 г.
- ^ velcom запустил для своих абонентов звонки по Wi-Fi. A1.by. Праверана 2019-08-16 г.
- ^ A1 первым в Беларуси запустил VoLTE Праверана 2019-12-18 г.
- ^ А1 и Visa заключили соглашение о стратегическом партнерстве с целью развития цифровых финансовых сервисов. doingbusiness.by. Праверана 2020-12-21 г.
- ^ Абонентам телеком-оператора velcom стала доступна 4G-сеть. A1.by. Праверана 2019-08-16 г.
- ^ A1 и beCloud развернут в Беларуси 4G-сеть по всей стране. A1.by. Праверана 2019-12-13 г.
- ^ A1 сравнял покрытие 4G и 3G по всей Гомельской области. naviny.by. Праверана 2022-04-28 г.
- ^ Теперь и в сельской местности: A1 и beСloud увеличили 4G-покрытие на Могилевщине в 7 раз. officelife.media. Праверана 2022-04-28 г.
- ^ Операторы А1 и beCloud увеличили 4G-покрытие для Минской области в пять раз. primepress.by. Праверана 2022-04-28 г.
- ^ Более 5200 населенных пунктов: A1 и beСloud запустили 4G в сельских районах Витебщины. interfax.by. Праверана 2022-04-28 г.
- ^ Более 1200 населенных пунктов: А1 расширяет покрытие 4G для Брестской области. brestcity.com. Праверана 2022-04-28 г.
- ^ A1 сделал мобильный интернет в 4G бесплатным на неделю для всех абонентов. tech.onliner.by. Праверана 2022-12-08 г.
- ^ velcom | A1 завершил проект по улучшению качества связи вдоль «критских коридоров». A1.by. Праверана 2019-08-16 г.
- ^ Ян Альшэўскі (2019-04-29) velcom | A1 запустил в тестовом режиме связь в тоннелях Московской линии метро Праверана 2019-04-29 г.
- ^ velcom | A1 обеспечил связью тоннели Автозаводской линии минского метро Праверана 2019-05-14 г.
- ^ А1 обеспечил связь к открытию третьей линии минского метро Праверана 2020-12-21 г.
- ^ A1 первым в Беларуси запустил eSIM Праверана 2019-08-15 г.
- ^ Абоненты других операторов могут удаленно перенести номер в сеть А1 в приложении "Мой А1" Праверана 2022-04-28 г.
- ^ Уласны смартфон, «разумны дом», кіно ў панарамным фармаце: A1 распавёў, што будзе рабіць далей Праверана 2019-08-15 г.
- ^ А1 предложил смартфон «A1 Альфа 20+» за 529 рублей Праверана 2020-12-21 г.
- ^ При участии А1 подписана декларация о развитии 5G между Австрией и Беларусью Праверана 2019-11-13 г.
- ^ A1 запустила в Минске тестовую зону «чистого» 5G (рас.). naviny.by. Праверана 2020-06-29 г.
- ^ Первый в СНГ 5G-звонок совершен в сети А1 (рас.) Праверана 2020-06-29 г.
- ^ SIM-to-go: SIM-карты А1 с возможностью самостоятельной регистрации уже доступны в рознице Праверана 2022-04-28 г.
- ^ Часопіс «Стандарт», люты 2005
- ^ Дзядко Т. Першы прыватны апэратар // Ведомости, №157 (1931), 23 жніўня 2007
- ^ velcom действительно продали (рас.). Хартия’97 (22 жніўня 2007). Архіўная копія ад 30 верасня 2007 г.
- ^ Telekom Austria Group Enters the Belarusian Mobile Communications Market (анг.)
- ^ velcom предлагает бизнесу выгодный безлимитный фиксированный интернет. A1.by. Праверана 2019-08-17 г.
- ^ Официально: velcom покупает "Атлант Телеком" (рас.) Праверана 2018-03-31 г.
- ^ Провайдеры "Саммит", "Айчына Плюс" и "Драйв" передали активы velcom. tvnews.by. Праверана 2018-12-28 г.
- ^ Константин Сидорович velcom купил еще одного интернет-провайдера — гомельский «Гарант». Возможны новые поглощения - Технологии onliner.by. Onliner.by. Праверана 2018-03-31 г.
- ^ velcom сообщил о завершении сделки по покупке витебского «Гаранта». Народные новости Витебска. Праверана 2018-10-06 г.
- ^ velcom продолжает расширять базу клиентов фиксированного интернета. A1.by. Праверана 2019-08-17 г.
- ^ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с Interim Results — A1 Telekom Austria Group (анг.)
- ^ Абоненты домашнего интернета velcom переходят на единую платформу VOKA. A1.by. Праверана 2019-08-17 г.
- ^ velcom ввел «оптовый» тариф для телевидения VOKA
- ^ Самый интерактивный видеосервис Беларуси. История продвижения VOKA в 2018 году
- ^ «Секс в большом городе» по-белорусски уже доступен для просмотра. interesnoe.me. Праверана 2022-03-29 г.
- ^ velcom A1 покажет финальный сезон "Игры престолов" на белорусском языке. tvnews.by. Праверана 2022-03-29 г.
- ^ «Чернобыль» покажут на большом экране. По-белорусски. Бесплатно. citydog.by. Праверана 2022-03-29 г.
- ^ В видеосервисе VOKA появился 4K-контент
- ^ velcom Smartfilm – старт в новом формате. smartfilm.by. Праверана 2020-02-20 г.
- ^ Гран-при фестиваля VOKA Smartfilm получил белорусский фильм «86». smartfilm.by. Праверана 2020-04-17 г.
- ^ В Беларуси создана федерация компьютерного спорта. naviny.by. Праверана 2020-03-27 г.
- ^ В Беларуси появилась ассоциация компьютерного спорта. naviny.by. Праверана 2020-05-8 г.
- ^ А1 испытала мобильный гейминг в тестовой сети 5G SA. interfax.by. Праверана 2020-06-29 г.
- ^ velcom открыл крупнейший в Беларуси дата-центр. a1data.by. Праверана 2019-08-17 г.
- ^ Экскурсия по дата-центру velcom. kv.by. Праверана 2021-05-07 г.
- ^ Дата-центр оператора velcom A1 подтвердил соответствие стандартам безопасности PCI DSS. primepress.by. Праверана 2021-04-29 г.
- ^ Информацию защищает закон… и "Облако-62". belta.by. Праверана 2021-05-07 г.
- ^ A1 представил пакет новых продуктов и услуг. dev.by. Праверана 2020-06-29 г.
- ^ Дата-центр А1 подтвердил соответствие требованиям стандарта СТБ ISO/IEC 27001-2016. interfax.by. Праверана 2020-06-29 г.
- ^ А1 получила лицензию на выполнение работ в области обеспечения инфобезопасности КВОИ. interfax.by. Праверана 2021-04-29 г.
- ^ А1 стала платиновым партнером "Лаборатории Касперского". interfax.by. Праверана 2021-04-29 г.
- ^ «Сосредоточьтесь на развитии бизнеса, а нам доверьте технический аспект его оптимизации». Интервью с топ-менеджером А1 Робертом Дашяном. probusiness.io. Праверана 2021-05-07 г.
- ^ Одним из новых резидентов ПВТ стала компания "А1 ИКТ сервисы". interfax.by. Праверана 2021-05-07 г.
- ^ velcom запустил солнечную электростанцию размером с 60 футбольных полей. www.onliner.by. Праверана 2018-11-11 г.
- ^ velcom запустил базовую станцию на солнечных батареях. naviny.by. Праверана 2019-04-03 г.
- ^ а б в г Simone Brunner. Alexanders Werk und Österreichs Beitrag (ням.) // profil(de). — 2020. — № 42. — С. 66–67.
- ^ Weißrussland: Telekom Austria erfüllt nur ihre Pflicht (ням.). Die Presse (7 ліпеня 2016). Праверана 21 верасьня 2020 г. Архіўная копія ад 21 верасьня 2020 г.
- ^ Статкевича, его жену и ее сына «отрубили от любой связи» (рас.). Наша Ніва (25 сакавіка 2017). Праверана 21 верасьня 2020 г. Архіўная копія ад 21 верасьня 2020 г.
- ^ «По требованию госорганов». А1 пояснил, откуда сегодня проблемы с интернетом в Минске (рас.). TUT.BY (23 жніўня 2020). Праверана 24 жніўня 2020 г.
- ^ а б A1, МТС и life:) сообщили об ухудшении качества связи по требованию госорганов (рас.). Onliner.by (26 жніўня 2020). Праверана 27 жніўня 2020 г.
- ^ «По требованиям госорганов». В Минске снова проблемы с мобильным интернетом (рас.). TUT.BY (25 кастрычніка 2020). Праверана 25 кастрычніка 2020 г. Архіўная копія ад 25 кастрычніка 2020 г.
- ^ Wie ein österreichischer Mobilfunkanbieter dem Regime in Belarus hilft (ням.). WEB.DE(de) (7 верасьня 2020). Праверана 21 верасьня 2020 г. Архіўная копія ад 21 верасьня 2020 г.
- ^ Ассоциация операторов Европы прокомментировала отключения интернета в РБ (рас.) Праверана 21 сьнежня 2020 г.
- ^ Международная коалиция призвала операторов Беларуси бороться с отключениями интернета. А1 ответил (рас.). TUT.BY (30 кастрычніка 2020). Праверана 21 сьнежня 2020 г.
- ^ Дзяніс Мельянцоў: Можна нацыяналізаваць Прыёрбанк і А1 — Наша Ніва, 25 чэрвеня 2021
- ^ Новости развития сети в июне. A1.by. Праверана 2019-08-22 г.
- ^ velcom предоставил услуги интернет-роуминга абонентам ПРИВЕТ. A1.by. Праверана 2019-08-22 г.
- ^ Пра кампанію (бел.)
- ^ Тэрэза Хаюціна, БелТА «Privet» па мабільнаму // Зьвязда : газэта. — 21 сьнежня 2000. — № 259 (24110). — ISSN 1990-763x.
- ^ Welcome МТС! // Наша Ніва : Газэта. — 1 кастрычніка 2001. — № 40 (249). — С. 6. — ISSN 1819-1614.
- ^ Вікторыя Захарава Дзясятая частка беларусаў — «мабільныя» // Зьвязда : газэта. — 31 кастрычніка 2003. — № 273-274. — ISSN 1990-763x.
- ^ Вікторыя Захарава «Мабільных» беларусаў стала больш // Зьвязда : газэта. — 15 студзеня 2004. — № 10 (25023). — ISSN 1990-763x.
- ^ Вікторыя Целяшук Першаму апэратару — другі «мабільны» мільён // Зьвязда : газэта. — 29 кастрычніка 2004. — № 260-261. — ISSN 1990-763x.
- ^ Вікторыя Захарава Кожны чацьвёрты — мабільны // Зьвязда : газэта. — 6 студзеня 2005. — № 3 (25335). — ISSN 1990-763x.
- ^ Іна Арэхава «Мабільная» Беларусь // Зьвязда : газэта. — 10 студзеня 2006. — № 4 (25593). — ISSN 1990-763x.
- ^ Аляксей Раманчук, БелТА Нас, «мабільных», — 5 мільёнаў // Зьвязда : газэта. — 4 жніўня 2006. — № 171 (25760). — ISSN 1990-763x.
- ^ Сяргей Сьнегін, БелаПАН Насельніцтва Беларусі зьменшылася на 29,3 тысячы чалавек // Зьвязда : Газэта. — 2 сакавіка 2001. — № 46 (24162). — ISSN 1990-763x.
- ^ Галіна Абакунчык, Радыё «Свабода» (22 студзеня 2002) З-за эканамічнага крызісу ў Беларусі імкліва меншае насельніцтва Грамадзтва. Tut.by. Праверана 13 лістапада 2012 г.
- ^ Памер і натуральны прырост насельніцтва Рэспубліка Беларусь у лічбах, 1995-2011. Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Праверана 13 лістапада 2012 г.
- ^ А1 начинает реализацию экологических проектов. interfax.by. Праверана 2020-01-16 г.
- ^ «Зажги синим!»: в рамках социальной акции velcom минские здания включили синюю подсветку
- ^ "Европейские забеги" #velcombegom пробежали 200 000 километров в помощь детям на рекордную сумму в 200 000 рублей. belta.by. Праверана 2022-03-29 г.
- ^ «Бегущие города #velcombegom» стал победителем Международного конкурса коммуникационных проектов в Москве
- ^ Итоги проекта А1 и БДФ«Я вижу!»: осмотрено более 51 тыс. детей из 62 районов Беларуси. a1.by. Праверана 2020-03-04 г.
- ^ Три в одном: вышла коллекция комиксов про суперочки «Я вижу!». interfax.by. Праверана 2020-03-04 г.
- ^ А1 Юниор. fc-junior.by. Праверана 2019-10-03 г.
- ^ Благотворительность и спорт онлайн: А1 и НОК Беларуси запускают акцию в помощь детям. belta.by. Праверана 2020-06-29 г.
- ^ «50 000 ГАДЗІН З А1»: УЧАСТНИКИ БЛАГОТВОРИТЕЛЬНОЙ АКЦИИ ДОСРОЧНО ДОСТИГЛИ ГЛАВНОЙ ЦЕЛИ. officelife.media. Праверана 2021-08-29 г.
- ^ Паслы замежных дзяржаў масава загаварылі па-беларуску
- ^ 57 тысяч гледачоў «Беларускіх уікэндаў»: як у velcom атрымалася падтрымаць кіно на беларускай мове
- ^ Участники velcom YOUTH приступают к реализации своих идей
- ^ "Першыя": стартует конкурс идей для старшеклассников на белорусском языке. belta.by. Праверана 2022-03-29 г.
- ^ А1 открывает прием заявок на новый конкурс идей для старшеклассников «Першыя». kp.ru. Праверана 2022-03-29 г.
- ^ А1 – генеральны партнёр 100-га сезона Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. A1.by. Праверана 2019-09-14 г.
- ^ Спектакль «Шабаны» Купаловского театра покажут в прямом эфире на VOKA. naviny.by. Праверана 2020-03-27 г.
- ^ А1 приобрел статус партнера Венского бала во Дворце независимости, но вызвал возмущение пользователей. marketing.by. Праверана 2020-06-29 г.
- ^ Праект #UNOVIS100. kimpress.by. Праверана 2020-02-20 г.
- ^ В художественном музее открывается выставка Лазаря Хидекеля. Вот чем она крута. afisha.tut.by. Праверана 2020-02-20 г.
- ^ «МОВА» беларускіх гарадоў: вясной у Мінску і абласных цэнтрах з’явіцца серыя арт-інсталяцый. naviny.by. Праверана 2020-02-28 г.
- ^ В Могилеве появилась арт-инсталляция «МОВА» Беларуси от А1. mogilev.online. Праверана 2020-12-11 г.
- ^ Экология на практике: А1 начинает совместный образовательный проект с зелеными школами Беларуси. БелТА. Праверана 2020-07-08 г.
- ^ Определены семь победителей экологического конкурса «Энергия солнца для Зеленых школ». rcek.by. Праверана 2020-11-11 г.
- ^ А1 УСТАНОВИЛ СОЛНЕЧНЫЕ ПАНЕЛИ В СЕМИ «ЗЕЛЕНЫХ ШКОЛАХ» БЕЛАРУСИ. rcek.by. Праверана 2020-12-11 г.
- ^ За год на 5500 тонн CO2 меньше: А1 запустил масштабную инициативу по достижению углеродной нейтральности. kp.ru. Праверана 2022-03-29 г.
- ^ А1 развивает «Зеленый офис»: в Минске посадили огород на крыше. belrynok.by. Праверана 2021-04-20 г.
- ^ Более 15 000 ненужных смартфонов А1 отправит на безопасную для окружающей среды утилизацию. belta.by. Праверана 2022-12-08 г.
- ^ Волонтёры объяснят бабушкам и дедушкам, зачем им интернет. dev.by. Праверана 2020-10-09 г.
- ^ Уже год #яонлайн: как волонтеры проекта А1 делают мобильные технологии доступными для всех. kv.by. Праверана 2022-03-29 г.
- ^ А1 И ЮНФПА РАЗРАБОТАЛИ НОВУЮ ПРОГРАММУ ОБУЧЕНИЯ ЦИФРОВОЙ ГРАМОТНОСТИ. itkvariat.by. Праверана 2022-12-08 г.
- ^ #оставайсяонлайн: А1 предоставил бесплатный безлимитный интернет и открыл доступ к видеосервису VOKA абонентам. belta.by. Праверана 2020-06-29 г.
- ^ #оставайсяонлайн с А1. a1.by. Праверана 2020-06-29 г.
- ^ А1 поможет детской "инфекционке" закупить оборудование и препараты для лечения COVID-19. interfax.by. Праверана 2020-12-21 г.