ТАА СП «БелСел» — беларускі апэратар мабільнай сувязі. Падае паслугі сувязі стандарту CDMA-450 (CDMA2000). Назва фірмы — БелСел — зьяўляецца беларускім варыянтам ангельскай назвы BelCel (Веlarussian Cellular), што азначае «Беларуская сотавая».

ТАА СП «БелСел»
Дэвіз Свой сярод сваіх
Заснаваная 7 жніўня 1991 (33 гады таму)
Краіна
Разьмяшчэньне Менск, Беларусь
Ключавыя фігуры Андрэй Сабораў (генэральны дырэктар), Жоржас Шарбэль (першы намесьнік генэральнага дырэктара)
Галіна паслугі мабільнай сувязі

Гісторыя

рэдагаваць

Кампанія была заснаваная беларускім бокам сумесна з брытанскай кампаніяй Cable & Wireless Plc. у 1991 годзе. Паслугі сотавай сувязі стандарту NMT-450 кампанія пачала аказваць 7 траўня 1993 году. З 6 лютага 2003 году кампанія пачала аказваць паслугі сотавай сувязі стандарту CDMA-450 («2.5G»). Зь ліпеня 2003 году прадае паслугі пад гандлёвым знакам «Дыялёг» (DIALLOG™)[1]. У сакавіку 2005 г. Трастбанк выйшаў са складу суўладальнікаў пасьля 3-гадовага ўдзелу[2]. З сакавіка 2006 году праца старой сеткі стандарту NMT згорнутая. 7 чэрвеня 2006 году пачало аказваць паслугі высакахуткаснай перадачы зьвестак (EV-DO)[3]. 11 чэрвеня 2012 году Белтэлекам прадаў сваю долю ў сотавым апэратары кіпрскаму прадпрыемству «Джараш». 15 студзеня 2014 году на сайце Міністэрства сувязі і інфарматызацыі РБ зьявілася паведамленьне, што апэратару «БелСел» адмоўлена ў працягненьні ліцэнзіі на ажыцьцяўленьне дзейнасьці ў галіне сувязі. Ліцэнзія, выдадзеная раней ТАА СП «БелСел», сапраўдная да 23 студзеня 2014 году.[4]

Статыстыка

рэдагаваць

На 8 жніўня 2008 году пакрыцьцё сувязьзю складала 53,28% плошчы краіны, на якой пражывала 75% насельніцтва, у тым ліку 93,38% — гарадзкога[5]. На сакавік 2008 году лік абанэнтаў сеткі складаў 92,8 тыс. чалавек[6]. Дзель на рынку Беларусі — 1,3 %. Прыкладна палова абанэнтаў кампаніі знаходзяцца ў Менску. Сярэдні ARPU па кампаніі — $11,5[7] У сеткі працуе 170 базавых станцый, зь іх 58 падтрымлівае EV-DO, камутацыйная ёмістасьць сеткі — 150 тыс. нумароў.

Адным зь пераваг DIALLOG™ перад іншымі апэратарамі дзейснымі ў Беларусі зьяўляецца паслуга высакахуткаснай перадачы зьвестак CDMA2000 1x (хуткасьць да 153 Кбіт/с) і CDMA2000 1xEV-DO (хуткасьць да 2,4 Мб/с).

Дата Колькасьць (тыс.) і дзель сотавых абанэнтаў Ахоп насельніцтва
Сьнежань 2000 17 (38,6%) 0,17%[8]
1 кастрычніка 2001 20 (19,1%[9]) 0,2%[10]
31 кастрычніка 2003 20 (2,1%[11]) 0,21%
15 студзеня 2004 20 (1,8%[12]) 0,21%
14 траўня 2004 40 (1,3%[13]) 0,41%
8 верасьня 2004 65 (3,7%[14]) 0,67%
22 верасьня 2004 70 (3,8%[15]) 0,72%
8 кастрычніка 2004 74 (3,7%[16]) 0,76%
6 студзеня 2005 85 (3,5%[17]) 0,88%
1 лютага 2005 100 (4%[18]) 1,03%
10 студзеня 2006 97 (2,4%[19]) 1,01%
4 жніўня 2006 100 (1,9%[20]) 1,04%
7 лістапада 2007 92 (1,3%[21]) 0,96%
11 чэрвеня 2012 170[22] (1,61%) 1,8%
  1. ^ Уладзімер Здановіч (29 ліпеня 2003) У кампаніі «БелСел» — зьмена іміджа Розгалас. Зьвязда, № 185 (24869). Праверана 12 чэрвеня 2012 г.
  2. ^ Алесь Кудрыцкі Аранжавыя чуткі // Наша Ніва : Газэта. — 20 траўня 2005. — № 19 (425). — С. 5. — ISSN 1819-1614.
  3. ^ Сетка сотавай рухомай электрасувязі. Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі БеларусьПраверана 12 чэрвеня 2012 г.
  4. ^ ТАА СП «БелСел» адмоўлена ў працягненні ліцэнзіі на ажыццяўленне дзейнасці ў галіне сувязі
  5. ^ Марына Носава (8 жніўня 2008) «БелСел» запусьціў у эксплуатацыю сетку высакахуткаснай мабільнай перадачы інфармацыі EV-DO Rev.A у Менску і прыгарадзе Эканоміка. БелаПАНПраверана 13 чэрвеня 2012 г.
  6. ^ https://web.archive.org/web/20080505134345/http://www.onliner.by/news/05.03.2008/16.53/
  7. ^ Напярэдадні Новага году Diallog нарошчвае абанэнцкую базу
  8. ^ Сяргей Сьнегін (2 сакавіка 2001) Насельніцтва Беларусі зьменшылася на 29,3 тысячы чалавек Афіцыйна. Зьвязда, № 46 (24162). Праверана 12 чэрвеня 2012 г.
  9. ^ Welcome МТС! // Наша Ніва : Газэта. — 1 кастрычніка 2001. — № 40 (249). — С. 6. — ISSN 1819-1614.
  10. ^ Галіна Абакунчык (22 студзеня 2002) З-за эканамічнага крызісу ў Беларусі імкліва меншае насельніцтва Радыё «Свабода». Tut.byПраверана 12 чэрвеня 2012 г.
  11. ^ Вікторыя Захарава (31 кастрычніка 2003) Дзесятая частка беларусаў — «мабільныя» Розгалас. Зьвязда, № 273-274. Праверана 12 чэрвеня 2012 г.
  12. ^ Вікторыя Захарава (15 студзеня 2004) «Мабільных» беларусаў стала больш Розгалас. Зьвязда, № 10 (25023). Праверана 12 чэрвеня 2012 г.
  13. ^ Сяргей Кузьняцоў (14 траўня 2004) Да канца года ў Беларусі будзе 2 млн. абанэнтаў мабільнай сувязі Даслоўна. Зьвязда, № 118-119. Праверана 12 чэрвеня 2012 г.
  14. ^ Юлія Хадневіч (8 верасьня 2004) Колькасьць абанэнтаў сетак сотавай сувязі павялічылася ў жніўні на 123 тысячы чалавек Розгалас. Зьвязда, № 213 (25226). Праверана 12 чэрвеня 2012 г.
  15. ^ Аляксей Раманчук (22 верасьня 2004) Тэрмін падачы дакумэнтаў на ўдзел у тэндары на трэцюю GSM-ліцэнзію падоўжаны БелТА. Зьвязда, № 225 (25238). Праверана 12 чэрвеня 2012 г.
  16. ^ Аляксей Раманчук (8 кастрычніка 2004) Сотавікаў — 2 мільёны БелТА. Зьвязда, № 240-241. Праверана 12 чэрвеня 2012 г.
  17. ^ Вікторыя Захарава (6 студзеня 2005) Кожны чацьвёрты— мабільны Розгалас. Зьвязда, № 3 (25335). Праверана 12 чэрвеня 2012 г.
  18. ^ Вікторыя Захарава (6 студзеня 2005) А ты запісаўся ў «мабіланосцы»? Розгалас. Зьвязда, № 18 (25350). Праверана 12 чэрвеня 2012 г.
  19. ^ Іна Арэхава (10 студзеня 2006) «Мабільная» Беларусь Розгалас. Зьвязда, № 4 (25593). Праверана 12 чэрвеня 2012 г.
  20. ^ Аляксей Раманчук (4 жніўня 2006) Нас, «мабільных», — 5 мільёнаў БелТА. Зьвязда, № 171 (25760). Праверана 12 чэрвеня 2012 г.
  21. ^ Ігар Карней (7 лістапада 2007) Якія рэсурсы засталіся ў разьвіцьці мабільнай сувязі ў Беларусі? Эканоміка. Радыё «Свабода»Праверана 12 чэрвеня 2012 г.
  22. ^ Беларусь прадала сваю долю ў мабільным апэратары «БелСел» Эканоміка. Беларускае тэлеграфнае агенцтва (11 чэрвеня 2012). Праверана 12 чэрвеня 2012 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць