Дзяніс Мельянцоў
Дзяні́с Анато́левіч Мельянцо́ў (нар. 1980) — беларускі палітоляг, прапагандыст і міжнародны лябіст рэжыму Лукашэнкі.
Дзяніс Мельянцоў | |
Род дзейнасьці | прапагандыст |
---|---|
Дата нараджэньня | 1980 |
Месца нараджэньня | Магілёў, БССР |
Месца вучобы | |
Занятак | камэнтатар |
Навуковая сфэра | замежная палітыка Беларусі |
Месца працы |
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся ў Магілёве.
Скончыў гістарычны факультэт Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (2003), Інстытут палітычных навук і міжнародных адносінаў Віленскага ўнівэрсытэту (2006), а таксама Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт[1].
У студэнцкія часы быў палітычным актывістам, у прыватнасьці, намесьнікам старшыні магілёўскай гарадзкой арганізацыі Маладога Фронту[2]. Займаўся грамадзянскай адукацыяй і выдавецкімі справамі[3].
У 2006—2009 гг. выкладаў у Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце[1].
З 2007 па 2017 гг. працаваў старшым аналітыкам у Беларускім інстытуце стратэгічных дасьледваньняў (BISS).
Прапагандысцкая дзейнасьць
рэдагавацьКаардынатар праграмы «Зьнешняя палітыка Беларусі» Рады па міжнародных адносінах «Менскі дыялёг» — міжнароднага прапагандысцкага праекту рэжыма Лукашэнкі. Рэгулярна выступаў з камэнтарамі на падкантрольнай рэжыму дзяржаўнай тэлевізіі Беларусі[4].
Займаўся крытыкай увядзеньня санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі, увязваньнем краінаў Захаду ў дыялёг з афіцыйным Менскам і схіленьнем да саступак рэжыму, прыкрываючыся ў тым ліку пагрозай Расеі[5][6][7][8][9]. У 2012 годзе, паводле абвінавачаньняў М. Халезіна, стаў адным з ініцытараў ліста аб скасаваньні санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі[10]. Гэтае сьцьверджаньне пазьней адмаўлялася Аляксеем Пікулікам[11].
У агрэсіўнай форме крытыкаваў праціўнікаў А. Лукашэнкі[12].
Разам зь іншымі ўдзельнікамі праекту «Менскі дыялёг» займаўся пазыцыянаваньнем лукашэнкаўскай Беларусі як нібыта нэўтральнай пляцоўкі для перамоваў ва ўмовах пагаршэньня стасункаў Расеі і Захаду[13][14].
Абвінавачваў краіны Захаду, якія крытыкуюць рэжым Лукашэнкі за парушэньні правоў чалавека і дэмакратычных нормаў, у варожым і неаб’ектыўным стаўленьні да Беларусі[15]. Абвінавачваў NATO ў агрэсіўных дзеяньнях супраць Беларусі[16].
Апраўдваў бязьдзеяньне беларускіх уладаў падчас пандэміі COVID-19[17].
Пасьля масавых мірных пратэстаў, выкліканых фальсыфікацыямі прэзыдэнцкіх выбараў 2020 г. і палітычным тэрорам супраць праціўнікаў А. Лукашэнкі, выступаў перад міжнароднай аўдыторыяй з публічнымі заявамі пра нібыта гвалтоўны характар пратэсту, зьмягчэньне рэпрэсій супраць пратэстоўцаў у выніку пагрозы страйкаў, а таксама з папярэджаньнем пра незаконнасьць магчымага страйку рабочых[18].
Перад беларускай аўдыторыяй заяўляў пра падтрымку пратэстаў з боку ЗША па геапалітычных матывах, выказваў шкадаваньне з-за немагчымасьці для рэжыма Лукашэнкі кантраляваць інтэрнэт і заяўляў пра жорсткасьць амэрыканскай паліцыі ў параўнаньні зь сілавікамі рэжыму Лукашэнкі[4][19]. Напярэдадні выбараў сьцьвярджаў, што лукашэнкаўскія сілавікі ня будуць прымяняць масавы гвалт супраць пратэстоўцаў і папярэджваў пра гвалт з боку апазыцыі[20].
У чэрвені 2021 году агучыў пагрозу рэжыма нацыяналізаваць «Прыёрбанк» і тэлекамунікацыйнага апэратара «А1», якія належаць аўстрыйскім інвэстарам, а таксама спрыяць нелегальнай міграцыі ў адказ на ўвядзеньне Эўрапейскім Зьвязам санкцыяў супраць рэжыму Лукашэнкі[21].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Денис Мельянцов, Координатор программы «Внешняя политика Беларуси» [Дзяніс Мельянцоў, Каардынатар праграмы «Зьнешняя палітыка Беларусі»] — афіцыйны сайт «Менскага дыялёгу»
- ^ МАЛАДЫ ФРОНТ У МАГІЛЁВЕ ПАЧАЎ АБЫХОД КВАТЭРАЎ З ЗАКЛІКАМ ДА ЎДЗЕЛУ Ў ВЫБАРАХ — Радыё Свабода, 07.08.2001
- ^ Дзяніс Мельянцоў — Радыё Свабода, 07.09.2003
- ^ а б «Я згодны з ацэнкай прэзідэнта»: што ў эфіры АНТ гаварыў калісьці незалежны эксперт Дзяніс Мельянцоў — Наша Ніва, 22.01.2021
- ^ What effect will the EU’s sanctions have on Belarus? — Deutsche Welle, 25.05.2021
- ^ Why Fears of a Russia-Belarus Merger Never Come True — Moscow Times, 12.05.2021
- ^ EU sanctions causing pain for Lukashenko — EUObserver, 11.11.2011
- ^ Мельянцоў: Санкцыі толькі нашкодзяць палітвязням — Эўрарадыё, 23.03.2012
- ^ Мінск нарываецца на санкцыі, каб адносіны з ЕС былі як у Азербайджана — Эўрарадыё, 03.04.2012
- ^ Документ о целесообразности санкций ЕС обсуждался белорусским демократическим сообществом, но не был подписан - Naviny.by, 07.02.2012
- ^ Алексей Пикулик. СКАНДАЛ. Охота на ведьм в клубе конспирологов-любителей - Naviny.by, 07.02.2012
- ^ Мельянцоў: Якім трэба быць клінічным ідыётам, каб пераканаць сябе, што рэйтынг Лукашэнкі — 3 %? — Наша Ніва, 03.07.2020
- ^ Role and impact of small states in promoting peace and security in Eastern Europe. The case of Belarus. [Роля і ўплыў малых дзяржаваў у прасоўваньні міру і бясьпекі ўва Ўсходняй Эўропе. Выпадак Беларусі] — Менскі дыялёг, 28.05.2021
- ^ Денис Мельянцов: Беларусь выдвигает инициативы будущего, но многие к этому не готовы — СБ. Беларусь сегодня, 30.09.2019
- ^ Чего ждать от сессии ПА ОБСЕ в Минске [Чаго чакаць ад сэсіі ПА АБСЭ ў Менску] — СБ. Беларусь сегодня, 20.06.2017
- ^ Чем вызвана напряженность на белорусско-литовской границе [Чым выкліканая напружанасьць на беларуска-летувіскай мяжы] — СБ. Беларусь сегодня, 25.10.2019
- ^ Мельянцоў: Перад пагрозай голаду беларус пойдзе не на плошчу, а пасадзіць утрая больш бульбы — Радыё Свабода, 11.04.2020
- ^ Political Crisis in Belarus: Reasons and perspectives [Палітычны крызіс у Беларусі: прычыны і пэрспэктывы] (на ангельскай мове), 24 верасьня 2020 г.
- ^ Мельянцов: США используют тему прав человека для продвижения своих интересов в других странах [Мельянцоў: ЗША выкарыстоўваюць тэму правоў чалавека для прасоўваньня сваіх інтарэсаў у іншых краінах] — СБ. Беларусь сегодня, 21.01.2021
- ^ Як прадухіліць крывавы «Андыжан» у Беларусі? — Радыё Свабода, 22.06.2020
- ^ Дзяніс Мельянцоў: Можна нацыяналізаваць Прыёрбанк і А1 — Наша Ніва, 25.06.2021