Алі́на Гена́дзеўна Тала́й (нарадзілася 14 траўня 1989 году, Ворша, Віцебская вобласьць, БССР) — беларуская лёгкаатлетка, спрынтарка (бег з бар’ерамі). Чэмпіёнка Эўропы 2011 сярод моладзі, чэмпіёнка Эўропы 2012 году, чэмпіёнка Эўропы ў памяшканьні 2013 і 2015 гадоў; срэбраная прызэрка чэмпіянату Эўропы 2016 году; бронзавая прызэрка моладзевага чэмпіянату Эўропы 2009 году, бронзавая прызэрка чэмпіянату сьвету ў памяшканьні 2012 году, бронзавая прызэрка чэмпіянату сьвету 2015 году.

Аліна Талай
Пэрсанальная інфармацыя
Поўнае імяАліна Генадзеўна Талай
Нарадзілася14 траўня 1989 (34 гады)
Ворша, БССР
ГрамадзянстваБеларусь
Рост164 см
Вага54 кг
Прафэсійная інфармацыя
Спэцыялізацыялёгкая атлетыка (бег з бар’ерамі)

Спартовая кар’ера рэдагаваць

Першы вялікі посьпех Аліна Талай зазнала ў 2008 року на юніёрскім чэмпіянаце сьвету ў польскай Быдгашчы, калі ў фінале бегу на 100 мэтраў з бар’ерамі фінішавала на 4-м месцы, паказаўшы найлепшы вынік з эўрапейскіх удзельніц і адстаўшы ад 3-га месца кубінкі Бэлькіс Мілянэс на адну сэкунду[1].

У 2009 року ў летувіскім Коўне заваявала бронзавы мэдаль эўрапейскага чэмпіянату да 23 гадоў. У тым самым року дэбютавала ў дарослых спаборніцтвах, дайшоўшы да паўфіналу ў бегу на 60 мэтраў з бар’ерамі на Чэмпіянаце Эўропы ў памяшканьні.

У 2010 упершыню перасягнула 13-сэкундны паказьнік і да канца году мела найлепшы вынік 12,87 сэкунды. На чэмпіянаце сьвету ў памяшканьні-2010 у катарскай Досе і на чэмпіянат сьвету — 2010 у гішпанскай Барсэлёне з папярэдніх забегаў дайшла да паўфіналу, аднак у фінал ня трапіла.

У 2011 на чэмпіянаце Эўропы ў памяшканьні ў францускім Парыжы ў фінале бегу на 60 мэтраў з бар’ерамі заняла 5 месца з часам 7,95 с. У тым самым року ў чэскай Остраве стала чэмпіёнкай Эўропы да 23 гадоў. У фінале адзіная пераадолела 13-сэкундны бар’ер, паказаўшы вынік 12,91 с.[2]. Ад рэкорднага выніку швэдкі Сузаны Калюр 2003 року яе аддзялілі тры сотыя сэкунды[3]. У Чэмпіянаце сьвету ўдзелу ня брала, аднак стала пераможцай Сусьветных вайсковых гульняў з вынікам 12,95 с, усталяваўшы новы рэкорд спаборніцтваў.

У 2012 у бегу на 60 мэтраў з бар’ерамі ў турэцкім Стамбуле заваявала свой першы мэдаль сусьветнага чэмпіянату, паказаўшы вынік 7,97 с, на тры сотыя сэкунды саступіўшы срэбнай прызэрцы брытанцы Тыфані Портэр[4]. На эўрапейскім чэмпіянаце ў Хэльсынках саступіла толькі турчанцы Нэвін Яніт і заваявала срэбра.

Удзельніца Алімпійскіх гульняў 2012 году ў катэгорыі 100 м з бар’ерамі[5]. Па выніках 2012 году прызнаная найлепшай лёгкаатлеткай Беларусі[6].

У 2013 стала срэбнай мэдалісткай чэмпіянату Эўропы ў памяшканьні.

Трэніруе Аліну Талай чэмпіён Эўропы ў памяшканьнях 1976 року ў бегу на 60 мэтраў з бар’ерамі і срэбны прызэр 1977 Віктар Мясьнікоў[7].

5 верасьня 2014 году заняла трэцяе месца на этапе Брыльянтавай лігі з вынікам 12,89 сэкунды[8]. На чэмпіянаце сьвету ў Пэкіне 28 жніўня 2015 году заваявала бронзавы мэдаль з нацыянальным рэкордам — 12,66 сэк. На чэмпіянаце Эўропы 2016 году ў Амстэрдаме заняла другое месца. На Алімпійскіх гульнях 2016 году дайшла да паўфіналу, дзе ў забегу заняла 8 месца.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Lionel Peters & Tomas Magnusson. 100mh (84.0cm) Women (анг.) World Junior Championships 2008. World Junior Athletics History. Праверана 29 ліпеня 2013 г.
  2. ^ EJ Ostrava CZE 14 - 17 July 2011 / 8th European Athletics U23 Championships (анг.) Tilastopaja Праверана 29 ліпеня 2013 г.
  3. ^ European U23 Championships Best Performances Women (анг.) European Athletics Праверана 29 ліпеня 2013 г.
  4. ^ Todor Krastev. (25 сакавіка 2012) Women 60m Hurdles Athletics 14th World Indoor Championship 2012 Istanbul (TUR) — Saturday 11.03 (анг.) Sport Statistics — International Competitions Archive Праверана 29 ліпеня 2013 г.
  5. ^ Белорусские олимпийцы в Лондоне (рас.). ПрессболПраверана 29 ліпеня 2013 г.
  6. ^ Бегунья Алина Талай признана лучшей легкоатлеткой Беларуси 2012 года(недаступная спасылка) (рас.)
  7. ^ Slew of close contests the highlights in Zhukovskiy (анг.) General News. International Association of Athletics Federations (18 чэрвеня 2012). Праверана 29 ліпеня 2013 г.
  8. ^ Талай стала бронзовым призером в беге на 100 м с барьерами на финальном этапе Бриллиантовой лиги (рас.) Архіўная копія

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Аліна Талайсховішча мультымэдыйных матэрыялаў