VOKA — відэасэрвіс ад кампаніі А1.

VOKA
Тып відэасэрвіс[d], патокавае мультымэдыя[d] і відэапатокавы сэрвіс[d]
Уладальнік А1
Пачатак працы 2014
Камэрцыйны? так
Актуальны стан дзейны
voka.tv

Сэрвіс даступны для мабільных прыладаў на Android і iOS, для SmartTV на Tizen, WebOS, Android TV, праз прыстаўкі Redbox Mini, Xiaomi Mi Box 3, Apple TV (праз AirPlay). На кампутарах карыстацца відэасэрвісам можна праз праграму VOKA для Windows або праз вэб-версію.

Кантэнт рэдагаваць

У 2018 г. у сэрвісе VOKA пачаў зьяўляцца ўласны мэдыякантэнт: разьдзелы «Наш футбол» і «Наш хакей» з трансьляцыямі матчаў з удзелам беларускіх клюбаў і зборных, live-трансьляцыі канцэртаў, музычных фэстываляў і іншых забаўляльных мерапрыемстваў, канфэрэнцый і форумаў, а таксама трансьляцыі кібэрспартовых турніраў у разьдзеле «Кіберспорт». Таксама ў 2018 г. відэасэрвіс пачаў папаўняць профіль кантэнтам уласнай вытворчасьці. У разьдзеле VOKA SHOW можна знайсьці агляды, міні-рэаліці й ТБ-шоў, створаныя эксклюзіўна для плятформы.

Для карыстальнікаў даступны разьдзел «CINEVOKA — кіно па-беларуску», у якім разьмяшчаюцца фільмы ў прафэсійнай агучцы на беларускую мову[1]. З чэрвеня 2019 г. у карыстальнікаў відэасэрвісу зьявілася магчымасьць глядзець у агучцы папулярныя сэрыялы НВО: першы сэзон сэрыяла «Сэкс у вялікім горадзе», міні-сэрыял «Чарнобыль» і заключны сэзон «Гульні тронаў».

28 студзеня 2019 г. у відэасэрвісе VOKA зьявілася самая вялікая ў краіне бібліятэка кантэнту ў ультравысокай разьдзяляльнасьці Ultra High-Definition (4K) [2].

Магчымасьці рэдагаваць

Для кліентаў фіксаванага інтэрнэту А1 сэрвіс працуе па тэхналёгіі IPTV і прадастаўляе больш за 142 каналаў (у тым ліку 60 у HD-якасьці)[3]. У сетках іншых апэратараў мабільнай і фіксаванай сувязі паслуга прадстаўляецца па тэхналёгіі OTT і ўключае ў сябе больш за 130 тэлеканалаў (у тым ліку 60 у HD-якасьці).

VOKA падтрымлівае розныя інтэрактыўныя функцыі: паўза, перамотка й архіў тэлеперадач, а таксама магчымасьць працягнуць прагляд на іншай прыладзе.Для ўсіх карыстальнікаў сэрвісу даступныя фільмы, мультфільмы й сэрыялы он-лайн-кінатэатраў «Амедиатека», START, ivi, more.tv, Premier, а таксама кантэнт студыі Disney.

  1. ^ Самый интерактивный видеосервис Беларуси. История продвижения VOKA в 2018 году
  2. ^ В видеосервисе VOKA появился 4K-контент
  3. ^ velcom ввел «оптовый» тариф для телевидения VOKA