Сонечная электрастанцыя
Со́нечная электраста́нцыя (СЭС) — устаноўка пераўтварэньня сонечнай радыяцыі ў цеплыню або электраэнэргію.
Віды: 1) тэрмадынамічная — сонечная энэргія пасьлядоўна пераўтвараецца ў цеплавую, а затым у электрычную (магутнасьцю звыш 30 мэгават па цыкле: геліяканцэнтратар, паравы кацёл, турбіна і генэратар); 2) фотаэлектрычная — сонечная батарэя пераўтварае сонечную энэргію ў электрычную (магутнасьць звыш 10 мэгават). Выкарыстоўваецца для апрасьненьня вады і электразабесьпячэньня, у тым ліку касьмічных апаратаў[1].
Беларусь
рэдагавацьНа 1 траўня 2021 году ў Беларусі дзейнічала 70 сонечных электрастанцыяў агульнай магутнасьцю 160 мэгават. Найбольшай зь іх была фотаэлектрычная станцыя ў Рэчыцкім раёне (Гомельская вобласьць) магутнасьцю 55,2 мэгаваты. За 2020 год іх агульны аб’ём выпрацоўкі склаў 175, млн кіляват-гадзіна[2]. 13 сьнежня 2021 году ў Мазырскім раёне запусьцілі прыватную сонечную электрастанцыю магутнасьцю 2,5 мэгаваты і плошчай 5,5 гектары. На яе будоўлю пазычыў «Белінвэстбанк»[3]. У лютым 2022 году каля вёсцы Рэчыца Чэрыкаўскага раёну (Магілёўская вобласьць) запрацавала сонечная электрастанцыя плошчай 220 га і магутнасьцю 109 мэгават, што зрабіла яе найбольш магутнай у Беларусі. Яна складалася з Паўночнага і Паўднёвага паркаў ды мела разьліковы гадавы аб’ём выпрацоўкі электраэнэргіі 156 960 МВт/гадзіна[4].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Сонечная электрастанцыя // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо. — С. 84. — 552 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0251-2
- ^ Цяперашняе надвор'е павялічвае выпрацоўку электраэнэргіі сонечнымі электрастанцыямі краіны // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 22 чэрвеня 2021 г. Праверана 22 чэрвеня 2021 г.
- ^ Мікалай Скінціян, тэлеканал «Беларусь 1». ААТ «Белінвэстбанк» дапамагае экабізнэсу - у Мазырскім раёне зьявілася фотавальтаічная станцыя // Белтэлерадыёкампанія, 13 сьнежня 2021 г. Праверана 16 сьнежня 2021 г.
- ^ У энэргасетку ўжо паступае электрычнасьць, выпрацаваная найбуйнейшай у краіне сонечнай электрастанцыяй у Чэрыкаўскім раёне // Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт, 11 красавіка 2022 г. Праверана 2 жніўня 2023 г.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |