2G
Стандарты мабільнай сувязі |
---|
0G (радыётэлефанія) |
1G |
2G |
2,5G |
2,75G |
3G (IMT-2000) |
3,5G |
3,75G |
4G (IMT-Advanced) |
5G
не зацьверджаны |
2G — тэхналёгіі мабільнай сувязі другога пакаленьня — тэхналёгія лічбавай радыёсувязі зь першымі магчымасьцямі перадачы зьвестак (тэкставыя адсылкі SMS). Стандарты 2G: GSM (Global System for Mobile communications), CDMA (Code Division Mutiple Access).
Гэтыя стандарты прынесьлі ў сьвет адразу некалькі новаўвядзеньняў. Асноўнае адрозьненьне ад тэхналёгіі 2G ад 1G зьяўляецца тое, што дзеля перадачы голасу на адлегласьці ён праходзіў аблічбоўку (кадаваньне) і толькі потым, лічбавым кодам мадуляваўся СВЧ-сыгнал (у 1G — аналягавы сыгнал). У гэтым — агульная рыса ўсіх стандартаў другога пакаленьня. Стандарты адрозьніваюцца мэтадамі «ўшчыльненьня» ці падзелу каналаў: у GSM выкарыстоўваецца падыход з часавым ушчыльненьнем TDMA (Time Division Multiple Access), а ў CDMA (Code Division Mutiple Access) — кодавы падзел каналаў сувязі, з-за чаго гэты стандарт так і завецца.
Стандарты другога пакаленьня ствараліся для забесьпячэньня галасавой сувязі, але ў сілу іх «лічбавай прыроды» атрымалася магчымасьць доступ у інтэрнэт па мабільным тэлефоне й перадачы лічбавых зьвестак, як па звычайным правадным мадэме. Першапачаткова, стандарты другога пакаленьня не забясьпечвалі высокай прапускной здольнасьці: GSM мог падаць толькі 9600 біт/с (роўна гэтулькі патрабуецца для забесьпячэньня галасавой сувязі ў адным «ушчыльненым» з дапамогай TDMA канале), CDMA — некалькі дзясяткаў кбіт/с.