Міхаіл Суднік
Міхаі́л Рама́навіч Су́днік (21 лістапада 1910, вёска Пяцюлева, цяпер у Полацкім раёне Віцебскай вобласьці — 19 сьнежня 1995) — беларускі мовазнаўца. Чалец-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1970), кандыдат філялягічных навук (1954). Заслужаны дзяяч навукі БССР (1980).
Міхаіл Суднік | |
Дата нараджэньня | 21 лістапада 1910 |
---|---|
Месца нараджэньня | Пяцюлева |
Дата сьмерці | 19 сьнежня 1995 (85 гадоў) |
Месца вучобы | Менскі пэдагагічны інстытут |
Занятак | навуковец |
Навуковая сфэра | філялёгія |
Месца працы | Акадэмія навук Беларусі |
Навуковая ступень | кандыдат філялягічных навук[d][1] (1954) і сябра-карэспандэнт АН БССР[d][1] (1970) |
Узнагароды |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьСкончыў Менскі пэдагагічны інстытут (1938). У 1944—1952 — навуковы супрацоўнік Інстытуту мовы, літаратуры і мастацтва АН БССР. У 1952—1957 загаднік сэктара Інстытуту мовазнаўства АН БССР, у 1957—1983 дырэктар, адначасова з 1975 г. загаднік сэктару лексыкалёгіі і лексыкаграфіі, старшы навуковы супрацоўнік, з 1992 дарадца пры дырэкцыі Інстытуту мовазнаўства Акадэміі навук Беларусі.
Асноўныя напрамкі дасьледаваньняў — беларуская лексыкалёгія і лексыкаграфія, артаграфія, тэрміналёгія, анамастыка. Адзін з аўтараў «Расейска-беларускага слоўніка» (1953), «Беларуска-расейскага слоўніка» (1962), «Артаграфічнага слоўніка» (5-е выд., 1982), «Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы» (тт. 1—5, 1977—1983). Старшыня Беларускага (1959—1985) і сябра Міжнароднага (з 1973) камітэтаў славістаў.
Аўтар больш за 100 навуковых прац, манаграфіі.
Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» (1979), мэдалямі.
Асноўныя працы
рэдагаваць- Арфаграфічны слоўнік / пад рэд. К.Крапівы, 1948[2]
- Да гісторыі беларускай лексікаграфіі (XVII—XVIII стст.): Дыс. кандыдата філал. навук. АН БССР, Ін-т мовазнаўства, 1953[2]
- Беларуская мова: даследаванні па лексікалогіі. Мн., Навука і тэхніка, 1965.
- Слоўнік асабовых уласных імён [Беларус.-рус. і рус.-беларус.] // Мн., АН БССР, Інстытут мовазнаўства, 1965[3].
- Гістарычная лексікалогія беларускай мовы. Мн., Навука і тэхніка, 1970.
- Беларускае і славянскае мовазнаўства: да 75-годдзя акадэміка АН БССР Кандрата Кандратавіча Крапівы. Мн., Навука і тэхніка, 1972.
- Пытанні культуры пісьмовай мовы, 1991[3].
- Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы: больш за 65 000 слоў. Мн., Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1996[3].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо (белар.) — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2002. — С. 254. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2
- ^ а б Запрос: a001="BY-SEK-217866" (рас.) Каталог ЦНБ НАН Беларуси. НАН Беларусі. Праверана 11 лютага 2013 г.
- ^ а б в Запрос: a001="BY-NLB-ar138092" (рас.) Каталог ЦНБ НАН Беларуси. НАН Беларусі. Праверана 11 лютага 2013 г.
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2
- Германовіч І.К. Міхаіл Раманавіч Суднік як лінгвіст (да 90-годдзя з дня нараджэння) // Изв. НАН Беларуси. Сер. гуманитарных наук. — 2000. — № 4.
- Міхневіч А.Я. Міхаіл Раманавіч Суднік (да 80-годдзя з дня нараджэння) // Беларуская лінгвістыка. — 1990. — В. 38.