Дзень Сьвятога Мікалая
Дзень сьвято́га Мікала́я, у народзе — Дзень Міколы, Зімовы Мікалай) — дзень ушанаваньня памяці Сьвятога Мікалая ў каталікоў ды праваслаўных. Сьвята адзначаецца ў дзень сьмерці Сьвятога: паводле грыгарыянскага календару 6 сьнежня, а паводле юліянскага — 19 сьнежня.
хрысьціянская традыцыя | |
Дата | 6 сьнежня [ст. ст. 19 сьнежня] |
---|
У памяць пра міласэрнасьць Сьвятога Мікалая ў гэты дзень таксама адзначаецца Міжнародны дзень дапамогі бедным.
Традыцыя сьвяткаваньня
рэдагавацьСьвяты Мікалай быў багатым чалавекам і дбаў пра бедных. Паводле паданьня, адзін бедны чалавек ня мог забясьпечыць сваіх трох дачок пасагам, і паводле тагачасных звычаяў яны не маглі выйсьці замуж. Акрамя таго, калі б яны ня здолелі знайсьці працу, ім бы давялося зрабіцца прасталыткамі. Мікалай, які на той час яшчэ ня быў япіскапам, даведаўшыся пра гэта, вырашыў скарыстацца бацькавай спадчынай, каб дапамагчы ў бядзе. Цягам трох начэй ён пракрадаўся да ўбогай хаціны і закідаў праз вакно ў пакой, дзе ночылі сёстры, шмат золата, намагаючыся застацца незаўважаным.
Адразу па сьмерці япіскапа Міра пачаўся культ ягонага імя, які з пашырэньнем хрысьціянства ўзрос. Ягоным прыкладам сталі карыстацца бацькі, якія таемна клалі падарункі сваім дзецям, а тыя верылі, што падарункі — ад Сьвятога Мікалая. Сьпярша гэтая традыцыя распаўсюдзілася ў Нямеччыне, дзе наконадні сьвята бацькі прэзэнтавалі дзецям новую зімовую вопратку. Пазьней пачалі дарыць таксама ласункі, арэхі, сухафрукты; цацкі. Іх клалі ў чаравікі ці ў панчохі і вешалі каля камінаў. Дзеці верылі, што сьвяты Мікалай закідае падарункі ў дом праз камін.
У часы Рэфармацыі ў Заходняй Эўропе, калі асуджалася шанаваньне сьвятых, у пратэстанцкіх краінах Сьвятога Мікалая замяніў нованароджаны Ісус. Адпаведна падарункі ад ягонага імя сталі дарыць на Раство. З прыходам Контрарэфармацыі традыцыя шанаваньня Сьвятога Мікалая адрадзілася, аднак ужо была моцна прывязаная да Раства. У выніку вобраз Сьвятога перастаў наўпрост асацыявацца з рэальнай асобай, ператварыўшыся ў мітычны і камэрцыяналізаваны вобраз Санта Кляўса.
За савецкім часам сьвяты Мікалай, як рэлігыйны сымбаль, быў адрынуты. Згодна з пастановаю ЦК КПСС ад 1937 року на замену яму прыйшоў Дзед Мароз, які даруе падарункі на Новы год.
На Беларусі традыцыя шанаваньня зімовага Сьвятога Мікалая ня так пашыраная. Сьвяткаваньне з падарункамі для дзетак ад Сьвятога Мікалая зафіксаванае ў заходняй частцы Беларусі — у Гарадзенскім, Шчучынскім, Пружанскім, Ваўкавыскім раёнах[1].
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Яна Ліцьвінава. Дзень Сьвятога Мікалая — час падарункаў й разважаньняў // Беларус. — студзень 2007. — № 528.