Кабус бэн Саід
султан Аману
Кабус бэн Саід Аль Саід (па-арабску: قابوس بن سعيد آل سعيد; нар. 18 лістапада 1940, Салала — 11 студзеня 2020[2]) — султан Маскату (1970), султан (з 1970) і прэм’ер-міністар Аману (з 1972). Прыйшоў да ўлады ў выніку перавароту, скінуўшы свайго бацьку Саіда III. На пасадзе распачаў маштабныя рэформы ва ўсіх сфэрах жыцьця султанату, якія кардынальна зьмянілі Аман. Аб’яднаў імамат Аман і султанат Маскат у адзіную дзяржаву, а пазьней пры падтрымцы Вялікабрытаніі і шаскага Ірану здушыў паўстанцкі рух у Дафары. За ягоным кіраваньнем прынятая першая канстытуцыя Аману(en).
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Oman’s long night: from rumour to reality as a nation learns of Sultan Qaboos’ death (анг.) — Mamoura Diversified Global Holding, 2008.
- ^ султан Аману Кабус бэн Саід. Ён кіраваў краінай 50 гадоў(недаступная спасылка), Радыё Свабода,11-01-2020
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Дынастыя аль-Бусаідаў (анг.)