Сьцяпан Рункевіч
Сьцяпан Рыгоравіч Рункевіч (11 студзеня 1867—1919?) — беларускі гісторык царквы.
Сьцяпан Рункевіч | |
Дата нараджэньня | 11 (23) студзеня 1867 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 12 сакавіка 1924 (57 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца вучобы | |
Занятак | прафэсар унівэрсытэту, гісторык, архівіст, грамадзкі дзяяч, праваслаўны сьвятар, гісторык царквы, Orthodox theologian |
Навуковая сфэра | праваслаўнае багаслоўе[d][1], гісторыя хрысьціянства[d][1] і сацыяльная ангажаванасьць[d][1] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат багаслоўя[d] |
Сын протаярэя Менскай эпархіі. Скончыў Пецярбурскую духоўную акадэмію, выкладаў у ёй. Працаваў сакратаром Сіноду. Выдаў 5 выпускаў «Матэрыялаў для гісторыі Менскай эпархіі», якія выйшлі ў сьвет у Менску ў 1892—1894. У Менску ў 1893 выдаў «Кароткі гістарычны нарыс стагодзьдзя Менскай эпархіі…». Таго ж року ў Санкт-Пецярбургу ўбачыла сьвет яго «Гісторыя Менскай архіяпіскапіі (1793—1832 гг.)». Аўтар іншых дасьледаванняў, а таксама артыкулаў, якія друкаваў у часопісе «Минские епархиальные ведомости».
У сваіх працах і публікацыях па гісторыі вуніяцкай царквы і Менскай эпархіі праваслаўнай царквы ў XVIII—XIX стст. разглядаў пытаньні гісторыі Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў напярэдадні яе падзелу, яе ўзаемаадносіны з Расейскай імпэрыяй, падрабязна распрацаваў пытаньне пра вяртаньне вуніятаў у праваслаўе. Выкарыстаў вялікі архіўны матэрыял і прасачыў дадзены працэс у кожным прыходзе, аднак прытрымліваўся афіцыйна прынятага на той час пункту гледжаньня[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Runkevič, Stepan Grigor‘jevič // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 2. — Мн., 2002. С. 557
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 2-я. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 714 с.: іл. ISBN 985-6302-46-3.