Казімер Рох Дмахоўскі (па-польску: Kazimierz Dmochowski, па-расейску: Казимир Дмоховский; 24 чэрвеня 1779, в. Забалоце, Віленская губэрня, цяпер Летува — 11 студзеня 1851, Санкт-Пецярбург) — рымска-каталіцкі дзяяч, магілёўскі арцыбіскуп.

Казімер Дмахоўскі
Дзейнасьцькаталіцкі сьвятар, каталіцкі дыякан, каталіцкі біскуп
Нарадзіўся24 чэрвеня 1780(1780-06-24)
Памёр23 студзеня 1851(1851-01-23) (70 гадоў)
Пахаваны
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Біяграфія

рэдагаваць

Навучаўся ў Краславіўскай сэмінарыі (Віцебская губэрня). 6 лютага 1803 году высьвечаны ў Вільні на ксяндза, на працягу 10 гадоў дапаможнік у курыі Віленскае дыцэзіі. Канонік курляндзкі ад 1807, віленскі ад 1812. Ад 1813 асэсар віленскае кансысторыі, ад 1815 — асэсар Рымска-каталіцкае калегіі ў Пецярбургу. У 1821—1823 засядацель рымска-каталіцкае калегіі ў Пецярбургу. У 1823 прызначаны віленскім дэканам. Ад 29 чэрвеня 1841 тытулярны біскуп Мэлёйскі, біскуп-суфраган курляндзкі Віленскае дыяцэзіі (прызначаны 17 сьнежня 1840). Пасьля сьмерці мітрапаліта Паўлоўскага ў 1842 прызначаны старшынём рымска-каталіцкае калегіі. Ад 3 ліпеня 1848 магілёўскі арцыбіскуп. 26 лістапада 1848 прыняў палій у касьцёле сьвятой Кацярыны ў Пецярбургу, а 29 чэрвеня 1849 урачыста ўведзены ў магілёўскі катэдральны сабор. Празь ягоную старэчасьць, адначасова з прызначэньнем у арцыбіскупы яму дадзены быў памагаты са званьнем каад’ютара і правам спадчыны Ігнацы Галавінскі. Да прызначэньня арцыбіскупам намагаўся не канфліктаваць з уладамі й здолеў заваяваць іхны давер. Тым ня менш, нягледзячы на свой век і перашкоды ўладаў правёў візытацыю парафіяў Віцебскае й Магілёўскае губэрняў, што дазволіла зьліквідаваць злоўжываньні ў дыяцэзіі. Актыўна супрацьдзейнічаў зачыненьню кляштараў (у 1840-я ўлады зачынілі 191 мужчынскі й 18 жаночых кляштараў). Быў аскетам, цярпліва ствіўся да іншых. Як адначаў Галавінскі, Дмахоўскі быў «чалавекам ціхім, сьціплым, глыбока пакорлівым і добрым».

Пахаваны ў Пецярбургу на Смаленскіх могілках. Паводле яго тастамэнту, у 1901 яго рэшткі са Смаленскіх могілак перанесьлі на Выбарскія могілкі ў касьцёл Адведваньня Панны Марыі сьвятой Альжбетай.

Папярэднік
Хосэ Кальва
Мэлёйскія біскупы
1840
Наступнік
Папярэднік
Ігнацы Паўлоўскі
Магілёўскія арцыбіскупы
1849—1851
Наступнік
Ігнацы Галавінскі

Літаратура

рэдагаваць
Крыніца: Тацяна Шышова, «Католическая энциклопедия»

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць