Міхась Вераціла

беларускі калекцыянэр, краязнаўца, мастак, археоляг, паэт

Міхась Вераціла (11 студзеня 1937 в. Навасёлкі, Ваўкавыскі раён) — беларускі калекцыянэр, краязнаўца, мастак, археоляг, паэт.

Міхась Вераціла
Дата нараджэньня 11 студзеня 1937(1937-01-11) (87 гадоў)
Месца нараджэньня
Занятак гісторыя, маляр, калекцыянэр

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

З 1955 году працаваў у вытворчым аб’яднаньні „Ваўкавыскцэмэнтнашыфер” (электрыкам, сьлесарам, маляром, мастаком).

Як мастак па інтэр’ерах афармляў аб’екты культуры на Гарадзеншчыне: зона адпачынку ВА „Ваўкавыскцэментнашыфер”, Гудзевіцкі літаратурна-этнаграфічны музэй, кактэйль-бар у санаторыі-прафілякторыі „Пралеска”, клясы „беларускі” і „ангельскі” ў Краснасельскай СШ, дзе кіраваў клюбам дзіцячай творчасьці „Умелыя рукі”. Выканаў многія помнікі і мэмарыяльныя дошкі ў Ваўкавыскім, Мастоўскім, Бераставіцкім раёнах, адрэстаўраваў шматлікія археалягічныя экспанаты для музэяў Менску, Гародні, Гудзевічаў, Ваўкавыску. Як разьбяр па дрэве ўдзельнічае ў выставах з 1974 года[1]

З 1947 году пачаў зьбіраць прадметы матэрыяльнай і духоўнай культуры Беларусі (грашовыя знакі, беларускія паштовыя маркі, друкі, кафлю, рэцэпты народнай мэдыцыны і г.д.). Напісаў і апублікаваў шмат папулярных і навуковых артыкулаў па нумізматыцы, археалёгіі, этнаграфіі. Заснаваў Краснасельскі музэй.

Выявіў і вывучаў старажытныя помнікі на Ваўкавышчыне: з жонкай Любай адкрыў могільнік культуры шарападобных амфар, фінальны палеаліт на Ваўкавышчыне і паселiшча раньняга жалезнага веку каля пасёлка Краснасельскі. Выратаваў для Беларусі пахаваньне старажытнага шахцёра. Дасьледаваў старажытнаславянскае паселішча ля Навасёлак, раньнехрысьціянскія могільнікі, уніяцкую драўляную царкву на могільніку ў вёсцы Калантаі.

Друкуе вершы і апавяданьні. Выдаў зборнік лірыкі „Спакуса” (Ваўкавыск, 1993).

Апошнія гады жыве ў пасёлку Краснасельскі на Ваўкавышчыне.

Літаратура

рэдагаваць
  • Археалогія Беларусі : энцыклапедыя : у 2 т. – Менск, 2009. – Т. 1. – с. 159-160
  • Археалогія і нумізматыка Беларусі : энцыклапедыя. – Міенск, 1993. – с.123
  • Людзі культуры з Гродзеншчыны : даведнік / Аляксей Пяткевіч ; Гродзен. дзярж. ун-т імя Я. Купалы. – Гародня, 2000. – с.52

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць