Еранімас Мілюс

Летувіскі сьпявак

Ерані́мас Мі́люс (па-летувіску: Jeronimas Milius; нар. 11 кастрычніка 1984, Вільня, Летувіская ССР, СССР) — летувіскі сьпявак, лідар гэві/паўэр-мэтал гурту «Soul Stealer»[1].

Еранімас Мілюс
Jeronimas Milius
Выступ Мілюса на Эўрабачаньні—2008
Дата нараджэньня 11 кастрычніка 1984 (40 гадоў)
Месца нараджэньня Вільня, Летувіская ССР
Грамадзянства Летува Летува
Прафэсія сьпявак
Жанры гэві-мэтал, паўэр-мэтал
Інструмэнты голас[d]
Гурты Soul Stealer
Сайт jeronimas.frype.lt (лет.)

У 2008 Еранімас прадстаўляў Летуву на Эўрабачаньні—2008 з рок-балядай «Nomads in the Night»[2]. У нацыянальным адборачным туры песьня заняла першае месца. Аднак у другім паўфінале самога конкурсу Эўрабачаньне песьня набрала 30 балаў, заваявала шаснаццатае месца і ня трапіла ў фінал[1].

У 2009 Еранімас прадстаўляў Летуву на конкурсе маладых сьпевакоў Славянскім базары ў Віцебску зь песьняй «Я свободен» гурту «Ария». На конкурсе ён заняў трэцяе месца і быў узнагароджаны $1000[3].

Папярэднік
4Fun
Летува на конкурсе песьні Эўрабачаньне
2008
Наступнік
Саша Сон
  1. ^ а б About Jeronimas Milius (анг.) Eurovision. European Broadcasting Union. Праверана 4 чэрвеня 2014 г.
  2. ^ Beautiful Baltic ballad! (анг.) Eurovision. European Broadcasting Union (13 траўня 2008). Праверана 4 чэрвеня 2014 г.
  3. ^ И.Милюс занял 3 место на "Славянском базаре" (рас.). RU.DELFI (14 ліпеня 2009).