Мікалай Уладзіслаў Пшазьдзецкі
У гэтым артыкуле няма спасылак на якія-небудзь крыніцы.
|
Мікалай Уладзіслаў Пшазьдзецкі (1620 — 11 кастрычніка 1683) — з роду Пшазьдзецкіх гербу Рох ІІІ вайсковы і палітычны дзеяч ВКЛ. Маршалак Трыбуналу ВКЛ ў 1683 годзе.
Сын Пятра Паўла Пшазьдзецкага. Удзельнічаў у Трынаццацігадовай вайне.
Стольнік упіцкі ў 1658—1666 гадох, стольнік ашмянскі ў 1666—1667 гадох, харужы ашмянскі ў 1667—1670 гадох. Падваявода віленскі ў 1668—1669 гадох. Маршалак ашмянскі з 1670 году. Кашталян наваградзкі з 1677 году.
Пасол на сэймы 1665—1676 гадоў, маршалак Трыбуналу ВКЛ у 1683 годзе.