Амітабг Бачан

індыйскі кінаактор, палітык, прадусар, тэлевядоўца

Амітабг Бачан (гіндзі: अमिताभ बच्चन, пры нараджэньні: Амітабг Харыванш Бачан; 11 кастрычніка 1942, Алахабад, Індыя) — індыйскі кінаактор, палітык, прадусар і тэлевядоўца.

Амітабг Бачан
гіндзі: अमिताभ बच्चन
Імя пры нараджэньні Амітабг Шрывастаў
Дата нараджэньня 11 кастрычніка 1942 (82 гады)
Месца нараджэньня Алагабад, Індыя
Грамадзянства Індыя
Месца вучобы
Занятак актор
Навуковая сфэра акторства[d][3] і кінавытворчасьць[d][3]
Гады дзейнасьці з 1969
Бацька Гарыванш Рай Бачан[d]
Маці Тэджы Бачан[d]
Дзеці Абгішэк Бачан[d] і Швэта Бачан Нанда[d]
Узнагароды Падма Бгушан
IMDb ID nm0000821
Сайт srbachchan.tumblr.com
Подпіс Выява аўтографу

Біяграфія

рэдагаваць

Амітабг Баччн нарадзіўся 11 кастрычніка 1942 году ў горадзе Алагабад, штат Утар-Прадэш, у сям’і, якая належыць да адной з вышэйшых саслоўяў Індыі. Ягоны бацька, Харыванш Рай Бачан (псэўданім, сапраўдная прозьвішча — Шрывастаў), быў вядомым у Індыі паэтам. У Амітабга ёсьць малодшы брат, Аджытабг.

З чэрвеня 1973 году Амітабг Бачан жанаты з акторкай Джай Бгадуры. Яны маюць двух дзяцей, то бок дачку Швэту й сына Абхішэка, які таксама зьяўляецца акторам. Сын Амітабга, Абхішэк Бачан, з 2007 году жанаты з акторкай Айшварыяй Рай.

Кар’ера ў кіно

рэдагаваць

Амітабг Бачан дэбютаваў у кіно ў 1969 годзе ў фільме «Сем індыйцаў» («Saat Hindustani»), дзе ён згуляў адну з галоўных роляў. Хоць фільм ня меў камэрцыйнага посьпеху, за ролю ў ім Бачан атрымаў нацыянальную кінапрэмію як лепшы новы актор. За наступны фільм, «Любоў ніколі не памрэ» («Anand»), у якім галоўную ролю гуляў Раджэш Кхан, Бачану была прысуджана ўзнагарода часопіса «Filmfare» лепшага актору другога пляну.

Аднак сапраўдны посьпех прыйшоў да Бачана толькі пасьля выкананьня ў 1973 годзе галоўнай ролі ў фільме «Зацягнутая адплата» («Zanjeer»), у якім ён гуляў «злоснага маладога чалавека», паліцэйскага, які самастойна супрацьстаяў злу.

  1. ^ Amitabh to join Sherwood alumni meet (анг.)The Times of India, 2003.
  2. ^ Alumni meet at Kirori Mal College (анг.)The Times of India, 2010.
  3. ^ а б Bachchan, Amitabh // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі