Шадзібор Валімонтавіч
Шадзібор Валімонтавіч (? — па 1431) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, кашталян ковенскі (1418).
![]() Герб «Задора» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Памёр | па 1431 |
Род | Валімонтавічы гербу Задора[d] |
Бацькі | Валімонт Бушкавіч |
Быў старостам вількамірскім (1424—1425).
ІмяРэдагаваць
Гісторык Павал Урбан зьвяртае ўвагу на тое, што Шадзібор — стараславянскае імя яшчэ паганскіх часоў[1].
Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда, які адзначае імавернасьць повязі ліцьвінаў з палабскімі люцічамі, аднак больш імаверным лічыць іх германскае паходжаньне, разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў. Паводле Алёхны Дайліды, імя Шадзібор складаецца з двух фармантаў: -жад- (-шад-) (германскае імя Scatto), які, відаць, адпавядае гоцк. skadus 'ахінуты, абаронены', і -бар- (-бор-) (германскія імёны Baroald, Barocho, Barfrid), які адпавядае гоцк. bara, baur 'чалавек, дзіцё' (літаральна — «народжаны»)[2]. Такім парадкам, імя Шадзібор азначае «абарона нараджэньня»[3].
Формы імя ў гістарычных крыніцах: пан Шедибор Валимонтович (1420 год)[4], ritter Schelibor (1424 год), Schedibor houptman czu Wilkomiria (1425 год)[5], Schedibor (15 кастрычніка 1432 год)[6], Mattis Schedibor, Schedibor Wolumontowicz, Schedebar[7].
БіяграфіяРэдагаваць
Зь літоўскага баярскага роду, сын Валімонта Бушкавіча. Меў братоў Яўнута, Кезгайлу, Румбольда, Судзівоя і Гудзігерда.
Упамінаецца ад 1418 году. Як прыхільнік Сьвідрыгайлы ў 1432 годзе трапіў у вязьніцу да Жыгімонта Кейстутавіча.
Мова і культураРэдагаваць
Дасьледнікі ведаюць дзьве пячаткі Шадзібора, абедзьве з гербам «Задора». Надпіс на пячатцы з 1431 году — «ПЕЧАТЬ ШЕДИБОРОВА ВОЛИМОНТОВИЧА», на пячатцы з 1432 году — «ПЕЧАТЬ ШЕДИБОРОВА».
У Віленскім музэі старажытнасьцяў, стваральнікам якога быў граф Яўстах Тышкевіч, экспанаваўся царкоўны звон з надпісам на старой беларускай мове: «В лето 6000-е 9 сот 28-е [1420 год] создан бысть сей святой Тройцы повелением раба Божего пана Шедибора Валимонтовича, а мастер Устьек»[1].
КрыніцыРэдагаваць
- ^ а б Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 42.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17—18.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 26.
- ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 134.
- ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 164.
- ^ Дополнения к Актам историческим, относящимся к России : Собраны в иностранных архивах и библиотеках и изданы Археографической Комиссией. — СПб., 1848. С. 517.
- ^ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 315.
ЛітаратураРэдагаваць
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)
- Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: Тэхналогія, 2001. — 216 с. — 500 ас. — ISBN 978-985-458-050-4
- Semkowicz W. O litewskich rodach bojarskich zbratanych ze szlachtą polską w Horodle r. 1413 // Miesięcznik Heraldyczny. Organ Towarzystwa Heraldycznego we Lwowie. R. 6. Nr. 11—12. 1913.