Валімонт Бушкавіч
Валімонт Бушкавіч (у каталіцтве Станіслаў; каля 1350 — па 1398) — літоўскі баярын.
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | каля 1350 |
Памёр | па 1398 |
Род | Кезгайлы |
Бацькі | Бушка |
Дзеці | Румбольд, Кезгайла, Яўнут, Шадзібор, Гудзігерд, Судзівой |
Валодаў Дзевялтовам, Соламі і Сьвядасьцю ў Вількамірскім павеце[1].
ІмяРэдагаваць
Імя Валімонт зьмяшчае той жа фармант (-монт-), што і Жыгімонт — літоўская (беларуская) форма старажытнага пашыранага германскага (гоцкага) імя Sigimunt, якое трапіла ў хрысьціянскі іменаслоў[2]. Гэты ж фармант празь імёны Монтгерд і Гердзімонт зьвязвае Валімонта зь імём Альгерд, якое мае поўныя германскія адпаведнікі (герцаг Альгерд з Гогенштайну[3]), а празь імя Скаламонт — з германскім (гоцкім) імём Гудэскалк (Готшалк)[4]
Апроч таго, імя Валімонт, відаць, зьмяшчае той жа фармант (-валд-), што і імя першага гістарычна вядомага полацкага князя Рагвалода[5], а таксама імёны іншых полацкіх князёў — Валадар (Валадар Глебавіч) і Ўладзімер (Уладзімер Полацкі)[6].
Менскі дасьледнік Алёхна Дайліда, які адзначае імавернасьць повязі ліцьвінаў з палабскімі люцічамі, аднак больш імаверным лічыць іх германскае паходжаньне, разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў. Паводле Алёхны Дайліды, фармант -валд- (усходнегерманскія імёны Valdemarus, Arvaldus, Sigisvultus) тлумачыцца ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць', а фармант -монт- (-мунт-, -мунд-) (усходнегерманскія імёны Gesimundus, Sidimundus, Mundila, Mondericus) — ад гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[7]. Такім парадкам, імя Валімонт азначае «гарлівасьць улады» і цалкам адпавядае германскаму імю Walmund (Walamunt, Waltimunt)[8].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Walimund Buschken son[9] або Walimund, filius Bosken[10] або Walmund filius Bussky[11][12] (1398 год), Walmundt Buschken son, Stanislaus alias Volymonth[13].
БіяграфіяРэдагаваць
Зь літоўскага баярскага роду, сын Бушкі, пачынальніка роду Кезгайлаў. Выступае як сьведка ў Гарадзенскай і Салінскай умовах (1398 год).
Меў сыноў Румбольда, Кезгайлу, Яўнута, Шадзібора, Гудзігерда і Судзівоя. У лісьце інфлянцкага магістра ад 1416 году як «брат Румбольда» ўпамінаецца літоўскі баярын Зігебут[14] (Segebut[15])[16].
Упамінаецца ў 1445 годзе ў памянным запісе жонкі Кезгайлы Алены ў кнізе Кракаўскага ўнівэрсытэту[13].
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Насевіч В. Кезгайлы // ВКЛ. Энцыкл. — Менск: 2005 Т. 2. С. 80.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 14.
- ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 47.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 133, 184, 203—204.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17—18.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 20.
- ^ Die Staatsverträge des Deutschen Ordens in Preussen im 15. Jahrhundert. Bd. 1. — Marburg, 1970. S. 12.
- ^ Liv-, Esth- und Curländisches Urkundenbuch nebst Regesten / Hrsg. von F. G. von Bunge. Bd. 4. — Reval, 1859. S. 227.
- ^ Lietuvos TSR istorijos šaltiniai: Feodalinis laikotarpis. — Vilnius, 1955. P. 83.
- ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 134.
- ^ а б Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 221.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 23.
- ^ Liv-, Esth- und Curländisches Urkundenbuch nebst Regesten / Hrsg. von F. G. von Bunge. Bd. 5. — Riga, 1867. P. 121.
- ^ Semkowicz W. O litewskich rodach bojarskich zbratanych ze szlachtą polską w Horodle roku 1413 // Miesięcznik Heraldyczny. Nr. 1—2, 1914. S. 12, 14.
ЛітаратураРэдагаваць
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)
- Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада / пераклад А. Мікус. — 2-е выд. — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4
- Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: Тэхналогія, 2001. — 216 с. — 500 ас. — ISBN 978-985-458-050-4
- Semkowicz W. O litewskich rodach bojarskich zbratanych ze szlachtą polską w Horodle roku 1413 // Miesięcznik Heraldyczny. Organ Towarzystwa Heraldycznego we Lwowie. R. 7. Nr 1—2. 1914.