Гудзігерд Валімонтавіч

(XV ст.) сын Валімонта Бушкавіча

Гудзігерд Валімонтавіч — літоўскі баярын.

Гудзігерд Валімонтавіч
лац. Gudzigierd / Hudzihierd Valimontavič

Герб «Задора»
Асабістыя зьвесткі
Памёр не раней за 1432[1]
Род Валімонтавічы гербу Задора[d]
Бацькі Валімонт Бушкавіч
Дзеці Конрад, Завіша

Вотчынныя ўладаньні знаходзіліся ў ваколіцах Вількаміру[2].

Гудэгерд, Годэгард або Гудгерд (Gudegerdus[3], Godegardus[4], Gudhgärdh[5], Gudhgerdh) — імя германскага паходжаньня[6]. Іменная аснова -гуд- (-год-, -гут-) (імёны ліцьвінаў Готарт, Гудман, Саўгут; германскія імёны Gotard, Gudman, Savegot) паходзіць ад гоцкага guþs 'Бог', gôþs 'добры, старанны, пабожны' або *guts 'гот'[7], а аснова -гард- (-герд-, -герт-) (імёны ліцьвінаў Альгерд, Мундыгерд, Тэўтыгерд; германскія імёны Algardus, Mundgerd, Teutgerdis) — ад гоцкага gairdan 'падпяразваць' (пераноснае 'ахоўваць'), garda 'агароджа' (пераноснае 'ахова, бясьпека')[8]. Такім парадкам, імя Гудзігерд азначае «Боская ахова»[9].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Gudigort Wolnuntowicz (Gudigert Wolumontowicz[10]; 15 траўня 1432 году)[11]; Gudigird (15 кастрычніка 1432 году)[12].

Біяграфія

рэдагаваць

Зь літоўскага баярскага роду, сын Валімонта Бушкавіча. Меў братоў Румбольда, Кезгайлу, Яўнута, Шадзібора і Судзівоя.

Упамінаецца ў Скірстымонскай умове (15 траўня 1432 году) і акце Гарадзенскай уніі (15 кастрычніка 1432 году). Магчыма, разам з Румбольдам у 1416 годзе езьдзіў паслом у Польшчу (значыцца як Guthger)[2].

Меў сыноў Конрада, Завішу і, магчыма, Даўгайлу (упамінаецца як Girdowicz)[2].

  1. ^ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада (белар.) / пер. А. Мікус — 2 — Смаленск: 2014. — С. 239. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4
  2. ^ а б в Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 240.
  3. ^ Register van het Archief van Groningen. — Groningen, 1858. S. 209.
  4. ^ t' Ghulde ghebedeboeck met alle sijn figueren des leuens Jesu. — Hantvverpen, 1602. S. 11.
  5. ^ Gudhgärdh, Nordic Names
  6. ^ Sveriges medeltida personnamn. Hft. 8. — Lund, 1983. S. 332.
  7. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 134.
  8. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  9. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 22.
  10. ^ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 239.
  11. ^ Русско-ливонские акты. — СПб, 1868. С. 191.
  12. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 81.

Літаратура

рэдагаваць