Слонім-2017 (футбольны клюб)
«Слонім-2017» — беларускі футбольны клюб з гораду Слоніму. Заснаваны ў 2009 годзе. З 2013 году выступае ў Першай лізе чэмпіянату Беларусі.
Слонім-2017 | |
Заснаваны | 2009 |
---|---|
Горад | Слонім, Беларусь |
Стадыён |
Юнацтва Умяшчальнасьць: 2220 |
Дырэктар | Сяргей Салдаценка |
Чэмпіянат | Першая ліга |
· 2024 | 16 месца |
Афіцыйны сайт |
Гісторыя
рэдагавацьУ 2012 годзе «Белтрансгаз» заняў другое месца ў Другой лізе і атрымаў права выступаць у 2013 годзе ў Першай лізе. Пад назвай «Слонім» каманда пачала выступаць з 2013 году, калі да слонімскага «Белтрансгазу» быў далучаны слонімскі «Камунальнік». Амаль увесь сэзон 2013 году дружына правяла ўнізе табліцы. «Слонім» 13 разоў згуляў унічыю — болей за ўсіх у чэмпіянаце. Толькі пад сканчэньне турніру дружына стала трывала набіраць пункты, але ўзьняцца вышэй за канкурэнтаў ня здолела. У выніку — 13 месца. Перад сэзонам 2014 году з каманды сышлі амаль усе асноўныя гульцы. Замест іх склад «Слоніма» папоўнілі мясцовыя футбалісты, а таксама гульцы, якія апынуліся незапатрабаванымі ў сваіх клюбах. У выніку «Слонім» амаль адразу апынуўся ў канцы табліцы, дзе доўгі час змагаўся зь пінскай «Хваляй» за захаваньне месца ў Першай лізе. Увосень 2014 году «Слонім» выступаў пасьпяхова, што дазволіла камандзе за некалькі тураў да фінішу выратавацца ад вылету ў Другую лігу, але вышэй 15 месца ўзьняцца яна гэтак і ня здолела. У сэзоне 2015 году «Слонім» здолеў умацавацца шэрагам дасьведчаных гульцоў, дзякуючы чаму скончыў сэзон на 9 месцы, аднак у наступным сэзоне апусьціўся на 11 радок.
Перад сэзонам 2017 году назва клюбу зьмененая на «Слонім-2017»[1]. Пад кіраўніцтвам новага трэнэра слонімскі клюб пасьпяхова пачаў сэзон 2017 году. Атрымаўшы некалькі перамог над фаварытамі, каманда скончыла першую палову сэзону на трэцім месцы. Аднак, у жніўні 2017 году Вячаслаў Царук пакінуў пасаду галоўнага трэнэра «Слоніма-2017», і другую палову чэмпіянату клюб правёў значна горш, апусьціўшыся на выніковае 11 месца. Сэзон 2018 году каманда правяла роўна, знаходзячыся ў сярэдзіне табліцы, і ў выніку скончыла сэзон на сёмым месцы. Першая палова сэзона 2019 году атрымалася для слонімскай каманды няўдалай, добра была распачатая другая палова чэмпіянату, аднак хутка вынікі зноў пагоршыліся. У выніку «Слонім-2017» стаў трынаццатым. У 2020 годзе слонімская каманда амаль увесь час ішла ў сярэдзіне табліцы і скончыла сэзон восьмай. У 2021 годзе ў камандзе гулялі пераважна маладыя футбалісты, многія зь якіх былі ўзятыя ў арэнду ў іншых клюбах. Няблага пачаўшы сэзон, каманда неўзабаве апусьцілася ўніз, а пасьля апынулася на апошнім 12 радку, дзе засталася да заканчэньня турніру. Праз плянаванае пашырэньне лігі, аднак, апошняя каманда не выбывала ў Другую лігу, і «Слонім-2017» застаўся ў Першай лізе.
У пачатку 2022 году новым галоўным трэнэрам стаў Ігар Латаш. Каманда дрэнна пачала чэмпіянат і доўгі час ішла на апошнім радку, аднак у другой палове сэзону вынікі палепшыліся, і ў выніку «Слонім-2017» фінішаваў 11 месцы пры 13 удзельніках. У верасьні 2023 году быў звольнены галоўны трэнэр Ігар Латаш, каманду ў якасьці выканаўцы абавязкаў галоўнага трэнэра прыняў ягоны памочнік Георгі Татарашвілі[2], аднак гэта толькі часова дапамагло выправіць вынікі. Каманда скончыла сэзон на 15-м месцы пры 17 удзельніках.
Склад
рэдагаваць- Актуальны на 11 жніўня 2024 году
|
|
Статыстыка
рэдагавацьСэзон | Ліга | Месца | Г | В | Н | П | РМ | Пкт | Кубак |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
2012 | Другая | 2 ▲ | 36 | 24 | 6 | 6 | 95–35 | 78 | 1/8 |
2013 | Першая | 13 | 30 | 7 | 13 | 10 | 38–45 | 34 | 1/16 |
2014 | Першая | 15 | 30 | 6 | 12 | 12 | 32–50 | 30 | 1/32 |
2015 | Першая | 9 | 30 | 13 | 2 | 15 | 41–55 | 41 | 1/16 |
2016 | Першая | 11 | 26 | 6 | 6 | 14 | 36–49 | 24 | 1/16 |
2017 | Першая | 11 | 30 | 10 | 7 | 13 | 33–46 | 37 | 1/16 |
2018 | Першая | 7 | 28 | 9 | 9 | 10 | 37–37 | 36 | 1/16 |
2019 | Першая | 13 | 28 | 4 | 9 | 15 | 18–47 | 21 | 1/16 |
2020 | Першая | 8 | 26 | 8 | 6 | 12 | 22–32 | 30 | 1/16 |
2021 | Першая | 12 | 33 | 3 | 7 | 23 | 27–62 | 16 | 1/32 |
2022 | Першая | 11 | 24 | 5 | 3 | 16 | 24–53 | 18 | 1/32 |
2023 | Першая | 15 | 32 | 5 | 7 | 20 | 26–63 | 22 | 1/16 |
Галоўныя трэнэры
рэдагаваць- Леанід Лагун (зь лютага 2019 году)[3]
- Алег Кароль (жнівень 2017 году — студзень 2019 году)[4][5]
- Аляксандар Кадоўбік (в. а. у жніўні 2017 году)[6]
- Вячаслаў Царук (студзень — жнівень 2017 году)[7]
- Аляксей Шубянок (да 2016 году)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ «Слоним» сменил владельцев и переименован в «Слоним 2017» (рас.)
- ^ Временно исполняющим обязанности главного тренера ФК "Слоним 2017" (рас.) Telegram-канал ФК "Слоним-2017"/FC "Slonim-2017" Праверана 2023-12-05 г.
- ^ Леонид Лагун возглавил «Слоним-2017» (рас.)
- ^ Олег Король назначен на пост главного тренера «Слонима-2017» (рас.)
- ^ Король ушел с поста главного тренера «Слонима-2017» и, вероятно, возглавит «Волну» (рас.)
- ^ Первая лига. Тур 17. «Слоним» без Царюка (рас.)
- ^ Новым главным тренером «Слонима» стал Вячеслав Царюк (рас.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйны сайт (рас.)