Заляшаны (Берасьцейская вобласьць)
вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі
Заляша́ны[2] — вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці, уваходзіць у Дзьмітравіцкі сельсавет.
Заляшаны | |
трансьліт. Zaliašany | |
Першыя згадкі: | XIX стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Камянецкі |
Сельсавет: | Дзьмітравіцкі |
Насельніцтва: | 8 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1631 |
Паштовы індэкс: | 225065[1] |
СААТА: | 1240820066 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°29′46″ пн. ш. 23°42′49″ у. д. / 52.49611° пн. ш. 23.71361° у. д.Каардынаты: 52°29′46″ пн. ш. 23°42′49″ у. д. / 52.49611° пн. ш. 23.71361° у. д. |
± Заляшаны |
Заляшаны месьцяцца за 1,5 км на поўдзень ад аўтадарогі «Абход тэрыторыі нацыянальнага парку „Белавеская пушча“» (Р98), за 15 км на паўночны захад ад Камянцу, за 54 км на поўнач ад Берасьця, за 30 км на паўночны ўсход ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск на лініі Берасьце — Беласток.
Гісторыя
рэдагаваць- канец XIX ст.: вёска ў Дзьмітравіцкай воласьці Берасьцейскага павету Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі. Адносілася да Ходаскай сельскай грамады.
- 1897: паводле перапісу ў вёсцы 9 двароў, 64 жыхары.
- 1921: у выніку польска-савецкай вайны па Рыскай мірнай дамове ў складзе Польшчы, у Дзьмітравіцкай гміне Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва.
- 1923: у вёсцы 3 двары, 12 жыхароў; у аднайменным фальварку 5 жыхароў.
- 1939: у выніку пакту Молатава — Рыбэнтропа ў складзе Берасьцейскай вобласьці БССР.
- 1940: у Дзьмітравіцкім сельсавеце Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці, у вёсцы 19 двароў, 72 жыхары.
- 1948: у пачатковай школе 78 вучняў.
- 1959: паводле перапісу 60 жыхароў, уваходзіла у саўгас «Белавескі».
Насельніцтва
рэдагаваць- 2010 год — 8 жыхароў
- 2005 год — 14 жыхароў, 8 двароў[3]
- 1999 год — 15 жыхароў
Інфраструктура
рэдагавацьУ складзе СВК «Хадасы».
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Почтовые индексы улиц деревни Залешаны (рас.) Каменецкий район. Белпошта. Праверана 27 сакавіка 2013 г.
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 168
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. С. 48
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7. С. 48.