Форма дзяржаўнага кіраваньня

(Перанакіравана з «Форма кіраваньня»)

Форма дзяржаўнага кіраваньня характарызуе арганізацыю дзяржаўнай улады, сыстэму вышэйшых дзяржаўных органаў, а таксама парадак іх утварэньня, узаемаадносіны паміж імі і грамадзянамі.

Формы дзяржавы
Палітычныя рэжымы
Імітацыйная · Лібэральная · Прадстаўнічая · Прамая
Карпаратыўны · Дататалітарны · Посткаляніяльны
Формы дзяржаўнага ладу
Формы дзяржаўнага кіраваньня
Абсалютная · Саслоўна-прадстаўнічая · Канстытуцыйная · Дуалістычная · Фэадалізм · з рэспубліканскімі элемэнтамі · Ангельскі абсалютызм
Парлямэнцкая · Прэзыдэнцкая · Зьмяшаная · Супэрпрэзыдэнцкая · Савецкая · Дырэкторыя · Тэакратычныя
рэд · пр · разм

Форма кіраваньня нараўне з формай дзяржаўнага ладу і палітычным рэжымам характарызуюць форму дзяржавы.

У розных пэрыядах гісторыі форма кіраваньня мела розны сэнс. Так, у аграрным грамадзтве значэньне формы кіраваньня зводзілася толькі да азначэньня таго, якім чынам замяшчаецца пасада главы дзяржавы — у парадку ўспадкоўваньня або шляхам выбараў. Па меры раскладаньня фэадалізму і пераходу да індустрыяльнага грамадзтва, які суправаджаўся паслабленьнем улады манархаў, зьяўленьнем і ўмацаваньнем народнага прадстаўніцтва, формы кіраваньня сталі ўзбагачацца. Найбольшую значнасьць набыла ня то, спадчынны або выбарны глава дзяржавы щ краіне, а то, як арганізуюцца адносіны паміж главой дзяржавы, парлямэнтам, урадам, як узаемна ўраўнаважваюцца іх паўнамоцтва, — словам, як уладкованы падзел улад.

Такім чынам, форма кіраваньня паказвае:

  • як ствараюцца вышэйшыя органы ўлады ў дзяржаве,
  • іх структуру,
  • якія прынцыпы ляжаць у аснове ўзаемадзеяньня паміж дзяржаўнымі органамі,
  • як будуюцца ўзаемаадносіны паміж вярхоўнай уладай і радавымі грамадзянамі краіны,
  • у якой меры арганізацыя органаў дзяржавы дазваляе забясьпечваць правы і волі грамадзян.

Пры гэтым неабходна адрозьніваць паняцьце «палітычны рэжым» ад паняцьця «форма кіраваньня». Палітычны рэжым хутчэй сацыялягічная характарыстыка дзяржавы характарызавалая ў большай ступені ўзаемаадносіны з нагоды адчужэньні і пераходу ўлады ў дзяржаве, а форма кіраваньня апісвае як фармуюцца органы дзяржаўнай улады (хутчэй з пункта гледжаньня працэсуальных момантаў), і як дадзеныя органы ўзаемадзейнічаюць адзін з адным.

Розныя формы дзяржаўнага кіраваньня

рэдагаваць

Некаторыя навукоўцы вылучаюць іншыя формы кіраваньня, такія, як

Літаратура

рэдагаваць
  • Н. В. Хропанюк. Теория государства и права. — М.: Интерстиль, 2000.
  • Т. В. Кашанина. Основы российского права. — М.: Норма-ИнфраМ, 2000.
  • М. Н. Марченко. Общая теория государства и права. — М.: Зерцало, 1998.
  • К. И. Батыр. Всеобщая история государства и права. Ч.2. — М.. — Манускрипт, 1993.
  • О. А. Жидков, Н. А. Крашенинникова. История государства и права зарубежных стран. Ч.2. — М.: Норма-ИнфраМ, 1998.
  • Ю. П. Титов. История государства и права России. — М.: Проект, 1998.
  • О. Тоффлер. Проблемы власти на пороге XXI века. — М.: МГУ, 1997.
  • М. Каддафи. Зелёная книга. — М.: Международные отношения, 1989.