Сьпіс ФІФА 100 — быў прадстаўлены ФІФА, на цырымоніі ў Лёндане 4 сакавіка 2004 году, прысьвечанай 100-годзьдзю галоўнай футбольнай арганізацыі. Сьпіс складзены бразыльскім футбалістам Пэле, у які ён улучыў 125 вядомых гульцоў. Лік 100 у назве азначае 100-годзьдзе ФІФА, Пэле было складана абраць толькі 100 чалавек. З 125 гульцоў 2 жанчыны і 75 тых, хто на момант 2004 году завяршыў кар’еру футбаліста.

У адрас ФІФА раздавалася шмат крытыкі з нагоды гэтага дакумэнта, шматлікія казалі, што сьпіс складзены самой ФІФА, а не Пэле, што ў ім шмат сучасных футбалістаў, уклад якіх яшчэ не такі вялікі. Шырокая геаграфія сьпісу таксама кажа на карысьць таго, што ён зьяўляецца хутчэй PR-акцыяй, чым рэальным сьпісам «жывых легендаў». Крытыка раздавалася нават ад сяброў Пэле, паўабаронца зборнай Бразыліі Жэрсан спрабаваў знайсьці першакрыніцу сьпісу, але беспасьпяхова. Марка ван Бастэн і Увэ Зэелер адмовіліся ад удзелу ў дадзеным мерапрыемстве (ня сталі фатаграфавацца для буклета).

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць