Дэйвід Робэрт Джозэф Бэкгэм (па-ангельску: David Robert Joseph Beckham; нарадзіўся 2 траўня 1975 году, Лёндан, Ангельшчына) — былы ангельскі футбаліст, гуляў на пазыцыі паўабаронцы. На працягу кар’еры выступаў за клубы «Манчэстэр Юнайтэд», «Прэстан Норт Энд», «Рэал Мадрыд», «Мілян» і «Пары Сэн-Жэрмэн», а таксама абараняў колеры зборнай Ангельшчыны, у якой ён зьяўляецца рэкардсмэнам па ліку згуляных матчаў сярод палявых гульцоў[2]. Асабліва вядомы сваімі высокімі навыкамі выкананьня стандартаў і штрафных удараў. У 2011 годзе быў прызнаны самым высокааплатным футбалістам сьвету[3].

Дэйвід Бэкгэм
Дэйвід Бэкгэм
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 2 траўня 1975 (49 гадоў)
Лёндан, Ангельшчына
Рост 183 см
Вага 80 кг
Пазыцыя паўабаронца
Моладзевыя клюбы
1989—1990
1990—1991
1991—1993
Брымздаўн Ровэрз
Тотэнгэм Готспур
Манчэстэр Юнайтэд
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1993—2003
1995
2003—2007
2007—2012
2009
2010
2013
Манчэстэр Юнайтэд
Прэстан Норт Энд
Рэал Мадрыд
Лос-Анджэлес Гэлаксі
Мілян
Мілян
Пары Сэн-Жэрмэн
265 (62)
5 (2)
116 (13)
98 (18)
18 (2)
11 (0)
10 (0)
Зборныя
1996—2009 Ангельшчына 115 (17)

Футбольная кар’ера Бэкгэма пачалася пасьля падпісаньня прафэсійнага кантракту з «Манчэстар Юнайтэд» у якім ён дэбютаваў у 1992 годзе ўва ўзросьце 17 гадоў[4]. Бэкгэм выйграў з «Манчэстар Юнайтэд» 6-чэмпіёнскіх тытулаў Прэм’ер-лігі, двойчы Кубак Ангельшчыны й аднойчы Лігу чэмпіёнаў. У 2003 годзе ён перайшоў у «Рэал Мадрыд», у якім выступаў на працягу чатырох сэзонаў[5], выйграўшы чэмпіянат Гішпаніі ў сваім апошнім сэзоне ў камандзе[6]. У студзені 2007 году Бэкгэм падпісаў з клюбам МЛС «Лос-Анджэлес Гэлаксі» пяцігадовы кантракт на суму 32,5 млн даляраў[7]. Зьяўляючыся гульцом «Гэлаксі» Бэкгэм выступаў за італьянскі «Мілян» на правах арэнды ў 2009 і 2010 гадох.

Кар’ера

рэдагаваць

Дэйвід быў адным з гульцоў «Манчэстэр Юнайтэд», якія сталі ўладальнікамі Моладзевага кубку Ангельшчыны ў траўні 1992 году. Сам Бэкгэм вызначыўся голам у другім фінальным матчы супраць «Крыстал Пэлас». У гэтым жа годзе ён дэбютаваў за асноўны склад «Юнайтэд» выйшаўшы на зьмену ў матчы Кубка Футбольнай лігі супраць «Брайтан энд Гоўв Альбіёну», а неўзабаве пасьля гэтага падпісаў свой ​​першы прафэсійны кантракт з клюбам.

Міжнародная

рэдагаваць

Першае зьяўленьне Бэкгэма ў кашулі нацыянальнай зборнай Ангельшчыны адбылося 1 верасьня 1996 году ў адборачным матчы да чэмпіянату сьвету 1998 году супраць Малдовы[8].

Дасягненьні

рэдагаваць

Манчэстэр Юнайтэд:

Рэал Мадрыд:

Лос-Анджэлес Гэлаксі:

ПСЖ:

Асабістае жыцьцё

рэдагаваць

Бэкгэм жанаты на сьпявачцы Вікторыі Бэкгэм былога гурта Spice Girls (у дзявоцтве — Эдамз)[9] і мае траіх сыноў: Брукліна Джозэфа, Рамэо Джэймза, Круза Дэйвіда й дачку Гарпэр Сэвэн. Сям’я Бэкгэма на дадзены момант пражывае ў Бэвэрлі-Гілз у Каліфорніі[10].

Дэйвід Бэкгэм актыўна здымаецца ў рэклямах і розных часопісах пра моду. Таксама ён выпускае ўласную парфумэрыю й лінію адзеньня.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Дэйвід Бэкгэмсховішча мультымэдыйных матэрыялаў