Раймо́н Капа́ (па-француску: Raymond Kopa, сапраўднае прозьвішча Капашэўскі[5]; нар. 13 кастрычніка 1931 году — 3 сакавіка 2017 году) — францускі футбаліст польскага паходжаньня[6], нападнік зборнай Францыі. Быў часткай легендарнай дружыны мадрыдзкага «Рэалу» 1950-х гадоў, калі каралеўскі клюб тройчы здабываў перамогу ў Кубку чэмпіёнаў. Часта лічыцца адным з найлепшых гульцоў свайго пакаленьня, бо быў хуткім, спрытным і слынным сваім дрыблінгам, гульнявым майстэрствам і галявымі здольнасьцямі[7]. У 1958 годзе Копа быў узнагароджаны Залатым мячом. У 1970 годзе ён стаў першым футбалістам, які атрымаў Ордэн Ганаровага легіёну. Доўгі час на радзіме выступаў за «Рэймс», як да таго як рушыў у «Рэал», гэтак і апасьля. Меў мянушку «Маленькі Напалеон», якую атрымаў ад гішпанскіх футбольных журналістаў пасьля сакавіцкай гульні 1955 году паміж зборнымі Гішпаніі і Францыі[5]. Удзельнік двух чэмпіянатаў сьвету.

Раймон Капа
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 13 кастрычніка 1931(1931-10-13)[1][2][3]
Памёр 3 сакавіка 2017(2017-03-03)[4][2][3][…] (85 гадоў)
Рост 168 см
Вага 68 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1949—1951
1951—1956
1956—1959
1959—1967
Анжэ
Рэймс
Рэал Мадрыд
Рэймс
60 (15)
158 (48)
79 (24)
244 (36)
Зборныя
1952—1962 Францыя 45 (18)

Пасьля заканчэньня футболу трымаў уласны брэнд спартовага адзеньня, пераехаўшы на Корсыку.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць