Эрнан Крэспа
Эрнан Крэспа (па-гішпанску: Hernan Jorge Crespo, нарадзіўся 5 ліпеня 1975 году, Флярыда, правінцыя Буэнас-Айрэс, Аргентына) — былы аргентынскі футбаліст і зараз футбольны трэнэр. У 1995—2007 гадах — гулец зборнай Аргентыны. Уключаны ў афіцыйны сьпіс 100 найлепшых футбалістаў сьвету, складзены ў 2004 годзе ў гонар 100-годзьдзя ФІФА. У цяперашні час зьяўляецца галоўным трэнэрам катарскага клюбу «Аль-Дугаіль».
Эрнан Крэспа | ||
Hernan Jorge Crespo | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 5 ліпеня 1975 (49 гадоў) Флярыда, Аргентына | |
Рост | 184 см | |
Вага | 78 кг | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Аль-Дугаіль (галоўны трэнэр) | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1993—1996 1996—2000 2000—2002 2002—2003 2003—2008 2004—2005 2006—2008 2008—2009 2009—2010 2010—2012 |
Рывэр Плэйт Парма Ляцыё Інтэрнацыянале Чэлсі → Мілян → Інтэрнацыянале Інтэрнацыянале Джэноа Парма |
62 (24) 116 (62) 54 (39) 17 (7) 49 (20) 28 (11) 49 (18) 14 (2) 16 (5) 46 (10) |
Зборныя | ||
1995—2007 | Аргентына | 64 (35) |
Трэнэрскія клюбы | ||
2019—2020 2020—2021 2021 2022— |
Банфільд Дэфэнса і Хустысія Сан-Паўлу Аль-Дугаіль |
Клюбная кар’ера
рэдагавацьКрэспа дэбютаваў у клюбе «Рывэр Плэйт» у сэзоне 1993/1994, забіў у дэбютным сэзоне 13 галоў у 25 матчах і дапамог сваёй камандзе выйграць чэмпіянат Аргентыны («апэртура»-1993). У 1994 годзе ён зноў становіцца чэмпіёнам Аргентыны ў складзе «Рывэр Плэйту». У 1996 годзе Крэспа прыводзіць «Рывэр» да перамогі ў Кубку Лібэртадорэс, зрабіўшы дубль у першым фінальным матчы на сваім полі. На Алімпіядзе-1996 у складзе зборнай Аргентыны Крэспа заваяваў срэбны мэдаль і стаў лепшым бамбардзірам турніру з 6 галамі.
У жніўні 1996 году Крэспа перайшоў у «Парму» і ў першым сэзоне забіў 12 галоў у 27 матчах. У 1999 годзе ў складзе «Пармы» стаў уладальнікам Кубка Італіі і Кубка УЭФА, у фінальным матчы гэтага турніру ў Маскве супраць марсэльскага «Алімпіка» (3:0) Крэспа забіў першы гол.
У 2000 годзе Крэспа перайшоў у «Ляцыё» за рэкордную суму 35,5 мільёна фунтаў. У першым сэзоне ў «Лацыё» Крэспа стаў лепшым бамбардзірам Сэрыі А з 26 галамі.
У 2002 годзе мілянскі «Інтэр» набыў яго за 40 мільёнаў фунтаў на замену Раналда. За адзін сэзон у «Інтэры» Крэспа забіў 7 галоў у 18 матчах у Сэрыі А і 9 галоў у 12 матчах у Лізе Чэмпіёнаў. З-за траўмы яму прыйшлося прапусьціць 4 месяцы ў 2003 годзе, і шматлікія лічылі, што ён ужо ня выйдзе на свой ранейшы ўзровень.
У жніўні 2003 году Крэспа перайшоў за 16,8 мільёнаў фунтаў у лёнданскі «Чэлсі», але не прыйшоўся да двара ў клюбе, згуляўшы ва ўсіх турнірах 31 матч і забіўшы 12 галоў. Пасьля таго, як улетку 2004 году «Чэлсі» ўзначаліў Жузэ Маўрыньню, Крэспа быў аддадзены ў арэнду ў «Мілян». У «Міляне» яму атрымалася вярнуць сваю ранейшую форму, ён забіў за сэзон 10 галоў, але два яго галы ў фінале Лігі чэмпіёнаў 2004/2005 не дапамаглі «Міляну» атрымаць перамогу над «Лівэрпулем».
Пасьля пасьпяховага сэзону Крэспа ў «Міляне» і няўдач «Чэлсі» ў пошуку форварда з гучным імем, Крэспа быў вернуты ў лёнданскі клюб. Гэтым разам ён адразу адаптаваўся да Ангельшчыны, забіўшы гол у матчы першага туру, і ў наступным забіў некалькі важных галоў у матчах чэмпіянату Прэм’ер-лігі і Лігі Чэмпіёнаў. Усяго ён забіў 14 галоў у сэзоне 2005/2006.
У жніўні 2006 году ён зноў быў аддадзены ў арэнду, гэтым разам у мілянскі «Інтэр». У сьнежні 2006 году Крэспа забіў свой 125-ы гол у Сэрыі А.
Кар’ера ў зборнай
рэдагавацьЭрнан Крэспа дэбютаваў у нацыянальнай камандзе ў лютым 1995 году ў матчы супраць Баўгарыі. Аднак наступнага выкліку ў зборную яму прыйшлося чакаць 16 месяцаў, і толькі праз два гады ён забіў свой першы гол за зборную. Крэспа выступаў за зборную ў фінальных турнірах Чэмпіянатаў сьвету 1998, 2002 (забіў 1 гол) і 2006 (забіў 3 галы). За сваю кар’еру Крэспа згуляў 60 матчаў за зборную і забіў 32 галы. Ён зьяўляецца лепшым бамбардзірам зборнай Аргентыны ў адборачных турнірах Чэмпіянату сьвету. Выступаў на Кубку Амэрыкі — 2007. У матчы супраць зборнай ЗША (другі матч групавога турніру) ён атрымаў траўму, з-за якой ён прапусьціў наступныя матчы турніру.
Дасягненьні
рэдагаваць- Уваходзіць у сьпіс ФІФА 100
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль на Soccerbase.