Лоша (прыток Нёмана)

рака ў Беларусі, левы прыток Нёману

Ло́ша — рака ў Беларусі, левы прыток Нёману. Цячэ ва Ўзьдзенскім і Капыльскім раёнах Менскай вобласьці. Даўжыня 42 км. Плошча вадазбору 830 км². Выдатак вады ў вусьці 4,4 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7‰.

Рака
Лоша
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Даўгінава
Вусьце Нёман
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Менская вобласьць
Даўжыня 42 км
Сярэднегадавы сьцёк 4,4 м³/с
Плошча басэйну 830 км²
Нахіл воднай паверхні 0,7 ‰

На рацэ стаіць гістарычнае мястэчка Лоша.

Прытокі: Баравінка, Воўкаўка, Выня і сетка мэліярацыйных каналаў.

Пачынаецца каля вёскі Даўгінава Ўзьдзенскага раёну, упадае ў Нёман каля вёскі Пясочнага. Даліна на вялікім працягу невыразная, у ніжняй плыні шырынёй 500—600 м. Абалона асушаная. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае. Берагі абрывістыя. На рацэ паміж вёскамі Лошай, Крывялямі, Баравымі, Сенажаткамі створана Лашанскае вадасховішча[1].

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 225.

Літаратура

рэдагаваць
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 225.