Уладзімер Завітневіч

Уладзімер Зянонавіч Завітневіч (14 красавіка 1853, вёска Ліцьвяны, цяпер Узьдзенскі раён Менскай вобласьці — сакавік 1927) — беларускі археоляг і гісторык. Доктар царкоўнай гісторыі (1897), прафэсар (1904).

У 1875 скончыў Менскую духоўную сэмінарыю, а ў 1878 Пецярбурскую духоўную акадэмію. Працаваў настаўнікам у Варшаве і Кіеўскай духоўнай акадэміі. Вывучаў старажытнарускую гісторыю. У 18851892 дасьледаваў каля 700 пахаваньняў дрыгавічоў у 82 курганавых могільніках. Дасьледаваў археалягічныя помнікі ў в. Чэрнікаўшчына на Койданаўшчыне[1]. Вызначыў межы рассяленьня дрыгавічоў. Яго высновы выкарыстоўвалі ў сваіх працах А. Грушэўскі, Я. Карскі, А. Спіцын і іншыя гісторыю і археолягі.[2]

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Завітневіч Уладзімір Зянонавіч // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. С. 40.
  2. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 1. — Мн., 2001. С. 492

Літаратура рэдагаваць

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.