Вуса (прыток Нёмана, Узьдзенскі раён)
Вуса (Уса́) — рака ў Койданаўскім і Ўзьдзенскім раёнах Менскай вобласьці Беларусі, правы прыток Нёману. Даўжыня 115 км. Плошча вадазбору 1345 км². Выдатак вады ў вусьці 6,3 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,3‰.
Вуса | |
![]() | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Шышкі |
Вусьце | Нёман |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Менская вобласьць |
Даўжыня | 115 км |
Плошча басэйну | 1345 км² |
Нахіл воднай паверхні | 1,3‰ |
Асноўныя прытокі Рэдагаваць
Агульныя зьвесткі Рэдагаваць
Пачынаецца за 0,8 км на захад ад в. Шышкі, цячэ паўднёвымі схіламі Менскага ўзвышша, упадае ў Нёман за 0,5 км на ўсход ад в. Пад’ельнікі Ўзьдзенскага раёну.
Даліна зьвілістая, у верхняй частцы V-падобная (шырыня 300—500 м), ніжэй трапэцападобная, пашыраецца да 2 км. Абалона двухбаковая, шырынёй 200—400 м, ніжэй за ўток Узьдзянкі 1—2 км, перасечаная старыцамі і асушальнымі каналамі. Рэчышча на працягу 5,5 км (ад в. Саковічы да в. Чэрнікаўшчына) каналізаванае, на астатнім працягу моцна зьвілістае.
Шырыня ракі ў межань 7—10 м. Замярзае ў сярэдзіне сьнежня, крыгалом у сярэдзіне сакавіка. Каля в. Уса сажалка плошчай 0,08 км²[1].
Крыніцы Рэдагаваць
- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 375—376
Літаратура Рэдагаваць
- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 375—376