Дзешчанскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва Ўзьдзенскім раёне Менскай вобласьці Беларусі

Дзе́шчанскі сельсаветадміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ўзьдзенскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Дзешчанка.

Гісторыя

рэдагаваць

30 кастрычніка 2009 году створаны ў складзе Ўзьдзенскага раёну Менскай вобласьці, сельсавету перададзеныя ўсе населеныя пункты — Зелень, Каладзіно, Каранеўскія, Кашканы, Ладыга, Подзелень, Прохады, Русакова, Рыбакоўшчына, Сянное, Трысьцянец, Цеплень — скасаванага Цепленскага сельсавету, населеныя пункты Валодзькі, Гарадзішча, Дзегцяное, Дзешчанка, Карма, Малая Дзешчанка, Рабінаўка і Ячанка Азерскага сельсавету, населеныя пункты Гарбаты, Канстанцінава, Карпілаўка, Міколка і Ялоўка скасаванага Цялякаўскага сельсавету[1].

28 траўня 2013 году ў склад сельсавету перададзеныя населеныя пункты Алёхаўка, Пятроўск, Слабодка і Цялякава, якія ўваходзілі ў склад Узьдзенскага сельсавету[2].