Вуза (рака)

рака ў Беларусі

Вуза, Уза́ — рака ў Беларусі, правы прыток ракі Сожу (басэйн Дняпра). Цячэ ў Буда-Кашалёўскім і Гомельскім раёнах. Даўжыня 76 км. Плошча вадазбору 944 км². Выдатак вады ў вусьці 3,4 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,3‰.

Рака
Вуза
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Беразоўкі
Вусьце Сож
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Гомельская вобласьць
Даўжыня 76 км
Сярэднегадавы сьцёк 3,4 м³/с
Плошча басэйну 944 км²
Нахіл воднай паверхні 0,3 ‰

На рацэ стаіць мястэчка Ўваравічы.

Асноўныя прытокі

рэдагаваць

Агульныя зьвесткі

рэдагаваць

Пачынаецца за 2 км на паўночны захад ад вёскі Беразоўкі Буда-Кашалёўскага раёну, вусьце на ўсходняй ускраіне вёскі Бабовічаў Гомельскага раёну. Рака цячэ Прыдняпроўскай нізінай.

Даліна трапэцападобная, шырыня яе 0,6—0,8 км, найбольшая 1,5 км. Абалона ў вярхоўі і ніжняй плыні адсутнічае, у сярэдняй частцы двухбаковая (шырыня 0,2—0,4 км, найбольшая 0,7 км), у разводзьдзе затапляецца вадой на глыбіню 0,3—0,8 м тэрмінам да 2 тыдняў. Рэчышча каналізаванае, шырыня яго ў верхняй плыні 5—8 м, у сярэдняй і ніжняй 10—15 м. Берагі стромкія, вышынёй 0,8—3,5 м, месцамі большыя.

Замярзае ў сярэдзіне сьнежня, ледастаў 90 дзён. Веснавы крыгаход у пачатку 3-й дэкады сакавіка, сярэдняя працягласьць 11 дзён[1].

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 373.

Літаратура

рэдагаваць
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 373.