Царква Раства Багародзіцы (Уваравічы)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Раства Багародзіцы
| |
Краіна | Беларусь |
Мястэчка | Уваравічы |
Канфэсія | Беларускі экзархат |
Эпархія | Гомельская япархія |
Царква Раства Багародзіцы — помнік архітэктуры сярэдзіны XX стагодзьдзя ва Ўваравічах. Знаходзіцца ў цэнтры мястэчка. Дзее. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры.
Гісторыя
рэдагавацьНовую драўляную царкву ва Ўваравічах збудавалі ў 1945 годзе.
Архітэктура
рэдагавацьПомнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Крыжова-купальны падоўжана-выцягнуты храм фармуюць працяглы прастакутны ў пляне бабінец з купалам над 2-схільным дахам, папярочны зруб малітоўнай залі, 5-гранная апсыда зь нізкімі бакавымі рызьніцамі. Сяродкрыжжа 2-схільных дахаў завяршаецца 8-гранным сьветлавым барабанам з купалам. Гарызантальна ашаляваныя фасады (цокальная частка — вэртыкальна) падзяляюцца прастакутными аконнымі праёмамі.
Унутраная прастора перакрываецца корабавым скляпеньнем з размалёўкамі, апсыда вылучаецца трапэцападобным прасьветам і 2-ярусным іканастасам. Абразы XVIII—XIX стагодзьдзяў: «Сьвяты Мікалай», сьвяточнага цыкла іканастаса «Васкрасеньне», «Ушэсьце», «Праабражэньне», «Стрэчаньне», «Уезд у Ерусалім», «Сашэсьце Сьвятога Духа»[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
рэдагаваць- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.