Барусія Дортмунд

нямецкі футбольны клюб

«Барусія» (па-нямецку: Borussia) — нямецкі футбольны клюб з гораду Дортмунд. Клюб быў заснаваны ў 1909 годзе футбалістамі з Дортмунду. 8-разовы чэмпіён Нямеччыны і чатырохразовы ўладальнік Кубка Нямеччыны. Уладальнік Кубка чэмпіёнаў (1997), уладальнік Кубка ўладальнікаў кубкаў (1966). «Барусія» зьяўляецца адным з самых пасьпяховых клюбаў у гісторыі нямецкага футболу[2][3].

Барусія Дортмунд
Поўная назва Ballspiel-Verein Borussia 1909 e. V. Dortmund
Заснаваны 19 сьнежня 1909
Горад Дортмунд, Нямеччына
Стадыён Сыгнал Ідуна Парк
Умяшчальнасьць: 81 359
Прэзыдэнт Ганс-Ёахім Вацке[d]
Кіраўнік Райнгард Раўбаль[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Бундэсьліга
 · 2023—2024 5 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
bvb.de (ням.)​ (фр.)​ (кіт.)​ (яп.)​ (анг.)​ (гішп.)

З 1974 году Дортмунд гуляў свае хатнія матчы на «Вэстфаленштадыёне». Стадыён зьяўляецца самым вялікім стадыёнам у Нямеччыне. Чорны й жоўты зьяляюцца традыцыйнымі колерамі клюбу. Клюб мае даўняе суперніцтва з суседзямі па рурскім рэгіёне клюбам «Шальке-04». Матчы паміж гэтымі двума клюбамі маюць назоў рурскае дэрбі. «Барусія» таксама мае суперніцтва з «Баварыяй», вядомае як «Клясыка» (ням. Der Klassiker)[4][5]. З пункту гледжаньня фінансавых прыбыткаў, клюб з Дортмунду зьяўляецца другім па велічыні спартовым клюбам у Нямеччыне й адзінаццатым найбуйнейшым футбольным клюбам у сьвеце, зарабіўшы ў 2013 годзе 256,2 млн эўра[6]. Дэвізам клюбу ёсьць «Сапраўднае каханьне» (ням. Echte Liebe).

Гісторыя

рэдагаваць

Раньнія гады

рэдагаваць

Клюб быў заснаваны 19 сьнежня 1909 году групай сэмінарыстаў у бары Zum Wildschütz (ням. «У стралка дзічыны»)[7]. Яны былі незадаволеныя тым, што іхны настаўнік, пастар Дэвальд ненавідзеў футбол і не жадаў уключаць яго ў праграму спартовага гуртка. Па іншай вэрсіі: сам пастар Дэвальд футбол не забараняў, больш за тое, заахвочваў гульню й нават купіў маладым вернікам мяч на царкоўныя грошы. Але Дэвальду не падабалася, што ягоныя падшэфныя пасьля футбольных матчаў дружнай кампаніяй накіроўваліся ў піўную. Пастар пашкадаваў, што далучыў маладых людзей да футболу, і стаў пераконваць іх вярнуцца ва ўлоньне Касьцёла. Частка юнакоў адраклася ад футболу, але 18 хлопцаў на чале з Францам Якабі добрай рады не прынялі[8]. Імя «Барусія» паходзіць ад лацінскай назвы Прусіі й суседняй браварні[9]. Спачатку каманда гуляла ў бела-блакітных паласатых кашулях з чырвонай паласой і чорных трусах. Сучасныя чорна-жоўтыя колеры зьявіліся ў 1913 годзе. Першыя гады існаваньня каманда правяла ў акруговых лігах. У часы Першай сусьветнай вайны большасьць гульцоў «Барусіі» забралі ў жаўнеры. Вярнуліся не шматлікія й у 1920-я гады каманду прыйшлося ствараць ці ледзь не з нуля. З суседзямі па Вэстфаліі «Барусія» гуляла зь пераменным посьпехам, вось толькі з «Шальке-04» адносіны не складаліся. Клюб з Гельзэнкірхэну стала абыгрываў дортмундцаў. Тым ня менш, уздыму «Барусіі» ў галоўную лігу Вэстфаліі ў 1936 годзе спрыяў адзін з найвялікшых гульцоў «Шальке» — Эрнст Куцора, які пачаў сваю трэнэрскую дзейнасьць у варожым лягеры.

Пасьля вайны

рэдагаваць

Пасьля вайны клюб, як і многія іншыя арганізацыі, так ці інакш, зьвязаныя з Трэцім Райхам, быў распушчаны. Таксама былі праведзены спробы аб’яднаць клюб з двума іншымі: Werksportgemeinschaft Hoesch і Freier Sportverein 98, як Sportgemeinschaft Borussia von 1898, але ў выніку было абрана імя Ballspiel-Verein Borussia (BVB). Першы сур’ёзны посьпех прыйшоў да клюбу ў 1947 годзе, калі «Барусія» атрымала перамогу ў чэмпіянаце Вэстфаліі, упершыню ва ўласнай гісторыі абыграўшы «Шальке-04». Адбылася гэтая падзея 18 траўня 1947 году. Матч скончыўся зь лікам 3:2. Тры галявыя перадачы ў гэтым матчы зрабіў капітан і лідэр «Барусіі» Аўгуст Ленц, які гуляў яшчэ ў даваеннай камандзе. У тым жа годзе «Барусія» выйшла ў фінал Брытанскай зоны акупацыі, але прайграла там «Гамбургу» зь лікам 0:1. А ў сэзоне 1947—1948 гадоў Барусія стала пераможцам толькі што створанай Заходняй Обэрлігі[10].

Упершыню чэмпіёнам дортмундзкі клюб мог стаць ў 1949 годзе, але ў фінале нацыянальнай лігі «Барусія» атрымала паразу ў дадатковы час ад футбольнага клюбу «Мангайм» зь лікам 3:2. У 1956 годзе дортмундзкі клюб упершыню стаў чэмпіёнам Нямеччыны (Обэрлігі). У 1956 годзе ў фінале зь лікам 4:2 быў перайграны «Карльсруэ» (чэмпіянат праходзіў у дзьве групы з матчам плэй-оф паміж пераможцамі груп). У 1957 годзе Барусія абараніла тытул, яна перамагла «Гамбург» зь лікам 4:1. Абедзьве гульні сталі пераможнымі адным і тым жа складам. Пасьля гэтага «Барусія» ўпершыню прыняла ўдзел у Кубку ўладальнікаў кубкаў. Таксама, у 1957 годзе, клюб быў названы найлепшым клюбам году сярод каманд усіх відаў спорту. У апошнім чэмпіянаце Нямеччыны, які праходзіў у «старым стылі», у 1963 годзе перамогу таксама трываў клюб з Дортмунду. На эўрапейскай арэне «Барусія» дамагчыся вялікіх посьпехаў ня здолела, спачатку ў Кубку чэмпіёнаў, «Барусія» на стадыі 1/8 фіналу атрымала паразу ад «Манчэстэр Юнайтэд», а ў наступным годзе была слабейшая за «Мілян», але ўжо на стадыі 1/4 фіналу.

 
Сыгнал Ідуна Парк (Вэстфаленштадыён). Хатняя арэна «Барусіі»

Стадыён «Барусіі», «Вэстфаленштадыён», у цяперашні час мае назоў «Сыгнал Ідуна Парк». Стадыён зьяўляецца найбуйнейшым стадыёнам у Нямеччыне й шостым паводле велічыні ў Эўропе. «Вэстфаленштадыён» замяніў стадыён «Ротэ Эрдэ», які знаходзіцца па суседзтве[11], што было зьвязана з ростам папулярнасьці клюбу. Адбылася гэтая падзея ў 1974 годзе, асноўная доля грошай была дадзена клюбу ад адміністрацыі гораду Дортмунд, бо новы стадыён павінен быў праводзіць матчы чэмпіянату сьвету па футболе 1974 году.

Паводле спонсарскага пагадненьня стадыён перайменаваны ў «Сыгнал Ідуна Парк»[12].

«Вэстфаленштадыён» зьведаў некалькі рэканструкцыяў на працягу сваёй гісторыі, каб павялічыць памеры стадыёну, у тым ліку пашырэньне стадыёну да чэмпіянату сьвету 2006 году. У 2008 годзе на стадыёне адчыніў дзьверы клюбны музэй. У 2011 годзе Барусія ўсталявала прыстасаваньні для атрыманьня сонечнай энэргіі на даху стадыёну дзякуючы камапніі Q-Cells[13].

Актуальны на 12 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Грэгар Кобэль 1997
2   Аб Ян Коўту (ар. Ман. Сіці) 2002
3   Аб Вальдэмар Антон 1996
4   Аб Ніка Шлётэрбэк 1999
5   Аб Рамі Бэнсэбаіні 1995
7   ПА Джаваньні Рэйна 2002
8   ПА Фэлікс Нмэча 2000
9   Нап Сэру Гірасі 1996
10   ПА Юліян Брант 1996
13   ПА Паскаль Грос 1991
14   Нап Максімілян Баер 2002
16   Нап Жульен Дзюранвіль 2006
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
20   ПА Марсэль Забіцэр 1994
21   Нап Доньель Мален 1999
23   ПА Эмрэ Джан (капітан) 1994
25   Аб Нікляс Зюле 1995
26   Аб Юліян Руэрсан 1997
27   Нап Карым Адэемі 2002
33   Бр Аляксандар Мэер 1991
35   Бр Марцэль Лётка 2001
37   Нап Коўл Кэмпбэл 2006
38   ПА К’ель Вэт’ен 2006
42   Аб Альмугера Кабар 2006
43   Нап Джэймі Байна-Джытэнз 2004

Рэзэрвовая каманда

рэдагаваць
  1. ^ https://www.transfermarkt.com/-/mitarbeiterhistorie/verein/16
  2. ^ «Fußball Deutsche Meister seit 1903 Tabelle Liste Statistik Übersicht deutsche Fußballmeister Fussballmeister DFB». Sport-finden.de
  3. ^ «Alle Sieger des Landesmeister-Cups und der Champions League». Kicker.de.
  4. ^ «Spoils shared in der Klassiker». bundesliga.com
  5. ^ «Der Klassiker: Borussia Dortmund — FC Bayern München». FIFA
  6. ^ All to play for Football Money League. (анг.) Deloitte
  7. ^ Барусія Дортмунд(недаступная спасылка)
  8. ^ Die BVB-Chronik - Das Jahr 1909 (ням.). Offizielle BVB-Webseite | bvb.de. Праверана 28 красавіка 2020 г.
  9. ^ История ФК "Боруссия Дортмунд" (рас.). Еврофутбол.Ру (2006). Архіўная копія ад 5 мая 2007 г.
  10. ^ «Черно-желтые» протестанты (рас.). Сайт расейскіх заўзятараў клюбу. Архіўная копія ад 10 студзеня 2007 г.
  11. ^ «Umbau des Signal Iduna Parks». Westline.de
  12. ^ СИГНАЛ ИДУНА ПАРК // Большая российская энциклопедия. Электронная версия (2020); https://web.archive.org/web/20200920125257/https://bigenc.ru/sport/text/5142842 Дата обращения: 28.04.2020
  13. ^ «Q-Cells and German football champion Borussia Dortmund enter into partnership». Q-cells.com

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Барусія Дортмундсховішча мультымэдыйных матэрыялаў