Рэал Сасьедад Сан-Сэбастыян
«Рэал Сасьеда́д» (па-гішпанску: Real Sociedad de Futbol) — гішпанскі футбольны клюб з гораду Сан-Сэбастыян, прадстаўляе краіну баскаў. Заснаваны 7 верасьня 1909 году, быў адным з заснавальнікаў Ля Лігі ў 1928 годзе. Хатнія гульні праводзіць на арэне «Анаэта».
Рэал Сасьедад | |||||
Поўная назва | Real Sociedad de Fútbol, S.A.D. | ||||
---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 1909 | ||||
Горад | Сан-Сэбастыян, Гішпанія | ||||
Стадыён |
Анаэта Умяшчальнасьць: 32 076 | ||||
Прэзыдэнт | Хакін Апэрыбай[d] | ||||
Галоўны трэнэр | |||||
Чэмпіянат | Ля Ліга | ||||
· 2023—2024 | 6 месца | ||||
| |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы realsociedad.eus (баск.) (гішп.) (анг.) (фр.) (кіт.) |
Найлепшыя гады каманды прыйшліся на 1980-я, калі клюб двойчы станавіўся чэмпіёнам краіны. «Рэал Сасьедад» доўгі час браў у каманду толькі баскаў, накшталт «Атлетыка» зь Більбао, але гэтая традыцыя была скасавана ў 1989 годзе, калі ў клюб быў запрошаны гулец нацыянальнай зборнай Ірляндыі й клюбу «Лівэрпул» Джон Элдрайдж.
«Рэал Сасьедад» акркамя футбольнай каманды мае такасама некалькі спартовых сэкцыяў, як то жаночы футбол, лёгкая атлетыка, хакей на траве і каманду ў басконскую гульню пэлёту.
Гісторыя
рэдагавацьПачатак
рэдагавацьФутбол зьявіўся ў Сан-Сэбастыяне ў пачатку 1900-х, дзякуючы намаганьням студэнтаў і мігрантаў, якія вярнуліся зь Вялікабрытаніі й прывезьлі на радзіму гульню. У 1904 годзе яны ўтварылі ў San Sebastian Recreation Club. Клюб у 1905 годзе браў удзел у спаборніцтве на Кубак Гішпаніі. У траўні 1905 году быў утворны футбльны клюб «Сан-Сэбастыян» як асобная структура клюбу San Sebastian Recreation Club. У 1909 годзе кіраўніцтва новага клюбу зьвярнуліся да арганізатараў Кубку Гішпаніі аб рэгістрацыі клюбу ў турніры, але дазвол ня быў атрыманы з-за магчымасьці блытаніны з клюбам Club Ciclista de San Sebastian. Каб пазьбегнуць гэтай сытуацыі клюб быў перайменаваны ў Sociedad de Futbol 7 верасьня 1909 году. У 1910 кароль Гішпаніі Альфонса XIII, які выкарыстоўваў Сан-Сэбастыян у якасьці сваёй летняй рэзыдэнцыі, надаў клюбу сваё апекунства, дзякуючы чаму да назва была аздоблена словам «Рэал». У 1928 годзе «Рэал Сасьедад» быў у ліку заснавальнікаў Ля Лігі. У першым жа розыгрышу спаборніцтва клюб заняў выніковае чацьвертае месца, а ягоны гулец Франсыска «Пака» Біенсабас стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату. Назва каманды была зьменена на Donostia Club de Futbol у 1931 годзе разам са стварэньнем Другой гішпанскай рэспублікі, але была зьменена назад на «Рэал Сасьедад» пасьля сканчэньня Грамадзянскай вайны ў Гішпаніі ў 1939 годзе. Каманда ў цэлым вагаліся паміж Ля Лігай і Сэгундай, толькі ў 1940-х гадох клюб сем разоў вылятаў і вяртаўся ў Прымэру. Прыкладна ў гэты ж час за каманду ў якасьці брамніка гуляў скульптар Эдуарда Чыльліда, пакуль траўма не паклала канец ягонай футбольнай кар’еры.
Посьпехі 1980-х
рэдагавацьКаманда заняла другое месца ў Ля Лізе ў першы раз у сэзоне 1979—1980 гадоў, набраўшы 52 пункты. У той жа час пераможца чэмпіянату «Рэал» Мадрыд атрымаў 53 пункты, а бронзавы прызэр «Спортынг Хіхон» адстаў ад басконскага клюбу нна 13 пунктаў. На наступны сэзон «Рэал Сасьедад» стаў пераможцам чэмпіянату, атрымаўшы свой першы тытул і не дазволіўшы мадрыдзкаму «Рэалу» чацьверты раз запар стаць чэмпіёнам. Адобва клюбы атрымалі па 45 пунктаў, але па розьніцы мячоў клюб з Сан-Сэбастыяна апярэдзіў сталічных гульцоў[1]. Кваліфікаваўшы такім чынам у розыгрыш Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў сэзону 1981—1982 гадоў, «Рэал Сасьедад» быў выбіты ў першым раўндзе баўгарскім клюбам ЦСКА Сафія. Атрымаўшы паразу ў Баўгарыі зь лікам 1:0, у Гішпаніі клюбы галоў гэтак і ня здолелі забіць[2].
Дасягненьні
рэдагаваць- Чэмпіён Гішпаніі: 1981, 1982
- Уладальнік Кубка Гішпаніі: 1909, 1987
- Уладальнік Супэркубка Гішпаніі: 1982
Склад
рэдагаваць- Актуальны на 12 верасьня 2024 году
|
|
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Spain 1980/81. RSSSF.com
- ^ 1981/82 European Champions Clubs' Cup. UEFA.com
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйны сайт (гішп.)
- Старонка клюбу на сайце Ля Лігі (гішп.) (анг.)
- Сайт расейскамоўных заўзятараў (рас.)