Бундэсьліга чэмпіянату Аўстрыі па футболе

найвышэйшы дывізіён чэмпіянату Аўстрыі па футболе

Аўстрыйская Бундэсьліга (па-нямецку: Österreichische Fußball-Bundesliga) — спаборніцтва для наймацнейшых футбольных клюбаў Аўстрыі, якое мае статус першараднага футбольнага спаборніцтва краіны. Спаборніцтвы вызначаюць нацыянальнага чэмпіёна Аўстрыі па футболе, а таксама ўдзельнікаў розных эўрапейскіх кубкаў, якія праводзяцца УЭФА. Першынство лігі праводзіцца з удзелам 12 калектываў, і той клюб, які займае апошняе месца па выніках сэзону вылятае ў Другую лігу. Бундэсьліга Аўстрыі была сфармавана ў сэзоне 1974—1975 гадоў, а асобнай арганізаванай кампаніяй зьяўляецца з 1 сьнежня 1991 году. Найбольш пасьпяховымі зьяўляюцца два сталічныя клюбы, як то «Аўстрыя» і «Рапід», аднак у апошнія гады сур’ёзную канкурэнцыю ім склаў зальцбурскі «Рэд Бул».

Бундэсьліга
Краіна Сьцяг Аўстрыі Аўстрыя
Канфэдэрацыя УЭФА
Заснаваная 1974
Колькасьць камандаў 12
Вылет у Другая ліга
Узровень ў пірамідзе Узровень 1
Хатнія кубкі Кубак Аўстрыі
Міжнародныя кубкі Ліга чэмпіёнаў
Ліга Эўропы
Ліга канфэрэнцыяў
Дзейны чэмпіён Штурм — 4-ы тытул (2023—2024)
Найбольш пасьпяховы клюб Рапід — 32 тытулы
Сэзон 2024—2025 гадоў

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць