Сюлкі
Сю́лкі[2] — вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці, уваходзіць у Войскі сельсавет. Сюлкі месьцяцца на правым беразе ракі Крывуля, за 1,5 км на паўднёвы ўсход ад аўтадарогі Высокае — Кобрынь (Р102), за 11 км на захад ад Камянцу, за 48 км на поўнач ад Берасьця, за 23 км на ўсход ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск на лініі Берасьце — Беласток. У вёсцы 27 жыхароў (2010).
Сюлкі | |
трансьліт. Siulki | |
Першыя згадкі: | 19 стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Камянецкі |
Сельсавет: | Войскі |
Насельніцтва: | 27 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1631 |
Паштовы індэкс: | 225069[1] |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°24′21″ пн. ш. 23°42′51″ у. д. / 52.40583° пн. ш. 23.71417° у. д.Каардынаты: 52°24′21″ пн. ш. 23°42′51″ у. д. / 52.40583° пн. ш. 23.71417° у. д. |
± Сюлкі | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гісторыя
рэдагаваць- сярэдзіна XIX стагодзьдзя: сяло ў Берасьцейскім павеце Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі.
- 1857: паводле 10-й рэвізіі ў сяле 74 рэвіскія душы, у складзе маёнтку Яленка, уласнасьць Магільніцкага.
- з 1860-х: у Войскай воласьці таго ж павету і губэрні Расейскай імпэрыі.
- 1885: 11 двароў, 100 жыхароў, праваслаўная царква, школа.
- 1897: паводле перапісу ў сяле 18 двароў, 116 жыхароў, народная вучэльня, царква, кузьня.
- 1905: у сяле 192 жыхары, побач аднайменны маёнтак, у якім 5 жыхароў.
- 1921: у выніку Польска-савецкай вайны па Рыскай мірнай дамове ў складзе Польшчы.
- 1923: у Войскай гміне Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва, 8 двароў, 89 жыхароў.
- 1928: у Ратайчыцкай гміне таго ж павету і ваяводзтва.
- 1939: у выніку Пакту Молатава-Рыбэнтропа ў складзе Берасьцейскай вобласьці БССР.
- 1940: у складзе Мікалаеўскага сельсавету Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці, у вёсцы 28 двароў, 124 жыхары.
- 1941—1945: у 2-ю сусьветную вайну на франтах загінулі 4 вяскоўцы.
- 1948: у пачатковай школе 42 вучні.
- 1954: у Ратайчыцкім сельсавеце.
- 1960: 129 жыхароў.
- 1964: у Камянецкім сельсавеце.
- 1970: 105 жыхароў, у калгасе імя Леніна.
- 1986: у Войскім сельсавеце.
Насельніцтва
рэдагаваць- 2010 год — 27 жыхароў
- 2005 год — 29 жыхароў, 20 двароў[3]
- 1999 год — 37 жыхароў
Страчаная спадчына
рэдагавацьКаля заходняй мяжы вёскі, у месцы, дзе рака Крывуля ўтварае сажалку, месьцілася колішняя сядзіба роду Пашкевічаў. Да цяперашняга часу захаваліся рэшткі пэйзажнага парку. Паркавая кампазыцыя будавалася адносна невялікага аднапавярховага палаца, разьмешчанага ў цэнтры сядзібы.
Пасьля прыходу савецкай улады ў 1939 годзе ў палацы быў адкрыты дзіцячы дом. Пасьля вайны ў 1944 годзе палац быў разабраны і перавезены ў Камянец на гаспадарчыя патрэбы. З гаспадарчых пабудоваў маёнтку засталіся паўзруйнаваны будынак стайні, рэшткі скляпоў.
Таксама захаваліся рэшткі царквы Покрыва Прасьвятой Багародзіцы ў паўднёва-заходняй частцы вёскі, на двары якой ёсьць некалькі пахаваньняў з надмагільнымі мураванымі помнікамі, у тым ліку помнік маршалку Магільніцкаму. Там жа захаваліся рэшткі капліцы-пахавальні тайнага стацкага саветніка, генэрал-лейтэнанта, князя Пятра Пятровіча Троіцкага, першага дырэктара Белавескай пушчы.
Інфраструктура
рэдагавацьУ складзе калектыўнага сялянскага аб’яднаньня «Колас».
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Белпошта (рас.)
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 165
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. С. 89
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7. С. 89.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьСюлкі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- в. Сюлкі на Radzima.org
- Е. Трибулева. Старый конь борозды не портит(недаступная спасылка) // Вечерний Брест, № 34, 28 красавіка 2006