Мікалаеўскі сельсавет (Камянецкі раён)

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці БССР

Мікала́еўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці за часам БССР. Цэнтрам сельсавету была вёска Мікалаева. У склад сельсавету уваходзілі 13 паселішчаў (460 двароў, 2206 жыхароў), а плошча яго тэрыторыі складала 45 км²[1].

Гісторыя

рэдагаваць

Сельсавет быў утвораны 12 кастрычніка 1940 году неўзабаве пасьля ўваходу тэрыторыі Заходняй Беларусі ў склад БССР і ўтварэньня Берасьцейскай вобласьці, як вынік падпісаньня пакту Молатава — Рыбэнтропа. Скасаваны 16 ліпеня 1954 году[2].

  1. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. С. 63
  2. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. С. 7