Войскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі
Во́йскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Войская. Знаходзіцца ў цэнтральнай частцы Камянецкага раёну, на захад ад Камянцу. Праз тэрыторыю сельсавету праходзіць аўтадарога рэспубліканскага значэньня Высокае — Кобрынь (Р102), працякаюць рэкі Крывуля, Плеса, Тачыя — правыя прытокі ракі Лясная.
Войскі сельсавет | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | сельсавет Беларусі[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Войская |
Дата ўтварэньня | 14 красавіка 1964 |
Насельніцтва |
|
Месцазнаходжаньне | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC+03:00 |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Гісторыя
рэдагавацьСтвораны 12 кастрычніка 1940 году ў складзе Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці, быў скасаваны 16 ліпеня 1954 году і адноўлены 14 красавіка 1964 году.
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. С. 8.